29.01.2010

Барадулін і мой сорам

Барадулін і мой сорам.

Толькі што пасля многіх месяцаў знайшоў тэлефон вядомага паэта-класіка Рыгора Барадуліна. Усё ніяк не магу падысці да нявыкананага, а так карціць. І як быў узрадаваны і занепакоены адначасова, калі пачуў на ўласныя вушы голас самога дзядзькі Рыгора. Неаднойчы размаўлялі з паэтам, калі ён быў на сваёй роднай Вушаччыне, а потым неяк перарваліся адносіны. Тэлефаную - ціха-мірна ў тэлефоне, яшчэ раз - Валянціна Міхайлаўна адказвае, што "на вячэрнім шпацыры па сталіцы". І вось... Занепакоіўся зусім сцішаным, нават аслабелым яго голасам. Удакладніў хатні адрас, нагадаўшы, што выкладу просьбу ўзгадаць пра настаўніка-падзвіжніка Сваткаўскай школы, што на Мядзельшчыне, Міколу Пашкевіча.

Відно, чыталі "Светлы след будзе вечна жывы" з маей кнігі "Я жадаю вам дабра..." Дык вось той самы Пашкевіч у сваёй вясковай школе праводзіў "жывыя" літаратурныя сустрэчы пры удзеле саміх класікаў. Мележ, Быкаў, Барадулін, Караткевіч, Лойка, Аўрамчык... І гучала роднае Слова, і было Свята! На ўрокі беларускай мовы і літаратуры дзеці як не подбегам йшлі. А колькі сваткаўцаў паступала ў ВНУ, не ведаеце? Амаль кожны абітурыент! І без розага кшталту сённяшніх рэпетытараў.

А сёння назавіце мне хаця б адну школку, дзе настаўік далучае сваіх вучняў да разумення сапраўднага, вартаснага, роднага.

Як цяпер перад маімі вачыма стаіць той рэдкі здымак, дзе вакол трымаючага у руках капялюш з шэрым ласкавым катком Барадулін у акружэнні тых жа Караткевіча, Аўрамчыка, Лойкі, Пашкевіча.

Так хочацца не спазніцца. Тым часам зычу шаноўнаму Рыгору Іванавічу добрага здаровейка і ласкі Боскай. Памятаеце барадулінскія радкі:


Пачынаецца дарога з парога.
Якую ні выбірай -
Усе дарогі вядуць да Бога.


Доўгія гады вам і моцы духу,дзядзька Рыгор!

З павагай Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін).

20.01.2010

Тэлефонны званок (7)

Тэлефонны званок

Частка 7.

Марыйка страпянулася, быццам яе паклікалі з учарашняга шчаслівага жыцця.
- Так ужо i засумаваў. Ты мне лапшу не вешай: чаго хацеў?
- Усяго толькі запрасіць цябе крыху адпачыць. Мы тут з сябрамі дыскатэку арганізавалі...
- На вялікі жаль, я не магу сёння. - Яна не хацела раскрываць усю праўду.
- Як страла прымчу я за табою, -- толькі i ўчула скорагаворку ў трубцы, як у ей коратка запікала.

Праз лічаныя хвіліны ён быў побач з домам. Марыйка ведала, што калі ўжо ён штосьці паабяцаў — абавязкова выканае. Таму яна апранула прыгожую сукенку, якая пасавала статнай фігуры, абула новыя басаножкі на ладнай танкетцы. Пачапіла залаты ланцужок з крыжыкам, прайшлася парфумай за вушамі i па сваёй аксамітнай шыі. Падышла да акна, інтуітыўна выглянула. А хлопец ужо ўпэўнена крочыў да пад'езда. Яна хуценька прыкрыла дзверы ў пакой хворай. Бабуля спала, дыхала ротам. У самым кутку губ сядзела ладная чорная муха.

Марыя ў гэты момант думала толькі аб адным: хоць бы не сустрэць суседзяў, таму імгненна зачыніла дзверы i штосьці мармычучы сабе пад нос, збегла па крутой лесвіцы.
- Ты сёння яшчэ болыш прыгожая, Машулька-красулька!
- зрабіў камплімент Генадзь, уручаючы дзівосны букет гваздзікоў.
- Я ненадоўга. У мяне справы, пазіраючы вакол, бьццам кагосьці шукаючы, дзяўчына ўзяла кветкі.

Генадзь ужо трымаў яе вышэй локця i глядзеў прама ў вочы.
- Ну што, прыгажуня, паехалі!

- Ён адчыніў дзверцы, зaпpaciў на пярэдняе сядзенне вёрткай іншамаркі. Машына рэзка кранулася, заскрыгатала коламі аб асфальт, прабуксоўваючы на адным месцы i пакідаючы чорны гумавы след, нібы да наждачнага каменя прыціснутая, панеслася наперад. Нядаўнія прывіды пакінулі Марыйку. Горад быў поўны спакусы — беглі-свяціліся aгні рэкламнай ілюмінацыі, праз адчыненую фортку з парку даносілася музыка, часцяком сустракаліся ў абдымках пары.

Працяг будзе.

Аркадзь Жураўлёў.
E-mail: zhuravlev@tut.by

07.01.2010

З Новым годам

З Новым годам

З Новым годам, беларусы Амерыкі і Канады, Аргенціны і Афрыкі, Кітая іФранцыі, Нарвегіі і Германіі...!

Прабачце, што перапыніў сваё апавяданне вось гэтым зваротам да Вас. Гэта, лічу неабходным, бо не сёння-заўтра будзе позна. А так хочацца ўсіх Вас павіншаваць і падзякаваць, што Вы мяне чытаеце ва ўсім свеце. Толькі хачу Вас прасіць: не лянуйцеся астаўляць свой каментар пасля прачытання кожнай публикацыі на блогу.

З Новым годам і Ражством Вас, мае паважаныя Суайчыннікі, розных канфесій, хто чытае мяне далёка за межамі Беларусі!

Сёння пішу на роднай і рускай мовах. Пачынаем.

Наступил Новый 2010 год - год Белого Тигра Бай - Ху (на китайском языке "тигр" звучит как Ху) или Металлического Тигра. Значит будет в Новом году удача в делах, особенно для нас, пишущих для людей. И, хотя белорусский, и российский Дед Мороз, как и финский Йоулупукки, и американский Санта-Клаус, и словацкий - Дед Мраз, и украинский - Святой Николай приносили нашим с Вами детям и внукам новогодние сказочные подарки, но наступит год Тигра по восточному календарю только 15 феврвля. Поэтому Новый год, как и новый период в жизни человека, должен начинаться в новых одеждах. Для нас, писателей, это означает уважение к читателю, свой стиль письма, значимость темы, дружелюбие и сострадание - полноценная человеческая жизнь во всех ее проявлениях, но пристойно нарисованная художником. Без смакования.

Пишущая братия! Давайте уважать не только себя, но прежде всего своего читателя. Это касается и коллег по российскому prosim.ry. Мы - в одной дружной семье, где должны царить тепло и уют, любовь и искренность, уважение и трепетность чувств. Поверьте: читатель патянется к нам, клубничка приелась.

С Новым годом, мои зарубежные читатели - Соотечественники! С Новым счастьем белорусы - АНТОНИЯ ИЛЬИНСКАЯ, ВЯЧЕСЛАВ СТЕПАНОВ, ТАМАРА ПЕРЕДЕРИЙ, ИРИНА ДРАГУН, ЗИНА И ВАЛЕНТИН КОНОВАЛОВЫ...ВСЕХ ВАС из Америки и Австралии, Южной Африки и Сингапура, Франции и Норвегии, Германии и Аргентины, Болгарии и Швеции, а также национально-культурных автономий "Беларусы Масквы, Иркуцкай вобласці, нашчадкі іншых сібірскіх (расійскіх) беларусаў, а таксама ўдзельнікаў мінулагодняга V з'езда беларусаў свету і Беларускага грамадска-культурнага таварыства, што ў Польшчы. Дабра, радасці, хаця б маленькай, але штодзённай, і моцнага здароўя! Дык давайце кіравацца дэвізам году: Толькі наперад!

Заўсёды Ваш Аркадзь ШАГАКІН (ЖУРАЎЛЁЎ) з Маладзечна. Пішыце, абмяркуем, пагутарым.

E-mail: zhuravlev@tut.by
http://zhuravlev-my-blog.blogspot.com
http://zhuravlev.at.tut.by

04.01.2010

Тэлефонны званок (6)

Тэлефонны званок

Частка 6.

У калідоры пачуліся крокі. Марыя падняла галаву.

- Дзверы адчынены, нікога няма. Смелы народ пайшоў, — пра сябе, аднак даволі гучна, бубніла доктарка.

- Прабачце, калі ласка, замітусілася Марыйка.

- Цікава, а хто вы будзеце? Няўжо ўнучка нашай Карпаўны?

- Так, унучка.

- Даўно пара, — з дакорам прамовіла тоўстая, як калода, доктарка. — А то ўсё суседка ды суседка даглядае.

- Ну што, Карпаўна, напужалі ўнучку? Нічога, вы павінны паправіцца.

-Дзяўчына, тваёй бабульцы неабходна як мага больш есці садавіны i гародніны. Зразумела? А пакуль — дзе морфій?

Зрабіла ўкол. Потым з уласцівай упэўненасцю, моўчкі, пайшла мыць рукі. I толькі ўжо калі выцірала пухлыя рукі, адкрылася:

- Не пужайся, дзяўчына, яе нудзіць будзе пастаянна. Гэта норма пры такой хваробе. — I нібы прысуд: — У яе рак...

Марыйка нібы акамянела. Глядзела ці то на доктарку, цi то на абшарпаную сцяну. Яе axaпiў жах. - Усё будзе добра. Укол моцны. Яна будзе спаць гадзін пяць-шэсць.

«За што мне такое пакаранне?» — падумала яна, зачыняючы за сваёй часовай выратавалъніцай дзверы. Замок з неахвотаю шчоўкнуў, зачыніўшы яе ў прыцемках задушнай кватэры з безнадзейна хворай. Марыйка не ўяўляла, што рабіць далей. Яе axaпiў адчай пры думцы, што тое самае чакае i заўтра. Яе пужалі ўжо не ўмовы, у якіх неспадзявана апынулася, а безвыходнасць i нікчэмнасцъ існавання. Як быццам яе сілком адарвалі ад бесклапотнага i вясёлага жыцця.

У прыхожай затрашчаў тэлефон. Яна спакваля падышла, раўнадушна ўзяла трубку.

-Гэта ты, прыгажуня? — весела запытаўся ўжо знаёмы голас. — Я цябе не патурбаваў?

Працяг будзе.

Аркадзь Жураўлёў.

E-mail: zhuravlev@tut.by

03.01.2010

Тэлефонны званок (5)

Тэлефонны званок

Частка 5.

Яна пераапранулася, знайшла нейкую анучу i пачала праціраць падлогу. Затым перайшла ў пакой, дзе ляжала бабуля. I тут борздзенька, амаль не дышучы, вымыла даўно не фарбаваную, выцертую падлогу. Увесь гэты час яна аніводнага разу не азірнулася на ложак, уявіўшы, што бабуля пільна сочыць за кожным яе рухам поўнымі слёз вачыма.

Калі Марыйка скончыла прыбіраць у яе пакоі i хацела ўжо выходзіць, данёсся сіплы ціхі шэпат:

- Ты, унучка, маёй смерці не пужайся. Я пражыла сваё. Жыццё зараз дрэннае. Усё дорага, а грошай заўсёды мала. Дый мне што зараз патрэбна? Дзякуй Богу, Алена побач. Добрай душы жанчына. Аб усім мы з ёй гаворым. Вось ляжу тут адна i аб усім успамінаю: як расціла свайго Міколку. Ведаеш, а што цяпер стары чалавек, як камень на дарозе. Усім заміна-е-е...

Голас яе паступова слабеў, гучаў не зусім зразумела. Марыйцы здалося, што яе несправядліва абвінавацілі ў жудасным. Але хто вінаваты? Навошта яна,тая смерць, такая жорсткая i чаму прыходзіць так рана? Ці ж не можа чалавек прыстойна пражыць адведзены Богам свой тэрмін, свой век?

Марьі адразу неяк захацелася быць больш ласкавай i ўважлівай да хворай бабулі. Яна на імгненне ўявіла, як штораніцы ходзіць у краму, як здзіўляюцца сяброўкі бабулі, што сядзяць i перамываюць костачкі, той чысціні ў кватэры i таму, што нарэшце Надзея Карпаўна пайшла на папраўку.

Марыйка выліла пракіслы абед. Прынесла сумку з матчынымі прыпасамі, зрабіла ладныя бутэрброды, акуратна разлажыла ix на талерцы.

- Табе патрэбна, бабуля, есці,—пачала ўгаворваць хворую. Пры гэтым яна старалася вышэй узняць падушку пад галаву старой, каб той было зручна есці.

- Тады прыбудзе моц, i ты паправішся. Шчэ да cвaix сябровак будзеш бегаць у двор.

Цела хворай сутаргава тарганулася, галава з'ехала з падушкі, скінуўшы бутэрброд. Марыйка з жахам убачыла, як з роту бабулі пацёк цёмны струменьчык. Не памятуючы сябе, дзяўчына кінулася да дзвярэй, разгубленая, але ўсё-такі сабралася з воляю, набрала «03».

Пакуль прыехала «хуткая дапамога», Марыйка забілася ў пусты няўтульны пакой i сядзела на вылінялай канапе, падцягнуўшы пад грудзі ногі i аберуч ix абхапіўшы. Яе круглыя пужлівыя вочы ўтаропіліся на дзверы.

Працяг будзе.

Аркадзь Жураўлёў.

E-mail: zhuravlev@tut.by