20.01.2010

Тэлефонны званок (7)

Тэлефонны званок

Частка 7.

Марыйка страпянулася, быццам яе паклікалі з учарашняга шчаслівага жыцця.
- Так ужо i засумаваў. Ты мне лапшу не вешай: чаго хацеў?
- Усяго толькі запрасіць цябе крыху адпачыць. Мы тут з сябрамі дыскатэку арганізавалі...
- На вялікі жаль, я не магу сёння. - Яна не хацела раскрываць усю праўду.
- Як страла прымчу я за табою, -- толькі i ўчула скорагаворку ў трубцы, як у ей коратка запікала.

Праз лічаныя хвіліны ён быў побач з домам. Марыйка ведала, што калі ўжо ён штосьці паабяцаў — абавязкова выканае. Таму яна апранула прыгожую сукенку, якая пасавала статнай фігуры, абула новыя басаножкі на ладнай танкетцы. Пачапіла залаты ланцужок з крыжыкам, прайшлася парфумай за вушамі i па сваёй аксамітнай шыі. Падышла да акна, інтуітыўна выглянула. А хлопец ужо ўпэўнена крочыў да пад'езда. Яна хуценька прыкрыла дзверы ў пакой хворай. Бабуля спала, дыхала ротам. У самым кутку губ сядзела ладная чорная муха.

Марыя ў гэты момант думала толькі аб адным: хоць бы не сустрэць суседзяў, таму імгненна зачыніла дзверы i штосьці мармычучы сабе пад нос, збегла па крутой лесвіцы.
- Ты сёння яшчэ болыш прыгожая, Машулька-красулька!
- зрабіў камплімент Генадзь, уручаючы дзівосны букет гваздзікоў.
- Я ненадоўга. У мяне справы, пазіраючы вакол, бьццам кагосьці шукаючы, дзяўчына ўзяла кветкі.

Генадзь ужо трымаў яе вышэй локця i глядзеў прама ў вочы.
- Ну што, прыгажуня, паехалі!

- Ён адчыніў дзверцы, зaпpaciў на пярэдняе сядзенне вёрткай іншамаркі. Машына рэзка кранулася, заскрыгатала коламі аб асфальт, прабуксоўваючы на адным месцы i пакідаючы чорны гумавы след, нібы да наждачнага каменя прыціснутая, панеслася наперад. Нядаўнія прывіды пакінулі Марыйку. Горад быў поўны спакусы — беглі-свяціліся aгні рэкламнай ілюмінацыі, праз адчыненую фортку з парку даносілася музыка, часцяком сустракаліся ў абдымках пары.

Працяг будзе.

Аркадзь Жураўлёў.
E-mail: zhuravlev@tut.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий