11.01.2011

БУМЕРАНГ. Раздзел пяты. Затрымаць падаткавіка.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ

БУМЕРАНГ

Дэтэктыўная аповесць

Раздзел пяты.

Затрымаць падаткавіка

Лета прыйшло з пахучай зелянінаю, з духмяным жытнёвым водарам, які заплываў з суседняга поля аж пад самы горад. У садах прыватнага сектара завязаліся маленькія апушаныя вузельчыкі яблык.

Быў ясны вечар з чыстым высокім небам. Густа пахла маладая сакавітая трава. Тым вечарам, калі Ліля з Алёнай "кінулі" Каравая з Казлоўскі, следчыя асабліва не перажывалі, бо ніякіх намераў і не мелі. Вырашылі ад’ехаць на пару гадзін за горад, узнавіць у памяці аператыўныя напрацоўкі.

Так і зрабілі. Па дарозе "праварочвалі" ўсё, што звязана з апошняй крымінальнай справай, супастаўлялі паказанні сведкаў, аналізавалі ананімныя тэлефонныя званкі. Толькі падышлі да ўзлеску, як ўбачылі такую карціну: дзве лісіцы смела цягалі труп, быццам бы падобны на чалавечы. Бліжэй як за трыццаць метраў падыходзіць асцерагаліся, раптам звер шалёны. Як толькі пасля крыках лісіцы сышлі ў лес, яны ўбачылі чалавечую руку, іншыя часткі цела.

Непадалёку доўгай зашмальцаванай ручкай вытыркаўся з травы дулам ружжа малаток, за які ўхапіўся Казлоўскі. Крыху воддаль ляжаў вялікі чорны гузік.

- Цікава, Антон, а ні ёсць гэты самы гузік бамжа таго з гарадскога парку?

Усё можа быць. Апошні раз калі сустрэліся з ім ён быў у паліто. Забірай!

- Значыць не прайшло і тыдня, як яма была раскапана дзікімі жывёламі - ваўкамі, ды лісамі. Хаўруснікі спяшаліся замесці свае сляды, таму яму глыбокую не капалі. Гэта ўжо відавочна.

Канцы, здаецца, пачалі сыходзіцца: правільна бабулькі тады паказалі накірунак, куды Мінлюкевіч паехаў на машыне з сябрамі. Аднаго з гасцей дакладна прызналі.

- Відаць, мы на правільным шляху, - узрадаваўся Каравай, - Астатняе – справа тэхнікі.

Першае жаданне ў аператыўнікаў было адшукаць таго інтэлегентнага бамжа. Але дзе яго шукаць? У парку? На сметніках ці на гарадской звалцы? А можа адразу скокнуць, даведацца, да сына? Але наведвацца туды нельга. Ужо спакойна пачалі разважаць і супакойвацца: раптам перадасць, што яго шукаюць ці яны заадно. А шчэ не выключана, што і сябра яго, Жора, былы галоўны раённы дарожнік, а цяпер – прадпрымальнік, які сумеў у цэнтры горада, пад носам у гарадскога кіраўніцтва, пабудаваць аўтастаянку, займець не адну краму, станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, вытворчасць дзвярэй і г. д. Зразумела, што нідзе яго імя не значылася – сын і жонка. Хаця ўвесь горад і яго кіраўнікі не толькі ведалі, а і карысталiся паслугамі прадпрымальнага кіраўніка, як ў добраўпарадкаванні сваіх лецішчаў, так і своеасаблівымі бонусамі на тавары з яго крамаў. Таму і вочы на ўсе яго, як і хаўрусніка Яўкімава, начальніка падатковай інспекцыі, які ўявіў сабе гэтакім гаспадаром жыцця і карыстаўся льготамі (як значылася ў паказаннях сведкаў) ва ўсіх суб’ектаў гаспадарання, а таксама тварыў махінацыі з прэміяльным фондам інспекцыі. Да такіх патрэбны асаблівы падыход. Усё павінна выглядзець натуральна. Навошта лішнія супадзенні.

- Так, ён можа быць у цешчы Жоры Мяліцкага на Лясных вуліцах. Недзе водзіць дзяўчат, разбэшчвае, а можа і зусім бліжэй, бо штосьці вось ужо каторы дзень як не з’яўляецца ў людных месцах.

- І заўважце, усе быццам ведаюць, але ніхто не заявіў на яго.

- І, відаць, няблага сябе пачувае,- прамовіў Каравай.

- Зусім як у тым анекдоце. Сустрэліся два старыя: "Добры дзень! Як пачуваешся?"

- Дзякуй, нашмат лепш, чым заўтра.

- Вось, а каб яму пачувалася яшчэ лепш мы павінны прачытаць яго думкі і апярэдзіць.

- Зусім як яснабачачыя, - заўсміхаўся Казлоўскі.

- Аператыўнік такім і павінен быць! Пралічыць да дзесятага ходу дзеянні магчымага хаўрусніка.

- Відаць нездарма ты праседжваў порткі ў школе?

- Хопіць бавіць час, кожная хвіліна дарагая.

Па дарозе яны зайшлі ў магазін: Каравай, прывыкшы не выпускаць з роту жуйку, зараз ўзяў з паліцы цукерку "марс" і анямеў, гледзячы прама ў вочы інтэлігентнага Яўкімава. Ён адразу згледзеў, што на паліто яго не ставала акурат такога памеру гузіка, які толькі што быў знойдзены на ўзлеску.

- Добры дзень, Васіль Міхайлавіч! Як здаровейка?

Яўкімаў не чакаў такой сустрэчы з аператыўнікамі, разгубіўся і хацеў вышмыгнуць за дзверы.

- Што, Васіль Міхайлавіч, так і будзем гуляць у жмуркі? – следчы насмешліва паглядзеў на Яўкімава.

- Не маеце доказаў? – нахабна аскаліў зубы Яўкімаў.

Пакуль Каравай адцягваў увагу падазронага Казлоўскі выклікаў нарад міліцыі. Праз лічаныя хвіліны толькі што горды і недатыкальны, які кіраваў сотнямі, не, тысячамі законапаслухмяных падаткаплацельшчыкаў, быў затрыманы.

- Бач, як добра скончылася! А ты не верыў пра асаблівы падыход да такіх як гэты фрукт?

- Ты б здзівіў, калі быў простым грамадзянінам. А так ты – аператыўнік.

- І не благі!

- Хто б сумняваўся.

Затрыманы, згодна характарыстыцы, якую дала абласная інспекцыя, быў чалавекам граматным і прынцыповым. Мае ва ўласнасці толькі трохпакаёвую кватэру. Машына, гараж і катэдж, якія набыў літаральна за год знаходжання ў цёплым крэсле, ў прадстаўленай дэкларацыі не ўпісаны. І ніхто з кадравікоў, абласных ці міністэрскіх, не пацікавіўся: чаму так сціпла прадстаўлена маёмасць. У асабістай справе значылася, што ў свой час Яўкімаў працаваў на малаказаводзе, народным кантролі. Набіраўся "вопыту", сталеў, толькі ў супрацьлеглы бок. Палка на два канцы: каб пазбягаць памылак, трэба набірацца вопыту, каб набірацца вопыту, трэба рабіць памылкі. Няўжо знарок такога кірунку прытрыліваўся?

Першае папярэджанне ад супрацоўнікаў аддзела УКДБ Яўкімаў прапусціў між сваіх асліных вушэй. Усяго толькі і вымавіў: "Будзем працаваць па старой схеме". І толькі праз тры дні, што правяла галоўбух у следчым ізалятары, стала вядома тая схема, якую ўласна распрацаваў і ўкараніў сам кіраўнік. Пры рэвізіі ўсё сказанае галоўбухам і касірам пацвердзілася. Сведкі, а імі праходзілі ўсе начальнікі аддзелаў і намеснік яго, мажная Святлана Маркоўская, таксама давала фактычныя паказанні, бо сказанае кожным супадала з агульным абвінавачваннем, што прад’явіла следства Яўкімаву.

На судовым пасяджэнні Яўкімаў нібыта пасміхаўся над прыведзенымі фактамі доказу яго злачынстваў. Коратка астрыжаны, круглагаловы, ён трохі асунуўся, але хітрыя шэрыя вочкі так і бегалі па зале, нібыта запамінаючы кожнае слова супраць сябе. Сваю віну прызнаў часткова, спасылаўся, што тыя прэміяльныя грошы нібыта ішлі для сустрэч абласнога начальства. Але факты не пацвердзіліся. І тады ўжо ён не камандаваў як раней: направа, налева, прама. Суд прызнаў фігуранта вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачвання і прызначыў пакаранне ў выглядзе дзесяці гадоў пазбаўлення волі па адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: "крадзеж у асобна буйным памеры" і "злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі" з канфіскацыяй маёмасці і адсутнасцю права на пяць год займаць кіруючыя пасады.

Як жа былі здзіўлены судовыя выканаўцы, калі наведалі кватэру асуджанага: сярод голых сцен і падлогі з адным выцертым палавічком, няйначай зробленым не адзін дзесятак гадоў яго маці, трыма табурэткамі і старэнькім кухонным сталом і, як упрыгожанне залы, чорна-белы тэлевізар. Нічога не было, ні сценкі-секцыі, ні набораў карпусной мэблі, ні шафаў, ні дываноў, не кажучы пра навюткі камп’ютэр, што забраў з аддзела падаткаабкладання недзяржаўнага сектара эканомікі, якому падараваў адзін дырэктар прыватнага прадпрыемства, што не падцведзіла ў сваіх паказаннях начальнік аддзела. Бо нідзе той камп’ютэр не ставіўся на ўлік, ніхто пра яго і не ўзгадваў. Мала што можа падараваць прадпрымальнік, гэта яго справа.

- Вось замаскіраваўся! Па ўсім відно, што загадзя рыхтаваўся,- вымавіў Каравай.

- Але цяпер інтэлегентны зламыснік абяскоджаны. Апярэдзілі ўсё ж!

- Не забывай, браце, у нас яшчэ замах на жыццё міліцыянера і забойства, - сказаў аператыўнік. – Нераскрытых спраў быць не павінна.

Калі маёр Фралоў, высокага росту афіцэр, наліты сілаю ў плячах, зайшоў у кабінет начальніка ўпраўлення, там ужо былі капітан Карніевіч і лейтэнант Каравай.

Палкоўнік павітаўся з Фраловым за руку, запрасіў яго садзіцца і быццам працягваў пачатую і вядомую ўсім прысутным гаворку.

- За Яўкімава аб’яўляю падзяку! Малайцы! Але…

Маёр зразумеў, што зараз будзе новая задача.

- У мяне пыталася кіраўніцтва вобласці, калі мы скончым з забойствамі, крадзяжамі на вёсцы. Сярод людзей ідзе паніка. А мы агітуем, каб трымалі гаспадарку. На аднаго мужыка злыдняў талака. Справа пра крадзеж набывае іншае адценне. Ды і калецтва міліцыянера. Ці не замнога нераскрытага? Той, хто не пабаяўся падняць руку на чалавека ў форме, павінен мець на гэта прычыну. За гэта па галоўцы не гладзяць.

Палкоўнік замоўк, нібы задумаўся – гаварыць ці не гаварыць, потым звярнуўся да Фралова:

- Так што, Андрэй Паўлавіч, бяры руль у свае рукі і ўключайся з хлопцамі ў следства. Па ўсіх трох напрамках. – Калі што, заходзь, параімся.