04.01.2010

Тэлефонны званок (6)

Тэлефонны званок

Частка 6.

У калідоры пачуліся крокі. Марыя падняла галаву.

- Дзверы адчынены, нікога няма. Смелы народ пайшоў, — пра сябе, аднак даволі гучна, бубніла доктарка.

- Прабачце, калі ласка, замітусілася Марыйка.

- Цікава, а хто вы будзеце? Няўжо ўнучка нашай Карпаўны?

- Так, унучка.

- Даўно пара, — з дакорам прамовіла тоўстая, як калода, доктарка. — А то ўсё суседка ды суседка даглядае.

- Ну што, Карпаўна, напужалі ўнучку? Нічога, вы павінны паправіцца.

-Дзяўчына, тваёй бабульцы неабходна як мага больш есці садавіны i гародніны. Зразумела? А пакуль — дзе морфій?

Зрабіла ўкол. Потым з уласцівай упэўненасцю, моўчкі, пайшла мыць рукі. I толькі ўжо калі выцірала пухлыя рукі, адкрылася:

- Не пужайся, дзяўчына, яе нудзіць будзе пастаянна. Гэта норма пры такой хваробе. — I нібы прысуд: — У яе рак...

Марыйка нібы акамянела. Глядзела ці то на доктарку, цi то на абшарпаную сцяну. Яе axaпiў жах. - Усё будзе добра. Укол моцны. Яна будзе спаць гадзін пяць-шэсць.

«За што мне такое пакаранне?» — падумала яна, зачыняючы за сваёй часовай выратавалъніцай дзверы. Замок з неахвотаю шчоўкнуў, зачыніўшы яе ў прыцемках задушнай кватэры з безнадзейна хворай. Марыйка не ўяўляла, што рабіць далей. Яе axaпiў адчай пры думцы, што тое самае чакае i заўтра. Яе пужалі ўжо не ўмовы, у якіх неспадзявана апынулася, а безвыходнасць i нікчэмнасцъ існавання. Як быццам яе сілком адарвалі ад бесклапотнага i вясёлага жыцця.

У прыхожай затрашчаў тэлефон. Яна спакваля падышла, раўнадушна ўзяла трубку.

-Гэта ты, прыгажуня? — весела запытаўся ўжо знаёмы голас. — Я цябе не патурбаваў?

Працяг будзе.

Аркадзь Жураўлёў.

E-mail: zhuravlev@tut.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий