19.12.2009

Тэлефонны звонок (4)

Тэлефонны звонок
Працяг.

Частка 4.
Марыйка толькі цяпер убачыла на табурэтцы некранутую міску халадніку, кубак пракіслага малака i лустачку чэрствага хлеба.

Яна зірнула на ложак, з якога сваім напружана-засяроджаным поглядам сачыла бабуля. Іх вочы сустрэліся. Раптам вугалкі вуснаў бабулі крыху разышліся, вочы пасвятлелі. Ва ўнучцы яна няйначай разглядзела сябе ранейшую. Такая ж маладая, прыгожая i ўпэўненая, якой была яна на самым пачатку сынавай жаніцьбы. Пра што зараз думалі абедзве? Мо пра страчаныя гады ўзаемнай ласкі, радасці i нечага агульнага. Што засталося ў яе, былой настаўніцы?

Адныя сцены гэтай вось двухпакаёўкі i ніводнай душы, якая б магла зразумець, падтрымаць. Ніводнай, калі не лічыць суседку, якая хутчэй з жалю прыглядае. З-за яе пагарды нават былыя калегі адвярнуліся. Вось так i здарылася, што сярод яе глабальных думак пра адукацыю, выхаванне соцень іншых школьнікаў не знаходзілася месца думкам пра ўласную ўнучку. Хаця i яе Мікола не з тых, хто першым саступіць i працягне руку. Гэта не раз імкнулася разгадаць Марыйка. Аднак так i не ўдалося ёй гэтага зрабіць. Хаця неаднойчы, употай, калі ўжо была ў старэйшых класах, уцякала наведаць бабулю, ды ўсё дарэмна: бацькі вярталі дадому. I вось цяпер нешта як зварухнулася ў ix душах. Нічога не гаворачы адна адной, моўчкі расчуліліся. Па ўпалых шчоках Надзеі Карпаўны пакацілся нявыплаканыя пакутлівыя слёзы. Марыйка схамянулася, паднесла хусцінку, у яе зашчыпалі падфарбаваныя вочы.

— Хадзі сюды, — раптам дакранулася да яе суседка. — Я на працу пайду, а ты вось што, паслухай. Два разы на дзень тваёй бубульцы патрэбна рабіць уколы. Вось каробачка з морфіем, — паказала на стол. Выклікай «хуткую» раніцой i ўвечары. А ў пятніцу пойдзем у домакіраўнцтва, наш завод таксама будзе спыняцца на тыдзень. Хоць нейкую карысць зробім. Ну ўсё, змагайся.

Марыя вярнулася ў пакой. Захацела прысесці, але на крэсле былі брудныя плямы-разводы. Яна ўспомніла пра рукі, пайшла ў ванны пакой i вымыла з мылам, спаласнула вусны. Пацягнулася да ручніка i ўбачыла, што ён, нібы сажа. Сілы яе пакінулі. Нічога не заставалася, як сесці на край ванны i ціхенька даць волю слязам.

Праз колькі хвілін да яе прыйшло паразуменне, што ўсё прыйдзецца рабіць самой. Патаемна яна адчувала, што цяжкасці, мажліва, часовыя.

Марыйка занесла свае рэчы ў свабодны пакой. Тут, на падлозе, таўшчэзным слоем ляжаў пыл. Па вуглах звісала сетка шэра-серабрыстага павуціння з добрым дзесяткам высахлых мух. Акрамя кніжнай шафы, напалову застаўленай рознымі пажаўцелымі кнігамі, часопісамі, стаяла выцвілая, добра зашмальцаваная канапа.

Працяг будзе.

Аркадзь Жураўлёў.

E-mail: zhuravlev@tut.by

14.12.2009

Тэлефонны званок (3)

Тэлефонны званок

Частка 3.

Па дарозе Марыйка пільна разглядвала вітрыны крамаў, адзенне, у якім сноўдалася моладзь. «Волга» на ладнай хуткасці, лавіруючы з паласы на паласу цэнтральнай вуліцы з разлікам, каб патрапляць на зялёны святлафор, раптам звярнула ў двор, неспадзявана супынілася. Ад гэтага Марыйка ледзьве не стукнулася падбародкам аб вільветавы падгалоўнік пярэдняга сядзення.

У невялікім дворыку было пуста, толькі тры бабулькі сядзелі адна ля адной на ярка-блакітнай лаўцы i з натхненнем гаманілі аб надзённых, не іначай стратэгічных праблемах. Як толькі Марыйка вылезла з аўтамабіля, адразу ўся ўвага скіравалася на яе. Калі ж пачулі, што госця да бабы Надзі, Надзеі Карпаўны, амаль хорам падказалі нумар кватэры i тое, што яна моцна хварэе.

Марыйка яшчэ больш разгубілася, але ўзяла рэчы i як не сваімі нагамі пасунулася ў пад'езд. Нумар кватэры яна ўбачыла адразу, як толькі зрабіла колькі нерашучых крокаў на другі наверх. Дзверы былі вельмі зашмальцаваныя i пакрамсаныя нечым вострым і фарбы не бачылі ўжо не адну пяцігодку. Званок не працаваў, i колькі яна не грукала, ніхто не адчыняў. Тады дзяўчьна пазваніла ў філянговыя дзверы насупраць, якія выступалі ажно на лесвічную пляцоўку i блішчэлі лакам. Марыя ведала, што тут жыла спагадлівая суседка яе бабулі, цётка Алена. Яна, што называецца, на грамадскіх начатках колькі год запар даглядала за Надзеяй Карпаўнай. 3 кватэры пачуліся лёгкія крокі i пявучае:

--Іду-у-у.

Дзверы адчыніліся, i разам з цяжкім пакаёвым паветрам данёсся апетытны пах свежазгатаваных страў. Высокая, гадоў пад пяцьдзесят, жанчьна ў васільковым халаціку з завіўкай на галаве прыветліва ўсміхнулася:

- Ты i ёсць Марыйка? Маці мне казала. Добра, што ты прыехала, — узрадавалася суседка. Надта ўжо яна слабенькая. Я зараз адчыню табе.

Узяла з тэлефоннай палічкі ключы, пакруціла ў замку колькі разоў, а затым штурханула дзверы плячом. У цішыні яны зарьпелі працяжна, з піскам, нібы хтосьці прышчаміў хвост спячаму пацуку.

У змроку прыхожай патыхала застаялым паветрам, непрыемным пахам вільгаці i памыяў. Ад гэтага здавалася, што ты апынулася не ў гарадской кватэры, а хутчэй у недагледжаным склепе. У старэнькай i шчупленькай жанчыне, з сівымі ўскудлачанымі валасамі i васковым маршчыністым тварам, нерухома ляжачай на ложку, унучка не прызнала сваю бабулю.

- Надзея Карпаўна! — загукала суседка. — Да вас унучка прыехала, Марыйка!

На знямоглым твары ўздрыгнулі павекі, коўдра на грудзях заварушылася, i сухая бяскроўная рука, дрыжачы, пацягнулася да госці. У Марыйкі зашчымела сэрца. Паддаўшыся сваяцкаму пачуццю, яна неспадзеўкі ўзяла руку бабулі i палажыла між сваіх загарэлых i npyгкіx далоняў.

- А чаму Мікола не прыехаў? Ча-а-му? — ціхім сіплым голасам вымавіла хворая.

- Тата... захварэў,—зманіла яна бабулі, як i наказвала маці.

Марыйка адчула, як пачалі гарэць шчокі, дадала:

- Прастудзіўся ён. Ат, скразняк! Не шануецца.

Бабуля змоўкла, збіраючыся з сіламі.

- Карпаўна, а вы зноўку нічога не елі, — залямантавала з-за Марыйчынай спіны суседка. Што гэта вы? I так сілы няма. Не-е, так вы не ачуняеце. Што-што, а есці патрэбна.

Працяг будзе.

Аркадзь Жураўлёў.
E-mail: zhuravlev@tut.by

02.12.2009

Тэлефонны званок (2)

Тэлефонны званок

Апавяданне

Працяг.
Частка 2.

Нарэшце выйшла правадніца i папрасіла пасажыраў паказаць свае білеты. Маці моцна абняла дачку, пацалавала, паднесла сумку. Сама адьшла на некалькі крокаў, сашчапіла рукі якраз на жываце, гледзячы, як яе «крывінка» падымаецца па прыступках у вагон. Марыйчына постаць перакасілася пад цяжарам сумкі. Дзяўчына адчувала сябе разгубленай ад незнаёмых заклапочаных твараў, ад нязвькласці сваёй ролі i нязведанасці прызначэння: вось так з бухты-барахты ехаць у амаль што невядомы i вялікі горад.

Раптам ёй стала лягчэй ісці. Малады незнаёмы хлопец падхапіў яе сумку, усміхаючыся i гледзячы ў прывабны i задуменны твар дзяўчыны. У вагоне высветлілася, што яны разам хадзілі ў адзін i той жа дзіцячы садок. Успаміналі той час i смяяліся. Генадзь -хлопец з вясёлых, увесь час расказваў анекдоты, смешныя гісторыі так i ліліся з яго нястомнага языка. Яна з радасцю, наўмысна, агулам праглытвала пачутае, каб пра ўсё забьщца, што яе чакае наперадзе. За размовай не заўважыла, як праляцеў, нібы тая ластаўка, час.

Калі цягнік зарыпеў на рэйках, у праходзе вагона ўжо тоўпіўся люд. У тамбуры Марыя прагна ўдыхала высокімі грудзямі густое ліпеньскае паветра. На вакзале туды-сюды сноўдаўся неспакойны люд. Была макаўка лета. Праваслаўныя святкавалі дзень Пятра i Паўла. Выспелі першыя дары садоў i агародаў. Марыя выслабанілася з натоўпу, адышла ў зацішны скверык. На яе радасць, была свабодная лаўка. Стаяла нясцерпная задуха. Генадзь тым часам вырашыў пачаставаць сваю спадарожніцу марожаным. Яна ж уладкавалася на лаўцы i раптам успомніла, зачым прыехала.

Бацькаву маці ў ix сям’і дзівачкаю лічылі. Два ўсяго разы ўбачыла свайго мужыка на людзях з іншай жанчынаю, як пазней стала вядома, з калегай па працы, дык распачала такі вэрхал. Да гарадскога камітэта партыі дайшла. За амаральныя паводзіны, як прагучала на сходзе, яго выключылі з партыі, знялі з пасады. Інтэлігентны, мажны i прыстойны мужчына не вытрымаў над націскам жаночых абраз: запіў. Пасля яго i след прастыў у некалі родным горадзе. Бабуля ж і цяпер лічыць, што яго ўчынак зневажаў яе як загадчыка гарана. 3 таго часу так i гаравала адна амаль тры дзесяткі гадоў. Прыйшлося, а рук няма за што зацяць. Не ўхваляла яна i выбару сына. Па гэтай прычыне была ў няпростых адносінах з нявесткай, Марыйчынай маці, таму зрэдку наведваліся адно да аднаго.

Пакуль Марыйка сумавала, Генадзь прынёс марожанае, са смехам расказваючы, як удалося абмінуць доўгую чаргу, але ж Марыйцы было не да гэтага. Думкі ў галаве аб іншым. - Мы яшчэ сустрэнемся, прыгажуня! - на развітанне скорагаворкай пратарабаніў Генадзь, запісваючы на пачку цыгарэт адрас дзяўчыны. Таксі імкліва рванулася з месца.

Працяг будзе.

Аркадзь Жураўлёў.
E-mail: zhuravlev@tut.by