Барадулін і мой сорам.
Толькі што пасля многіх месяцаў знайшоў тэлефон вядомага паэта-класіка Рыгора Барадуліна. Усё ніяк не магу падысці да нявыкананага, а так карціць. І як быў узрадаваны і занепакоены адначасова, калі пачуў на ўласныя вушы голас самога дзядзькі Рыгора. Неаднойчы размаўлялі з паэтам, калі ён быў на сваёй роднай Вушаччыне, а потым неяк перарваліся адносіны. Тэлефаную - ціха-мірна ў тэлефоне, яшчэ раз - Валянціна Міхайлаўна адказвае, што "на вячэрнім шпацыры па сталіцы". І вось... Занепакоіўся зусім сцішаным, нават аслабелым яго голасам. Удакладніў хатні адрас, нагадаўшы, што выкладу просьбу ўзгадаць пра настаўніка-падзвіжніка Сваткаўскай школы, што на Мядзельшчыне, Міколу Пашкевіча.
Відно, чыталі "Светлы след будзе вечна жывы" з маей кнігі "Я жадаю вам дабра..." Дык вось той самы Пашкевіч у сваёй вясковай школе праводзіў "жывыя" літаратурныя сустрэчы пры удзеле саміх класікаў. Мележ, Быкаў, Барадулін, Караткевіч, Лойка, Аўрамчык... І гучала роднае Слова, і было Свята! На ўрокі беларускай мовы і літаратуры дзеці як не подбегам йшлі. А колькі сваткаўцаў паступала ў ВНУ, не ведаеце? Амаль кожны абітурыент! І без розага кшталту сённяшніх рэпетытараў.
А сёння назавіце мне хаця б адну школку, дзе настаўік далучае сваіх вучняў да разумення сапраўднага, вартаснага, роднага.
Як цяпер перад маімі вачыма стаіць той рэдкі здымак, дзе вакол трымаючага у руках капялюш з шэрым ласкавым катком Барадулін у акружэнні тых жа Караткевіча, Аўрамчыка, Лойкі, Пашкевіча.
Так хочацца не спазніцца. Тым часам зычу шаноўнаму Рыгору Іванавічу добрага здаровейка і ласкі Боскай. Памятаеце барадулінскія радкі:
Пачынаецца дарога з парога.
Якую ні выбірай -
Усе дарогі вядуць да Бога.
Доўгія гады вам і моцы духу,дзядзька Рыгор!
З павагай Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін).
29.01.2010
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Вось і адышоў у вечнасць яшчэ адзін класік - Рыгор Барадулін. У такія моманты ўспамінаю найбольш значныя сустрэчы, творы вялікіх (а я менавіта вялікімі іх лічу!), аналізую іх дзейнасць і прыходжу да думкі: а чаму я так не магу зрабіць, напісаць? І пачынаю працаваць... Аўтар.
ОтветитьУдалить