02.01.12

Что едят белорусы в Америке, Канаде, на Ближнем Востоке... в Новый год?

Что едят белорусы в Америке, Канаде, на Ближнем Востоке... в Новый год?

Давно намеревался поговорить о питании белорусов. Хорошо, что мы гордимся своим продовольствием, правда тем, что поставляем на экспорт. И многие страны, в т.ч. и Россия выделяют белорусские продукты как качественные и недорогие. Я не буду вдаваться в подробный анализ качества продуктов по группам, а заострю внимание лишь на картофеле, нашем втором хлебе. Так вот, находясь на лечении в Минской областной клинической больнице в Баровлянах, в одном из магазинов увидел ранний картофель из ...Египта???!!! Представляете?! И это у нас, белорусов, производящих больше всех в мире на душу населения, импортируется картофель.

Где ещё можно увидеть подобный нонсенс?

Приехал в Молодечно - таже картина: картофель в магазинах из Марокко, Египта. Так же и овощи импортные. Правительство, потребкооперация, похоже, не дорожат престижем своей страны, народом, который достиг свободы и независимости своим мозолём. Похоже, народные деньги по-прежнему вылетают в трубу, а теперь уж на поддержку заморского производителя. Конечно будет отрицательный внешнеторговый баланс по картофелю, поскольку качество убираемого на полях, мягко будет сказано, хромае. Далеко нам ещё до "орднунга" - порядка, даже уже не по-нашему, а по мировым требованиям. Если не принять срочные меры по стабильности страны и благополучию каждого белоруса (другого просто не могу себе позволить и представить!) будем есть сою и ГМпродукты.

Уже сегодня что не берёшь - везде Е-добавки, ладно когда пищевые, а если синтетические, (запрещённые вроде!) потенциально опасные для здоровья человека? Идёшь в магазин уже и у нас: и на окраску обрати внимание, и на срок годности, и на состав, и ... Е260, Е270,Е330 т.д. А как же тогда известные мировые бренды? Их продукты сохраняются значитено дольше - значит напичканы консервантами. Сплошной обман покупателя. А вскоре и мясо искуственное будем закупать. Понятно, 7 млрд. ртов хотят есть. Вот уже Нидерланды готовы к производсту искуственного мяса. Сомневаюсь я, однако, что за 300 тысяч зелёных (если конечно к тому времени не получу премию, нет, не Букмеккерскую, а Нобелевскую!) буду покупать ту сосиску.

А ведь белорусы умеют производить качественные продукты! Например, наша сгущёнка. Во многих странах отмечается её высокое качество и натуральность. Нью-Йорскими раввинами глубокская сгущёнка, минские хлеба: Нарочанский, Гольшанский, Червеньский, Комаровский, Силичи, а таже вафли шоколадные, миндальные и ванильные признаны кашерным продуктом, т.е это соответсвие еды требованиям, что изложены в "Пятикнижии Моисея и Талмуде". Продукт чистый, диетический. Короче, это своеобразный "знак качества", когда представители института кашрута тщательно проверяют сырьё и оборудование. Хорошо, когда выпускается качественная и полезная продукция.

Как бы там нибыло, а белорус всегда будет сыт и не только потому, что не особо привередливый в еде, но на себя зарабатывает. И на его новогоднем столе есть изобилие, что душа желает. Посмотрите, господа, на нашу белорусскую кошерную колбаску.
белорусская кошерная колбаса

Ну, как? Слюной не подавились? Пока белорус работает на своей земле всё у него будет. И ВТО нас нисколько не запугает, разве что подстегнёт белорусского производителя расширять ассортимент. А это выгодно и нам, рядовым потребителям.

А пока мы едим свое, белорусское,натуральное мясо и колбасу, кумпячок и полендвичку, и драники, и бульбу тоже свои... Райское изобилие, в котором жили Адам и Ева, своё имеется. Так что, господа, под ёлочку нам будет что положить и для детишек, и для гостей, и для Деда Мороза со Снегурочкой. Ну, а икорку и селёдочку под водочку можно и купить.

На прощание анекдот.

- Мама, почему братика Боба в капусте нашли, а меня аист принёс?

- Уронил Боба аист, когда его папа со мной в Минске учился.

- Почему уронил?

- А Бобу здесь понравилось. А папа ваш улетел за аистом.

- Да?

Приятного всем аппетита! Не разбрасывайте своё семя и будьте всегда здоровы и счастливы! С Новым 2012 годом, белорусы мира! С Новым годом все иностранные студенты Айни из Палестины, Тинь и Хуа из Вьетнама, Сирии, Ливана, Конго, Бурунди.., кто учился в БГУ и кто помнит журналистов моего призыва-выпуска 1976-1981 годов! С Калядами! Вы не по наслышке знаете о чистоте и качестве белорусских продуктов.

Ваш Аркадий Журавлёв.

E-mail:zhuravlev@tut.by

11.12.11

ЯК БЕЗ ВАДЫ НЯМА ЖЫЦЦЯ, ТАК І БЕЗ МОВЫ НЯМА НАЦЫІ

Набалелае

ЯК БЕЗ ВАДЫ НЯМА ЖЫЦЦЯ, ТАК І БЕЗ МОВЫ НЯМА НАЦЫІ

Прачытаў у "МГ" артыкул С.Юркевіча "Ці дойдзем мы да Беларусі?" і з упэненасцю падтрымліваю ўсё тыя моманты непачцівасці да беларускай мовы. Ну, вось і мы дажыліся, што родную мову даводзіцца папулярызаваць, нават абараняць. Калі да мяне прыязджаюць госці з Расіі, знаёмлю са сваім горадам і са сталіцаю, то ніяк не могуць разабрацца, у якой краіне знаходзяцца: назвы ёсць па руску і па-англійску, але не па-беларуску. Прыкра? Безумоўна. Але такая рэальнасць. Сваё бачанне праблемы па балючай для мяне тэме я ўжо выказваў ў матэрыяле, які падчас нядаўняга ІІ з’езда Саюза пісьменнікаў, дэлегатам якога быў, перадаў на разгляд сакратарыяту. Раней выступаў ў "Краязнаўчай газеце" (№№26-28 за 2008г.) і атрымаў некалькі лістоў у падтрымку адраджэння мовы ад звычайных студэнтаў сталічных ВНУ. Гэта ўзрадавала і адначасова засмуціла тое, што самі выкладчыкі пасміхаюцца, нават патрабуюць ад беларусаў размаўляць не на мове тытульнай нацыі. Гэта насамрэч і дзіўна, і зневажальна. У іншай краінее такое б не паўтарылася.

Зусім нядаўна, неяк адразу пасвятлела на душы, калі прачытаў аб тым, што абедзве палаты Парламента краіны прынялі закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Гэты закон абавязвае чыноўнікаў адказваць на пісьмовыя беларускамоўныя звароты па-беларуску. Хоць і невялікая, але ж гэта перамога беларускай мовы. Патрэбна пашыраць беларускую мову ва ўжытку. Ніякія загады не дапамогуць, пакуль мы, беларусы, не ўсвядомім наколькі патрэбна беларуская мова. Касмічны ўплыў на грамадзян тады дзейнічае адпаведна, калі яны размаўляюць на роднай мове.

Пагадзіцеся, як цепліць душу кожнага беларуса, калі мы заходзім у школку ці садок, установу культуры і чуем сваю родную беларускую мову. І не толькі ў дзіцячым асяродку, а і між настаўнікамі, і ў студэнцкіх аўдыторыях. І як годна я сябе пачуваю, калі і выкладанне вядзецца на роднай мове.

Варта прыслухацца да меркавання тых, хто на сабе адчуў паўнавартаснасць беларускай мовы. Найперш маю на ўвазе настаўнікаў адной з Віцебскіх школ, якія выступалі ў мясцовым друку у падтрымку захавання адзінай беларускамоўнай у іх раёне школы, занялі грамадзянскую пазіцыю. Аўтар гэтых радкоў падтрымаў рупліўцаў беларускага слова. Крыўдна зрабілася за тамтэйшых калег-пісьменнікаў, прадстаўнікоў іншых творчых прафесій, якія змоўчылі, быццам і не іх справа абароны мовы. А вось настаўнік і яго вучні не пабаяліся ні ўладных чыноўнікаў, ні абразы з боку рускамоўных гараджан. Менавіта іх сціплыя, але неаспрэчныя доказы светласці беларускай мовы, пашаны да сваіх каранёў ўзрушылі да глыбіні душы. Дзе толькі не вядомыя мы – беларусы! Нашае слова! Бо слова – гэта само жыццё і адначасова адбітак яго. Успомніце: "Няма проста слова", як сказаў паэт. Яно альбо праклён, альбо віншаванне, альбо прыгажосць, альбо боль, хлусня альбо праўда, святло альбо цемра. І таму слова – гэта яшчэ і шлях да іншага чалавека, ключ да яго душы, дотык да яго сэрца.

Узгадаў гэта, калі былыя суайчыннікі гадоў колькі таму набывалі ў адзінай на стотысячны Маладзечна кнігарні "Спадчына" стосы беларускамоўных кніг нашых слынных пісьменнікаў, сярод іх выбару былі і мае кніжкі. Набывалі і везлі нашую, іх, часцінку роднай зямлі, адзінай беларускай нацыі, незалежна ад таго, дзе яны жывуць і чым займаюцца: ў Канаду, Амерыку, Аргенціну і Аўстралію для нашых землякоў, якія запалілі там вогнішча нацыянальнай самасвядомасці, нават гарады свае асноўваюць, дзе размаўляюць толькі на роднай мове, спяваюць нацыянальныя песні, выдаюць дапаможнікі і кнігі пра Беларусь. Значыць беларуская нацыя ёсць, а мы абавязаны дастойна яе аберагаць, дапамагаць гарэць таму вогнішчу шчэ ярчэй.

Лёс роднага слова быў вельмі няпросты і цяжкі: забаранялася складаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове, увогуле мова забаранялася. Але "хамскі ензык" хоць і паганіў панскія вушы, пад націскам "галадранцаў – хамаў" буржуазныя ўлады мусілі адчыняць пачатковыя ўрадавыя і прыватныя школы, нават гімназіі. На сходах гучала родная слова. Вольныя песні, як птушкі, разляталіся па шырокіх прасцягах Бацькаўшчыны, клікалі мужыка расправіць плечы, разагнуцца, паглядзець на сонца, якое ласкава, пяшчотна і прызыўна прамяніла.

Розныя цары і розныя паны здзекваліся над продкам. Лапцюжны беларус, зламаны знявагай, забіты горам, пакрыўджаны лёсам, іх цікавіў толькі як цяглая сіла, годная прынесці карысць сквапным на чужое абдзіралам. Ім і ў галаву не прыходзіла, каб цёмнаму "рольніку" раптам захацелася сваёй нацыянальнай культуры, роднага слова, гаротнай песні пра сваю долю. Дарагая хатка, дзе радзіла матка, для цёмнага люду жыццё гукала, дзе папала. І ў полі, пад песні жаўрука галасіла дзіця беларускай маці, і ў час сенакосу, пад звон сталёвых кос, сярод мурожыстых лугоў, у цяжкіх пакутах даносіўся стогн самай радзімай на свеце...

Нагадаем нашага класіка Янку Купалу з яго "Мая навука":

"Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці, Мой бацька не мог даць раскошаў такіх – Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці І дум беларускіх без школы і кніг..."

Таму зусім недаравальна тым людзям, якія не ведаюць песні свайго краю, нават ігнаруюць іх, быццам яны тыя паны, альбо часовыя на нашай зямлі, каму меладычнае беларускае, людское слоўца ганьбіць і цяпер шчэ слых.

- Кожны народ мае свой гонар, - гаварыў яшчэ адзін класік нашай літаратуры Якуб Колас вуснамі героя Лабановіча ў трылогіі "На ростанях" свайму настаўніку і сябру Турсевічу, ці проста Яську з Мікалаеўшчыны, "дырэктару" з "Новай зямлі".

" Англічанін перад усім светам горда зазначае: я – англічанін! Тое ж самае скажа француз, немец, аўстрыец... А мы, беларусы, не адважымся прызнацца ў тым, што мы - беларусы. Бо на галаву беларусаў выліта многа памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, твару..." Сённяшні дзень – гэта не толькі высокаякасная праца на кожным рабочым месцы, але высокая свядомасць асобы ў адносінах да сябе, да народу, да крыніцы мовы і культуры, да тае Радзімы, якая даравала жыццё, пашану і імя. Здзівіўлены быў: няўжо маладзечанскія школьнікі СШ №1 імя Янкі Купалы (!) бацькі якіх напачатку бягучага навучальнага года захацелі каб іх дзеці навучаліся рускай мове, будуць удзячныя ім за страчаныя карані?! Так, неабходна ведаць і другую мову, паколькі ў рэспубліцы ўведзена двухмоўе, але найперш мову таго краю дзе ты жывеш. А як жа дзеткі нашыя, школьнікі? У іх наперадзе не толькі цэнтралізаванае тэсціраванне, а і вялікая дарога, назва якой – Жыццё.

Уявіце: жыць у Беларусі і не ведаць роднай беларускай мовы гэта ўжо нават не рашуся як і назваць. Дзікунствам альбо невуцтвам, здрадаю ці недасведчанасцю? Маўляў, хтосьці сказаў, што непатрэбна гэта нам, астатнія як той статак, следам пасунуўся. Відаць, калі ўсе да аднаго настаўнікі сталі на аборону роднага слова, вынік быў б іншым. Бо ў шчырым, прыгожым, разумным слове настаўніка – магутная і жыццядайная сіла! Яно, тое слова, стварае чалавека і цэлы сусвет. Чаму ж так зневажальна і з нейкай пагардай ставяцца да свайго роднага іншыя, так бы мовіць, беларусы і тыя ж настаўнікі, якім прафесіяй наканававана вучыць маладое пакаленне адданай любові да Радзімы, да гоману бароў, шырокіх прасцягаў сінявокай Бацькаўшчыны? Можа было б правільным, каб сваю прафесійную прыгоднасць як пісьменнікі і журналісты так і настаўнікі штогод падцвярджалі здачай асобнага экзамену на дакладнасць валодання літаратурнай моваю. Думаеце гэта кепска было б? Толькі ці рэальна?

Хачу спытацца: якім чынам захаваць і развіваць культуру народа, росквіт нацыі, самабытнасць, жыццёвага ўкладу, тую дзедаўскую спадчыну, калі не беражэш матчына слова? Маці і Радзіма – нераздзельныя, а Радзіма, як і душа, адна. Узгадаю народнага паэта Беларусі Пімена Панчанку: "Каб стаць чалавекам/ У час наш суровы,/ Помні жыцця асновы: Гавары, як вучыла маці,/ Рабі, як вучыў бацька,/ Жыві, як добрыя людзі, Усё, на што здольны,/ Зрабі для Радзімы."

Узгадаў час, калі спрамлялі рэкі. Балюча было глядзець. Гэта тое самае, што інтэнсіўнае паскарэнне асіміляцыі. Сёння ўжо вядома да чаго прывяло гэтае славутае спрамленне.

Падобнае і з пераводам беларускіх школ на рускую мову навучання.Ужо зразумела ўсім, хто глядзіць наперад, да якога выніку прыйшлі і прыйдзем, аднак насуперак здаровай логіцы нас пераконваюць, што такі шлях адзіна правільны, што так трэба рабіць і далей, што будучыня за адной мовай. Сама напрошваецца аналогія: а чаму б не пакінуць на карце усходняй Еўропы адну раку? Навошта нам усе астатнія? Хопіць нам адной. Рака – жывая, але нямая. Няўжо мы, беларусы, упадобімся рацэ, якую спрамляюць, а яна маўчыць?

А ўзяць гісторыю Беларусі. Даведаўся, што ў большасці нашых школ гісторыя Беларусі выкладаецца на рускай мове. І толькі чарговы, II з’езд пісьменнікаў Беларусі, прыняў зварот, каб вярнуць выкладанне гісторыі Беларусі на роднай мове. Як грамадзянін сваёй краіны я перакананы, што менавіта ў школах гісторыя наша павінна выкладацца толькі на роднай мове для захавання нацыянальных асаблівасцяў беларусаў. Занепакоенасць сітуацыяй мая ў тым, што ад філолагаў-прадметнікаў штогод чую раздражнёнасць новымі, адарванымі ад жыцця і творчага працэсу праграмамі. І ў тым, што для першакурснікаў ВНУ Беларусі пачалі ўводзіць спецкурс (сорамна сказаць!) беларускай мовы. Вось і дэклараванае двухмоўе, (я ні ў якім разе не асуджаю дзеючы закон!) калі па ўсёй рэспубліцы застаюцца рэдкія выспачкі беларускасці – па адной калі школцы, альбо гімназіі на горад. Няхай тады бацькі тыя не кідаюцца ў пошуках вінаватых, калі іх дзеці насамрэч пісаць развучацца. Дзеці зараз больш "ў камп’ютарах сядзяць", ды й мабільныя тэлефоны з эсэмэскамі дапамагаюць забыцца пра правільнае напісанне.

Там толькі - скарочанасць, недакладнасць, элементарная непісьменнасць. І не трэба спасылацца на ўбудаваныя ў камп’ютары і сотавыя тэлефоны слоўнікі для паскоранага ўводу тэкставых паведамленняў. Пераклады настолько непісьменныя, што здзіўляешся. У Брытаніі, напрыклад, 14% рэспандэнтаў лічаць, што пісаць граматна зусім не абавязкова, ды й не патрэбна. Днямі ў СМІ паведамлялася, што ў школах аднаго з амерыканскіх штатаў зусім не будуць вучыць пісаць. Дык што ж атрымоўваецца – без дапамогі мабільніка і камп’ютара мы хутка граматна не напішам сваё імя. Я мог бы працытаваць некалькі заяў маладых рабочых, напрыклад, на водпуск ці на экзаменацыйную сесію ў ВНУ. Гэта жах!

Не раз размаўляў з уладальнікамі "наварочаных" тэлефонаў наконт таго, што яны, тыя тэлефоны, не навучаць грамаці. "Навошта мне голаў забіваць, напружвацца - чуў у адказ, - набываць слоўнікі, чытаць кнігі. Зараз няма сэнсу "парыцца" ісці ў бібліятэку браць кнігу, потым думаць, каб здаць яе, ды й лішні цяжар, а мабільнік побач: і кнігу прыкольную пачытаеш, і кіно – усё адразу..." На заклапочанасць звужэннем выкарыстання роднай мовы згадваецца штораз і ў нашым пісьменніцкім асяродку, як і на адышоўшым ужо ў гісторыю сёлетнім свяце беларускага пісьменства ў Ганцавічах. Няма раскруткі кнігі беларускага аштара. Таму і купляюць слаба кнігі тых аўтараў, бо не прапагандуюцца як самімі аўтарамі, кнігарнямі, так і школамі, бібліятэкамі, установамі культуры, настаўнікамі. Адышлі, відаць, апантаныя да роднага слова, самаадданыя настаўнікі. Аўтар гэтых радкоў з часу выхаду першай уласнай кнігі ўзяў за правіла: пры кожнай нагодзе дараваць іх бібліятэкам, якія наведваю. І людзі чытаюць. У 5-м філіяле ЦБС нават скралі два экземпляры, значыць кагосьці асабліва зацікавіла. Дарэчы гэта не першы выпадак, калі мае кнігі знікалі з бібліятэк. І я стараюся выправіць спатоленне моўнай прагі. У дзень 120-годдзя класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Багдановіча наведаў цэнтральную раённую бібліятэку і падпісаў дваццаць экзэмпляраў сваіх кніг і падараваў загадчыкам бібліятэк аграгарадкоў нашай Маладзечаншчыны.

А можа гэта і ёсць тая талерантнасць, пра якую часта ўзгадваюць?

Калі быць шчырым да канца, то і на чыста рускай у нас мала хто размаўляе: акцэнт выдае з вушамі. Сёння наша мова перамешана. Сустракаецца лексіка рускай, польскай, украінскай, нямецкай, татарскай. Гісторыя розных падзей накладвае свой адбітак на гаворку людзей. Аднак мы ў розных варунках павінны імкнуцца да сваіх вытокаў, да спадчыны, спасцігаць, вывучаць і пашыраць сваю мову, а не адракацца, што з’яўляецца ганебным сорамам.

Бо мова нашая самая сакавітая і спеўная з усіх славянскіх моваў. Яе мелодыя назаўсёды застаецца ў сэрцы кожнага, хто беларус у душы, а не толькі па адной анкеце "нацыянальнасць" і месцы пражывання. Каго па праву можна назваць – беларускі народ. Бо роднае слова – дар Боскі ўсім народам. У роднай мове сімвалічна пазначана гісторыя народа, яго спрадвечная культура, ягоны лад жыцця. Тут хацеў бы нагадаць перапіс насельніцтва 1999 года. Каб паглядзець жыццё, так бы мовіць, знутры я напрасіўся стаць перапісчыкам. І ведаеце што заўважыў? Літаральна кожная другая сям’я, якіх уласна ведаў, далёка не беларускіх каранёў, а ўсяго толькі пэўны час пражываюць у нашым горадзе, запісвалася беларусамі. І я быў вельмі ўзрадаваны. Амаль 80 працэнтаў жыхароў краіны называюць сябе беларусамі, але... карыстаюцца беларускай мовай з іх усяго ад 10 да 20 працэнтаў(?!).

У Магілёўскай вобласці, напрыклад, ужо другі год працуе, разлічаны на тры гады, комплекс першачарговых мер па папулярызацыі беларускай мовы. План міжведамасны і закранае розныя сферы жыцця. Кіруе гэтым ідэалагічны аддзел аблвыканкама. Ёсць сэнс пазнаёміцца з тым планам.

Няўжо да гэтай пары многія не зразумелі, што нацыя – гэта сукупнасць людзей, якія звязаны пэўнымі звычаямі, мовай, спосабам здабывання ежы і агульнай тэрыторыяй. Калі аднаго з гэтых элементаў няма, то і нацыі няма. Няма мовы – няма і нацыі. Сапраўды, крыўдна ўсведамляць, што хоць з часоў, калі Якуб Колас напісаў свой ліст "Аб стане беларускай мовы і яе ўжыванні ў побыце, на працы, ў дзяржаўных, грамадскіх і культурных установах" і прайшло больш за паўвека, у нашым грамадстве мала што змянілася ў дачыненні да беларускай мовы. "На ёй, - адзначаў класік, - не вядзецца перапіска, на ёй не гавораць з наведвальнікамі, у гарадах няма беларускіх шыльдаў і надпісаў, мала беларускіх афіш і плакатаў..."

І зараз беларускамоўныя школы і дзіцячыя садкі можна пералічыць на пальцах. Беларускіх плакатаў, надпісаў і шыльдаў у нашых гарадах бадай не знайсці, як і прадуктаў харчавання з беларускамоўнымі надпісамі... А калі ў транспарце альбо, напрыклад, у краме ці аптэцы размаўляеш на роднай мове, на цябе азіраюцца, як на нейкі рэдкі экзэмпляр, ледзь не музейны экспанат. Урэшце стала вядома, што беларускую мову ўключылі ў "Атлас моў" свету, складзены ЮНЕСКА, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Вось як! А вывады, паважаныя чытачы, рабіце самі.

А можа ў хуткім часе будзем лепш валодаць замежнымі мовамі, бо калі на беларускую мову ў старэйшых класах з 2008 года адводзіцца 1,5 гадзіны на тыдзень, то на замежныя – тры, а калі і больш. Канечне ж пачэсна валодаць некалькімі мовамі. Гэта ўжо інтэлект чалавека. Але найперш інтэлігенцыя павінна не толькі ведаць родную мову, а і берагчы, вывучаць, распрацоўваць і пашыраць яе. Па-першае, штодзённым ужыванні ў побыце на ўсіх узроўнях, пашыраючы беларускамоўнае асяроддзе.

Мова павінна стаць адным з найбольш важных фактараў яднання беларускага грамадства, стаць яго сімвалам. І першымі завадатарамі абавязаны быць работнікі культуры, ідыёлагі. Ці без прынукі выпісваюцца сёння беларускія часопісы бібліятэкамі раёна і як на гэта ўплывае аддзел культуры? Беларуская культура гэта далёка не шоу расійскіх зорак.Эканоміць капейчыну на сваёй беларускай культуры гэта недаравальны пралік.

Штораз дзіўлюся, калі на высокія пасады ў гарадах і паселішчах прызначаюцца людзі без спецыяльнай вышэйшай адукацыі, больш таго, без ведання, здавалася б, звычайнага – мовы краіны, дзе прыжыўся, а кіраваць народам!? Шкада, што адышлі тыя часы, калі была абавязковай вышэйшая адукацыя (альбо праходжанне спецыяльнага экзамена) для заняцця такіх пасад. Правільна было пры Аляксандру І, калі чыноўнікі павінны былі мець атэстат аб заканчэнні ўніверсітэта ці здаць экзамены па рускай і замежнай мовах, рымскаму, грамадзянскаму і крымінальнаму праву, усеагульнай і рускай гісторыі, дзяржаўнай эканоміцы, арыфметыцы, геметрыі, фізіцы, геаграфіі і статыстыцы Расіі. І як гэта паспрыяла развіццю дзяржаўнасці і дабрабыту Расіі.

А чаму б, насамрэч, і ў нашай Беларусі не ўвесці іспыты па нацыянальнай мове, гісторыі Беларусі? Днямі Дзярждума Расіі прыняла ў першым чытанні законапраект, які абавязвае мігрантаў пацвярджаць базавыя веды рускай мовы. І толькі пасля праверкі мінімальных ведаў яны могуць працаваць у сферы ЖКГ, бытавога абслугоўвання і ў гандлі. Як было ў некаторых краінах. Пачынае вышэйшае начальства з міністэрстваў, аблвыканкамаў – ніжэйшае змушана будзе падтрымліваць "свой мундзір". Калі не ведае мовы - пачне вывучаць... Першы беларускамоўны міністр ўжо з’явіўся – кіраўнік міністэрства культуры. Загаварыў на беларускай мове і кіраўнік камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Губернатар сталічнай вобласці Б.В.Батура адкрываў сёлетні фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2011" на роднай мове. Добры знак! А каб яшчэ і іншыя? Гэта ж з якой мёртвай кропкі скрануліся б... Тады і дзяцей не цяжка было б пераконваць, што родная мова – гэта сапраўды родная, што яе нельга не ведаць, нельга не любіць. Дзіўлюся, калі "Радзіму" пераіменавалі ў "Родину.

Гэта было б сугучна часу і тым накірункам, які вызначае Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. Як адзначаў яго дырэктар Аляксандр Лукашанец: "Кожны работнік дзяржаўнай і недзяржаўнай установы павінен рэальна валодаць абедзвюма дзяржаўнымі мовамі, бо толькі ў гэтым выпадку будзе забяспечана права мне і вам як грамадзянам карыстацца любой дзяржаўнай мовай...". Патрэбна дапрацоўка "Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". А калі будзе строга выконвацца дзяржаўнае заканадаўства на ўсіх узроўнях, тады і прэстыж павысіцца, і запатрабаванасць і рэальнае выкарыстанне беларускай мовы ў большасці сфер ужытку.

Давайце будзем імкнуцца да вызначанай мэты дзеля нашай будучыні. Каб толькі не спазніцца. Бо веданне беларускай мовы спрыяе хутчэйшаму пашырэнню камунікатыўнай прасторы ў сэнсе разумення і валодання польскай, украінскай, балгарскай і іншых моваў.

У газеце "Звязда" за 3 жніўня 2007 года аўтар гэтых радкоў пісаў, што "мова – сцяг народа, таму абавязаныя яго надзейна трымаць, каб не страціць свае карані, каб слова беларускае жыло, каб яно праз вякі праляцела. Упэўнены, што на Беларусі не перасохнуць крыніцы народнай мудрасці, таленту, любові да роднай мовы, культуры, традыцый.

Дык што ж нам замінае? Прапаную на старонках "МГ" увесці стыльную рубрыку роднага слоўца "Гаворым па-беларуску". Трэба ж неяк рухаць працэсы грамадства, а носьбітам, перш за ўсё з’яўляюцца газета, радыё, тэлебачанне. Раней такімі носьбітамі была вёска, старыя людзі. Цяпер нямала маладых людзей, якія імкнуцца карыстацца моваю. Ім патрэбна дапамога. І гэта пазітыўна. Буду вельмі ўзрадаваны, паважаныя чытачы, калі хоць адзін з вас адгукнецца на гэтую публікацыю. У час глабалізацыі трэба захаваць нацыянальную адметнасць. Мы проста абавязаны адстаяць сваю беларускую мову. Важна, каб да напісанага вы не засталіся абыякавымі.

Наша мова нясе ментальнасць нашай культуры. Яна – аснова нацыі і вялікае багацце, якое трэба берагчы, каб было што перадаць нашым нашчадкам. Мова наша мілагучная і спеўная. Нездарма і тэкст малітвы "Ойча наш" сярод шматлікіх моў сёлета ўсталявана ў касцёле Іерусаліма табліца на беларускай мове. Безумоўна, гэта значная падзея ў агульнанацыянальным сэнсе і своеасаблівае прызнанне культуры нашага народа з душой прыгожай і глыбокай.

Няхай гэтае імкненне будзе ў нас пастаянным і шчырым! Толькі тады з’явіцца надзея на той досвед, што няхай і нялёгкім будзе той шлях да нашай адметнасці, але ж мы "дойдзем да Беларусі". Хто, калі не мы? Нашы праблемы – у нас саміх. Адукацыя павінна быць унутранай, і прывіваць павагу да роднай старонкі, і да роднай культуры, не замінаючы сусветную. А таму дадам: размаўляйце, чытайце на роднай мове!

Трэба аб’ядноўваць намаганні ўсім нам, і тады, праз высокую нацыянальную свядомасць, а не спробамі штучна ўманціраваць у "незалежную плату", будзе поспех. Кожны беларус, незалежна ад узросту і пасады, павенен усвядоміць галоўнае ў гэтай сітуацыі: як без вады няма жыцця, так і без мовы няма нацыі. Як знікне слова "беларусы", як будзем звацца?А мы ж хочам заставацца свабодалюбівым і вольным народам, не нацыянальнай меншасцю?! Значыць мова павінна жыць! Ці не так?

Хацелася б атрымаць рэагаванне ад студэнтаў, моладзі - тых, хто ў хуткім часе будзе вызначаць лёс краіны, і настаўнікаў-філолагаў, каму роднае слова павінна ўспрымацца як ласка маці, каму свой "родны кут мілы" свеціць яскравай зоркай, і бібліятэкараў, больш сталых і творчых людзей - усіх, хто любіць і шануе родную мову сваёй Бацькаўшчыны, альбо.

Е-mail: zhuravlev@tut.by

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ,пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

28.11.11

Восеньскім днём

Восеньскім днём

Лірычны эцюд

У восеньскім лесе было ціха. Нішто не падавала ні гуку, ні шолаху. Хіба толькі калі-нікалі існая сарока нечакана застракоча альбо сініца ценькне. Такой парою надвор’е зменлівае. Акрамя надакучлівых дажджоў выпадаў і снег, і маразы бывалі неаднойчы. Бываюць гады, як сёлетні, калі ў кастрычніку і лістападзе нярэдка радуецца чалавек яркімі сонечнымі дзянькамі. Калі над застыўшым, адлюстроўваючым сіняе неба возерам, павольна і амаль вертыкальна ляціць ледзь прыкметная нітка павуціны, а пад ёй семяніць ножкамі па вадзе маленечкі павучок. На імгненне паднімаецца ў паветра, зноўку апускаецца, але ўрэшце яго лятальны "апарат" канчаткова ўзмывае ўверх разам з пасажырам. Мабыць, вынаходнікі парапланаў, іншых падобных ўстройстваў бралі прыклад з гэтага летуна.

У канцы кастрычніка, пачатку лістапада яшчэ надараюцца пагодлівыя дні, калі слабы ветрык то замірае, то ўзмацняецца і, здаецца, усё навокал ажывае, усё тое, летняе, ды ўжо не такое: запозненае світанне, і задумлівае. І ранішняе паветра ўжо халаднаватае, туманнае, і далягляды празрыстыя і чыстыя калі толькі ў ясны дзень. А навокал – золата лістоты, быццам сама прырода развітваецца з летам і разфарбоўваецца ў самыя яркія колеры. Азірніцеся навокал: стаіць тая пара, якая шчодра дорыць нам мо самую адметную прыгажосць, незвычайнае хараство – жывое золата лістоты. А блісне сонечны праменьчык і, здаецца, быццам восень запаліла жоўтых агнёў ліхтары. Колькі хвалюючых, трапяткіх пачуццяў запаўняе нашы душы! Так і хочацца размаўляць вершамі: "Ступіла ў лес паважна восень/ Цераз падлесак негусты:/ Ва ўсе куткі, як пісьманосец,/ Разносіць цёплыя лісты.../"

Крочу мясцінамі дзяцінства да рэчкі, якая зарасла і мала што напамінае той час, калі мы, падшыванцы, цягалі блісчастых-пераліваючых лускою на сонцы грумёлінак і плотак, з даланю калі акунёў-матросікаў і невялічкіх печкуроў. Крыху воддаль, па абодва бакі ракі, доўгі, на два стадыёны, сподак, Косыя балоты. Назву балота атрамала ад віхлястай рэчкі Малы Перакоп, якая пятляе, бруіць сярод лясоў і пералескаў, злучаючы два вялікія возеры – Свір і Вішнеўскае. Край балотаў ўрэзваецца ў лес. Некалі тут з бацькам цягаў ношвамі як не па цэлай капе сена. Свінарка ды бабоўнік, калі высыхала, крышылася як порах. І добра патрэбна было складваць, утоптваць, каб не ссунулася. Дастаткова аднаго лёгкага дотыку галінкі дрэва і сена аказвалася ў вадзе. Не раз тое здаралася, як пры вынасе на бераг, дзе чакаў прывязаны конь з калёсамі. І мне закарцела паглядзець – а што там зараз робіцца?

Першы ахоўны пояс балота – ажыннік. Доўгія, гнуткія сцяблы перапляталіся паміж сабою, паблыталіся з крапівою. На сцяблінках – драбнюткія іголкі-кручочкі. Дакранешся – ажыннік чапляецца за вопратку, драпаецца. Уздымаю ўверх рукі, быццам здаюся ў палон таму ахоўнаму поясу, якому да таго ж памагае абараняцца і крапіва. Колькі тут раней бывала ягад – і чорных, і вішнёвых, і ружовых. Спелыя ажыны зрываюцца разам з белым асяродачкам. Смак ў ажыны адмысловы – салодкі, з дамешкам асаблівай гаркавінкі.

Яшчэ колькі крокаў і –новы пояс з вербалозу, бярэзніку і алешніку. Мінуў і яго, як раптам не шухнуўся ў лунку балота. Вада цёмная, на дне - чорнае даўняе лісце. Не праваліўся, выратавалі доўгія рыбацкія гумовікі. Паволі ступаю на купіны асакі з жоўта-карычневым падшэрсткам бабоўніку, сустракаюцца бліжэй да лесу купіны з дурнап’янам і чарнічнікам, на галінках каторых прысохлыя ягады чарніцы ды п’яніцы. Там-сям на купінах - чэзлыя бярозкі ды хвойкі, на якія прысядзе цікаўная сарока ці рэдкая сойка. Сустракаюцца прагалы, калі купін усё меней, а тыя, што ў полі майго зроку – з бела-жаўтавата-зялёным пухкім мохам. Ідзеш па ім нячутна, як па сінціпонавых, нібыта спружынячых падушках. Аглянешся і ўбачыш, як твой след імгненна знікае і купіна набывае свой першапачатковы выгляд.

І раптам бачу круглую, падобную няйначай на вясельны торт, купіну. Уся такая расквечаная белым і салатавым колерамі мохам, а наверсе вугельчыкамі гараць вішнёвыя ды ружовыя журавіны. Ягады буйныя і спелыя. Возьмеш у рот – храбусткія, крамяныя, поўныя асвяжаючага кіславата-салодкага соку – хутка асвяжаюць. Але калі з’есці жменю, аскомы не мінуць. Многа журавін прыхавалася ў моху, уся купіна заснавана ніткамі-сцябламі. Журавіны на гэтых нітках як прывязаныя, а лісцейка дробнае і рэдкае. Калі не надта мокра ў балоце і багата ягад, то і сабіраць журавіны – адно задавальненне. На некаторых балотах у засуху можна нават грыбоў назбіраць – сыраежак, махавікоў, а калі на ўскрайку і падасінавік трапіць.

Лёгкі ветрык дзьмуў у мой бок, і можа таму не пачула мяне ласіха. А мо таму, што голасна цінькалі цініцы. Я ўбачыў ласіху зусім зблізку, вытыркнуўшыся з-за вялікага кашлатага ядлоўцавага куста. Відаць было, як з яе шырокіх ноздраў вырываліся струменьчыкі пары, а з тоўстых мяккіх губ звісаюць пасмы моху разам з журавінамі. Ласіха скубла мох, потым падымала гарбаносую пысу, прыслухоўвалася і жавала. Адной надакучлівай сініцы штосьці не падабалася і яна не адляталася да ласіхі. Можа проста хацела прывітацца ці выказаць сваё замілаванне такім суседствам.

Раптам ласіха павярнула галаву ў мой бок, наставіла вушы, раздзьмула ноздры, а пасля як падскочыць і – кінулася наўцёкі. Бегучы, азірнулася раз, другі.

Я падышоў да месца, дзе яна стаяла. Між купін было навытрэсвана столькі журавін, хоць жменяю збірай. Сціпла ўсміхнуўся, падняўшы колькі ягадзінак-пацерак і, разглядаючы іх, пачуў тужлівыя і развітальныя галасы адлятаючых у вырай журавоў. На душы з’явілася нібыта ціхая, затоеная пад жоўта-чырвоны лістапад журбота адшумеўшага лета і прадчуванне таго часу, калі астыне і згасне апошні цёплы праменьчык. Восньскі дзень хінуўся за небакрай.

Ваш Аркадзь Жураўлёў.
http://zhuravlev@tut.by

08.09.11

Найлепшы стымул для творцы

Найлепшы стымул для творцы

Патэлефанавала настаўніца з маёй Вішнеўскай школы, што на Смаргоншчыне. Іна Іпалітаўна Тумаш дзякавала за мой адказ на яе ліст. Зноў нагадала, што многае пра мяне даведалася ад вяскоўцаў (ездзіла ў маю вёску Гарані). Багата друкаваных твораў у СМІ (акрамя выдадзеных кніг) сабралі з дзецьмі школы, што ёй і вучням "вельмі блізкая тэматыка маіх твораў. Апавяданні і гумарэскі чытаюцца лёгка і кранаюць за душу. Быццам тое ж адбывалася са мною, чытачкай. Абмяркоўваем з дзецьмі. Па вашай творчасці буду пісаць навуковую працу..."

Як пасля такой настаўніцках рэцэнзіі дрэнна пісаць!

Гэта найвышэйшы стымул і ганарар.

Ваш Аркадзь Жураўлёў.