20.05.2014

ПАМЯТАЦЬ ГІСТОРЫЮ СВАЮ

ПАМЯТАЦЬ ГІСТОРЫЮ СВАЮ

Часта задумваюся над тым, што гісторыя чалавецтва – бясконцая чарада войнаў. Сусед спакон веку ішоў у атаку ці контратаку на суседа, перамір’е змянялася эскалацыяй канфліктаў, ствараліся і разбураліся кааліцыі. За сотні гадоў любы еўрапейскі народ займеў усе маючыя ў яго ў наяўнасці зубы практычна на любы іншы еўрапейскі народ.

Так што калі хочаш пазнаць анатомію канфліктаў і саюзаў, зразумець матывы учынкаў нашых і чужых продкаў, не ў судовых журналах гандлёвых караблёў шукай, я б сказаў нават – рыцца - патрэбна, а ў зводках з франтоў, пісьмах салдат, мемуарах афіцэраў і генералаў...

У войнах гінулі ні ў чым не павінныя мірныя людзі: мужчыны і жанчыны, старыя і дзеці. Гінулі ў росквіце сваім. Гінулі сотнямі тысяч, мільёнамі, аставіўшы асірацелыя сем’і. Кірўнікі краін наўмысна распачыналі гігантскія чалавечыя мясарубкі. І сёння мы бачым, як ва ўсім свеце льецца бязвінная людская кроў. Дзеля задавальнення сваіх імперскіх, нацыяналістычных амбіцый, дзеля прыхвату новых тэрыторый і карысных выкапняў – прыродных багацццяў суседа.

Мая Беларусь. Прыгожы азёрны, лясісты і мірны край сінявокай Радзімы. Асабліва прываблівая тэрыторыя і ў геапалітычным сэнсе. Хто толькі не імкнуўся на нашу зямлю: і татары, і французы, і кайзераўскія войскі, і гітлераўцы... Палілі, растрэльвалі, дашчэнту знішчалі. А хутары і вёскі, паселішчы і гарады ўставалі ўноў народжаныя. Нараджаліся і раслі дзеці, цэлыя пакаленні…

Пра гэта задумваюся штораз калі сачу за падзеямі у свеце і ў суседзяў, ва Украіне, і калі праязджаю каля маўклівых напамінкаў пра мінулыя крывавыя падзеі тых часоў – крыжы, стэлы, помнікі... Прычым не толькі расійскім салдатам, а і нашым ворагам – тым, хто якраз імкнуўся авалодаць нашымі землямі.

сціплыя валуны-помнікі

Першая сусветная вайна аставіла свае сляды на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне. Вёскі Брусы, Стахоўцы, Чарняты, Лотва, Мокрыца, Муляры, пронькі, Нарач, Засвір, возера Вішнеўскае, за чатыры кіламетры адсюль мая вёсачка Гарані на беразе возера Свір... Нарачанская аперацыя на тэрыторыі Беларусі 1914-1916 гадоў уцягнула 38 дзяржаў. Загінула амаль 80 тысяч рускіх салдат, але выратавалі Францыю ад немцаў. Вось такія сціплыя валуны-помнікі як напамінак пра той час.

памяць пра захопнікаў

Сціпла, ці не так? Вось як захоўваюць памяць пра захопнікаў, якой бы не была іх роля ў гісторыі. Хаця дакладна вызначана, што акупант ёсць акупант. Вось і памяць загінулых нямецкіх салдат увекавечана больш дастойна і годна. Яны беражліва перазахароньвалі сваіх суайчыннікаў на могілках па ўсім свеце. Не шкадуючы высілкаў. Дзеля ўшанавання сваёй памяці.

Лінія фронту Першай сусветнай была і пад Смаргонню. Менавіта пра жудасныя баі ў той час казалі : "Хто пад Смаргонню не бываў, той і вайны не бачыў". Немцы ж называлі беларускі гарадок "рускім Вердэнам". 810 дзён і начэй ішлі баі за мой раённы цэнтр Смаргонь. Маштабы нямецкай жудасці можна акрэсліць толькі па аднаму факту: за тры гадзіны ліпеня 1916 года больш за 3 тысячы рускіх салдат і афіцэраў загінулі падчас першых у сусветнай ваеннай практыцы газавых атак хімічнымі снарадамі. Тым не менш больш двух год нашыя войскі стрымлівалі наступленне аўстра-германскіх захопнікаў на Мінск і Маскву. 5 мільёнаў загінулых... Кажу так, таму што гэтыя падзеі на нашых беларускіх землях дзясяткі гадоў замоўчваліся.

Лінія фронту Першай сусветнай была і пад Смаргонню

Успомніліся гэтыя гістарычныя эпізоды яшчэ і таму, што тут, дзе і я, як і многія мае землякі, рос і сталеў, дзе за наш сённяшні светлы дзень змагаліся і гінулі людзі. І мы абавязаны памятаць пра іх самаахвярнасць і мужнасць, гераізм і подзвіг. Нават жанчыны ішлі ў бой, як батальён Марыі Бачкаровай.

Пісьменнікі Міхаіл Зошчанка, Валянцін Катаеў, малодшая дачка Льва Талстога Аляксандра... таксама змагаліся ў акопах на Смаргоншчыне.

Лаўлю ў аб’ектыў сваёй сціпленкай састарэлай камеры чарговы помнік ахвярам, а ў голаў прыходзіць думка: зараз нашаму Ураду патрэбна будаваць і будаваць як мага хутчэй новы я абараняльныя лініі рубяжоў нашай Гісторыі напісаннем новых праўдзівых і даходлівых падручнікаў на любы ўзрост - школьніка, студэнта, рабочага і г.д. Каб нашыя дзеці і ўнукі ведалі сваю гістарычную праўду. І ніхто не змог перакроіць Гісторыю і Праўду Беларусі на свой капыл.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ.

E-mail:zhuravlev@tut.by
http://zhuravlev.at.tut.by

7 комментариев:

  1. Молодечненцы20 мая 2014 г. в 16:30

    Все правильно вы сказали - надо срочно восстанавливать историческую правду о Беларуси. Грамотно, доходчиво. Чтоб и ребенок, и школьник, и студент, и взрослый знал. И только при одной фразе о родной стране настораживался, и восхищался, как это в эти дни кричим-болеем за наших хоккеистов и плачем от радости при подъеме нашего Флага и исполнения Гимна. Гордость за Беларусь нашу!!!!!!!! И так должно быть всегда! В крови каждого белоруса! Спасибо Вам, Аркадий Журавлев! Ваши молодечненцы.

    ОтветитьУдалить
  2. Иван Сильванович28 мая 2014 г. в 10:42

    Если я правильно Вас понял, на Мядельщине и Сморгонщине можно увидеть величественные и досмотренные памятники на могилах немецких солдат Первой мировой. Скромных памятных знаков на русских могилах намного меньше. И те неухоженные, ограждение как в Брусах (на вашем снимке виден только знак-камень) снесено для проезда с/техники. Вот наше уважение к тем людям, вот наша память. А как поменять сознание людей? И в первую очередь руководителей. Скажите, т.Журавлев?

    ОтветитьУдалить
  3. Па-першае, дзякую за словы падтрымкі ад 20 мая маладзечанцам, а Івану Сільвановічу скажу, што нашае стаўленне да памяці продкаў, да сваёй гісторыі нікчэмнае. А у тых жа Брусах напачатку камень-помнік абгарадзілі новым плотам, але хутка і знялі і паклалі ў штабель (добра не сцягнулі дахаты) для праезду сельгастэхнікіі, якой акурат вось тут трэба ехаць і ні ў якім раз не звярнуць дзясятак метроў узбоч .Вы правільна заўважылі. А памяняць усведамленне толькі праз інстытуты дзярулады ад Прэзідэнта да старшыні сельвыканкама. І людзі пацягнуцца следам. А калі кіраўнікі крадуць дзяржаўнае, топчуць пад сябе, тое і народ на тое глядзіць і паўтарае: "Ім можна, а чаму б і мне...". Вось мая думка, паважаны, Іван Сільвановіч.

    ОтветитьУдалить
  4. Алексей Михайлович3 июня 2014 г. в 23:43

    А почему все-таки, на Ваш взгляд, умалчивалась роль Нарочской операции в БЕЛОРУССИИ самими французами? Алексей Михайлович.

    ОтветитьУдалить
  5. Базыль из Могилева17 июня 2014 г. в 10:47

    Все очень просто: французы не хотят чтобы все знали, что русский (в то время, да и вплоть до 90-х годов ХХ столетия все мы - белорусы, казахи, татары ...- были русскими, т.к. жили в одной стране, Великой стране, которую все и янки не только уважали, но и боялись. Вот и французы не хотят, чтобы их народ требовал благодарности за те события 90-летней давности. Такая участь всякой благодети и искренности добрососедских отношений. Базыль из Магилева.

    ОтветитьУдалить
  6. Францыск з Турава19 июня 2014 г. в 08:55

    У немцев, т.е. у государства, есть не только средства для сохранения исторической памяти, но и святость к тем, кто отстаивал интересы своей страны, пускай они и захватнические. А у нас действующая власть может дать рубль по остаточному принципу как и на культуру, остальные 99% собирает народ.Причем в принудительном порядке, "добровольно-принудительном"...

    ОтветитьУдалить
  7. Все правильно вы, белорусы, делаете! Мы вас поддерживаем во всем. Молодцы!!!

    ОтветитьУдалить