БЕЛАРУСКАЯ МОВА: ЦІ БЫЦЬ ГАСПАДЫНЯЙ У СВАЁ КРАІНЕ?
Нарэшце гэта адбылося: у Беларусі адкрыўся Міжнародны з’езд славістаў. Чаму так ўзрушыла мяне гэтая падзея? Таму, што ўпершыню ў нас такі форум, а па-другое, нарэшце, спадзяюся, будзе сярод усіх славянскіх абмеркавана праблема развіцця і пашырэння нашай роднай беларускай мовы.
Я ўжо чуў, што гэта прэстыж і ўсё такое. Не, сябры-братове, нам гэтае не так патрэбна, бо галоўнае - крычаць патрэбна наконт распаўсюджвання, пашырэння беларускай мовы, культуры, літаратуры па свеце. Каб на ёй не толькі ў сферы культуры, мастацтва, літаратуры і журналістыкі, зрэдку ў якіх школах, хутчэй у асобных класах, а паўсюль – ад побыту радавых беларусаў да дзяржаўных органаў краіны і яе кіраўнікоў. Без дзяржаўнай падтрымкі беларускамоўных выданняў перыёдыкі, сучаснай літаратуры не абысціся!
Гэта павінен быць абавязак і ўзор для першых кіраўнікоў, іншым размаўляць хаця б у дні ўрачыстасцяў у гонар галоўных дзяржаўных святаў. Не спыняюся паўтараць, што сёння існуе сур’ёзная праблема з колькасцю рэальных носьбітаў беларускай мовы. Нашай моваю мала хто карыстаецца: ад’ехаў з вёскі - і ўжо на рускай размаўляе ўчарашні вучань сельскай школкі.
Незразумела і з правапісам, і з лексікай беларускай мовы.
Павінна ж і ў нас быць "моўная" незвычайнасць як у таварных знаках, уласных беларускамоўных назвах і г.д.
Дык ці стане родная мова для беларусаў роднай? Самай прыгожай, самай мілагучнай, самай дасканалай? Пакуль жа хачу сказаць, што для кожнага носьбіта яго родная мова, мова краіны, дзе ён жыве, найлепшая. Толькі каб зразумець гэта, паважаныя беларусы (хто сябе такім лічыць!) трэба яе ведаць!
Пачакаем вынікаў!
Веру і спадзяюся!
Чытайце. Пішыце. Буду рады абмеркаваць, паспрачацца, калі неабходна.
E-mail:zhuravlev@tut.by
Ваш Аркадзь Жураўлёў.
22.08.2013
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Вас Аркадзь Жураўлёў павінны ўжо ў саюзе пісьменнікаў на прэмію ці медаль Суарыны намініраваць за такое змаганне за бел. мову. Але чую ў цэнтр.бібл-цы, інш. ды і на весках толшькі на рускай балбочуць, а чыноўнікі ніводзін не ведае. Хаця ўсе яны выраслі з весак, дзе акрамя бульбы, малака ды сала мало што бачылі і г.д. Гэта страшна калі народ дабраахвотна пагарджае, грэбуе моваю сваей. Сорам, беларусы! Таму вас тут і не асабліва паважаюць, пад маскалеў Аркадзь вашы землякі прагінаюцца ва ўсім. Брыдка на ўсе гэта глядзець, таму і з саюза вашага выходзяць.Варывончык Васіль.
ОтветитьУдалитьНічога вы, сп.Жураўлёў, не зробіце ў гжтым ктрунку Вунь колькі ўсяго вас беларусаў ш новым Саюзе пісьменнікаў!? Што казаць, калі старшыня грэбуе моваю краіны, што дала яму ўсё: адукацыю, генеральскія пагоны і славу ( чаму не, з такімі сувязямі, уладаю і гра9ыма чорны пісакаў няцяжка знайсці, халуёў багата!) Ужо ваш саюз настолькі абрусеў, што лкпш быць адразу ў 2-х саюзах. Алесь Дубашэвіч.
ОтветитьУдалитьАдказ ананіму і сп.Алесю Дубашэыічу За мову маей краіны змагаецца справай, а не толькі словам далёка не адзін Аркадзь Жураўлёў.Што многія суайчыннікі грэбуюць матчынай моваю - віною таму палітыка на такія адносіны., а на рускай больш ...., таму што выдацца так лягчэй, і аўдыторыя чытачоў большая... Аўтар.
ОтветитьУдалитьПамятаю у Маладзечанскай газеце адзін аўтар пісаў пра мову, дык яму так адказаў рэдактар Лазоўскі, што той больш не працягваў тую тэму. Як вы лічыце: ці правільна паступіў рэдактар?
ОтветитьУдалитьЛазоўскі ўсяму начальству маладзечанскаму так пазадурваў галовы, што ён уласна і кіраваў ідэалогіяй, а не намеснік старшыні райвыканкама. Гэта дзе вы чулі, каб рэдактара раёнкі, члена РВК (?!) вызначылі з сотні масцітых і адданых сапраўдных беларусаў з вытворчых прадпрыемстваў і педагагічных калектываў? А ў Маладзечне - можна! Няхай нават гэта яго асноўны дзяржаўны абавязак, але калі ён хоча быць Ганаровым грамадзянінам Міншчыны - зробім. І зрабілі! А праз паўгода разабраліся, што заблыталіся, адпаведныя органы зацікавіліся раёнкай і... Аказалася: газету "ганаровы грамадзянін" Лазоўскі поўнасцю разуў, аставіўшы ў касе тры рублі.Крупянькоў В., які прыйшоў на змену, казаў што няма чым плаціць супрацоўнікам, прыйдзецца "гнаць" адну рэкламу... А вы кажыце, Лазоўскі не зух. Зух, яшчэ які!
УдалитьМедаль Францыска Скарыны!
ОтветитьУдалитьДарагія сябры, зверху яно лепш бачна, калі ў цябе ёсць "толкатели"...
ОтветитьУдалить