Гомельшчына: беларуская мова - і радасць, і засмучэнне, альбо
Ці дастаткова выкладчыку ведаць толькі адну дзяржаўную мову?
Радасць. Напрыканцы мая я быў вельмі ўсцешаны, калі даведашся, што ў Гомелі сузаснавальнік групы прыватных кампаній "Славія", ураджэнец Жыткавіцкага раёна Генадзь Кустаў упершыню ў Беларусі ўвасобіў цікавую ідэю: пачаў прадстаўляць 10% зніжкі на мэблю тым кліентам, якія размаўляюць па-беларуску. Нават білборд на роднай мове ў абласным цэнтры з’явіўся, дзе пазначана "На сваіх не зарабляем". І яшчэ – "Гэта наш палескі стыль".
Ну, як не парадавацца за такіх беларусаў! І людзі, хто няўпэўнена размаўляў па-беларуску, пачынае імкнуцца гэта рабіць, хоць і збіваюцца, і пераходзяць на рускую, але ж усё роўна спрабуюць ісці да Беларусі. І чым больш размаюляюць, тым лепш атрымліваецца. Ідуць і замаўляюць сваю мэблю па-беларуску.
Засмучэнне. А вось ў Мазырскім абласным ліцэі выкладчыкі беларускай моваю пагарджаюць. Вось прыклад. Дзяўчына з беларускамоўнай школы з Лоеўскага раёна пры паступленні ў гэтую ўстанову была настолькі пакрыўджана (і не яна адна!), бо тэсты, на якія патрэбна было адказаць пры паступленні, былі на рускай мове, а яна ж вучылася на роднай мове і, зразумела, тлумачэнне шматлікіх тэрмінаў па большасці прадметаў зусім розныя, цяжка адразу пераключыцца, каб перакласці і, галоўнае – зразумець пра што ідзе гутарка. І гэта ў момант, калі кожная хвіліна каштоўная. Ды вось выкладчыкі не выстаўляюць ужо колькі дзён адзнакі. А ведаеце чаму? Таму, што не толькі не валодаюць, не разумеюць ... беларускай мовы(?!).
Парадокс. Чаму нашы дзеці павінны адказваць за дарослых? Чаму павінны падстрайвацца пад рускамоўных выкладчыкаў, а не наадварот? Ды і зусім не пасуе выкладчыку не ведаць роднай мовы краіны, дзе вучыш дзяцей карэннага насельніцтва. У нашай краіне гэта можна.
Не спрачаюся: статус дзяржаўнай у рэспубліцы нададзены дзвюм мовам – беларускай і рускай. А значыць, кожны мае права размаўляць на той, які лічыць для сябе радней і бліжэй. Толькі заканадаўства пакуль ніхто не спяшаецца выконваць. Напрыклад дакументаабарот пакуль вядзецца на мове Пушкіна, а не Якуба Коласа і Янкі Купалы. Гэта тычыцца і згаданых тэстаў. Дзіву даешся, калі даведваешся, што настаўнікі, бібліятэкары, ідыёлагі, кіраўнікі рэгіёнаў, дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў не валодаюць мовай краіны, дзе працуюць, дзе пусцілі глыбокія карані.
Вось бы на тых чыноўнікаў са згаданай установы і вышэйшых рангам Аляксандра 1!
Да якой пары моўны бар’ер будзе перашкодай на шляху карэннага насельніцтва да атрымання ведаў, да гісторыі, да гістарычнай праўды Беларусі?
Як вы ацэньваеце такую дзіўна-парадаксальную моўную сітуацыю?
Пішыце. Абмяркуем. Да сустрэчы.
Ваш Аркадзь Жураўлёў.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Бачу паўсюль грэбуюць беларускай моваю, а не толькі на Гомельшчыне. У нашым Маладзечне таксама. А тое, што вы пра гэта гаворыце - вельмі правільна, як і газета "Звязда" часта друкуе такія матэрыялы. Вось Маладзечанская газета ўвогуле даўно друкуе многа і на рускай мове...
ОтветитьУдалитьНават у нашых бібліятэках зрэдку хто не толькі што размаўляе, не разумеюць беларускай мовы, дзе жывуць самі і дзеці іх (???!!!) Вось праблема! Маладзечанская раёнка пра гэта не піша, а сама на рускай друкуе часцяком матэрыялі намесніка рэдактара??? Варлен.
ОтветитьУдалитьУчите английский язык. И не дурите никому голову. Латынь используют только медики. А мову будут использовать только историки. Такова реальность нашего дня.
ОтветитьУдалитьЯ таксама сумняваюся, што ў нашай краіне можа быць беларуская мова, калі тут амаль60% русакоў.
ОтветитьУдалитьДа, ваша страна в языковом плане "уникальная ". Ни в одной стране мира такого презрительного отношения к родному, языку коренного населения нет. Парадоксы у вас, белорусы, продолжаются.В.В.П.
ОтветитьУдалить