06.06.2013

ПРАПАНОВА НАЗВАЎ НОВЫХ ВУЛІЦ, ЗАВУЛКАЎ г.МАЛАДЗЕЧНА

ПРАПАНОВА НАЗВАЎ НОВЫХ ВУЛІЦ, ЗАВУЛКАЎ г.МАЛАДЗЕЧНА

Прапаную наступныя назвы новым вуліцам і завулкам г.Маладзечна, з улікам новабудоўляў, а таксама ўключэння ў гарадскую мяжу в.Рагазы:

Для новых забудоў:

- Імя Максіма Танка – таксама наш зямляк, класік беларускай літаратуры, неаднаразова бываў тут, вучыўся ў Радашковічскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. Лаўрэат Леніскай прэміі, Герой Сацыялістычнай працы...

- імя Міколы Ермаловіча (замест Б.Хмяльніцкага, тым больш, што апошні не мае ніякага дачынення да нашага горада, а М.Ермаловіч-наш зямляк, славуты гісторык і пісьменнік, хто навукова даказаў аб паходжанні нас, беларусаў. Яго працы "Старажытная Беларусь: Полацкі і Навагародскі перыяды", "Па слядах аднаго міфа" удастоены Дзяржаўнай прэмііі Беларусі. (Жыў у доме №72 па Вялікім Гасцінцы).

- імя Тамаша Зана – паэта-рамантыка, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся ў в. Мясата.

- імя Пятра Бітэля – беларускага пісьменніка (творы гл. па даведніках). З пачатку 1990г. жыў у Маладзечне.

- імя Лесі Беларускі – беларускай паэткі. Нарадзілася ў Маладзечне.

- імя Івана Козела – беларускага драматурга. Нарадзіўся ў в.Канчаны .

- імя Міколы Капыловіча – беларускага пісьменніка. З 1983г. жыў у Маладзечне.

- Настаўнікаў – есць Будаўнікоў, Гідратэхнікаў, Спартыўная, Прамысловая, Рабочая, Семінарыйская, а чаму б не быць вуліцы Настаўнікаў...

- Тэатральная – у горадзе працуюць два тэатры - МАДТ і "Батлейка".

- Смаргонская – маюцца Мінская, Палачанская, Вілейская, Маладзечанская, Мядзельская, Валожынская, Ільянская... Суседзяў нельга крыўдзіць, тым больш смаргонцаў заўжды запрашаем на свае святы...

- Чаромхавая – мілагучная назва. Ёсць жа - Бэзавая, Рабінавая, Тапалёвая.

- Вясновая – таксама нейтральная назва, можа быць у раёне з нізкай мясцовасцю. Ёсць жа Жнівеньская.

- Міласэрнасці – чаго вельмі не хапае ў наш бурлівы і хуткацечны час.

Для раёна в. Рагазы:

- Палацавая – вуліцы гэтага мікрараёна ўсяроўна будуць зваць Царскім Сялом, толькі, пагадзіцеся, недарэчна будзе даваць імя вуліцы дзеяча, альбо пісьменніка, хто звычайна сціпла жыў, лічыўся аскетам, а зараз на ёй жывуць заможныя людзі.

- Заможная – ёсць жа Замкавая.

- Прадпрымальнікаў.

- Сонечная.

Чакаю вашых каментарыяў на мой E-mail:zhuravlev@tut.by

Ваш Аркадзь Жураўлёў.

3 комментария:

  1. Николай Сергеевич10 июня 2013 г. в 23:13

    Верно сказано! Вот только я бы добавил ещё улицу Воровская и Взяточников.Это, где замки местных властных богатеев. Спасибо Вам писатель Журавлев за верность роднай Беларуси!!! Николай Сергеевич.

    ОтветитьУдалить
  2. Мірон Язэпавіч17 июня 2013 г. в 23:12

    А чаму вы не назвалі вуліцы Хабарнікаў. Усе ведаюць пра маладзечанскіх кручкатвораў ад дзяржслужбы, і дактароў-начальнікаў (-ц), і архітэктараў, і дырэктараў перадавых школ, і ..., якія адмазаліся лёгкімі сполахамі, апасля адразу паз'язджалі з горада вашага. А вашы гараджане павінны помніць сваіх "герояў", як у Адэсе. Мірон Язэпавіч.

    ОтветитьУдалить
  3. Няхай сабе была б такая вуліца. Але гэта нерэальна, а вось помнік хабарніку быў бы акурат дарэчы. Вось тады б і памяталі б людзі. Аўтар.

    ОтветитьУдалить