КАХАННЕ НЕ ВЫБІРАЮЦЬ
Апавяданне
Ілона вобмільгам уляцела ў хату і, кінуўшы бацькам – прывітанне! – на хаду скідвала з ног боты, праходзіла ў дзіцячы пакой, кідалася, не распранаючыся на ложак і плакала ад радасці: "Божа, я закахалася ў настаўніка!"
Плакала ад радасці, але каб хто ўбачыў яе ў той час, падумаў бы, што ў дзяўчыны-падлетка нейкае вялікае гора.
Ужо ў дзявятым класе Асокіна зрабілася прывабнаю, а цяпер, праз год выбралася ў яшчэ больш прыгожую, зграбную і паглядную дзяўчыну: высокая прамая постаць, павабны гібкі стан, высокія акругленыя грудзі і блакітна-прамяністыя вочы ды русявыя шаўкавістыя валасы, прыбраныя ў акуратную коску на кругленькім, як месячык; тварыку не раз прымушалі хлопцаў затрымаць свой пагляд. Вучылася дзяўчына добра, і па хатняй гаспадарцы цешыла маці, калі бацька адлучаўся на заробкі ў суседнюю краіну.
- Прыкладная ў вас, Андрэеўна, дачка расце, - казалі настаўнікі, і знаёмыя зайздросцілі.
На школьных дыскатэках Ілона таксама была ў эпіцэнтры: не толькі сама весялілася, але радавала іншых – лёгка музіцыравала і на піяніна, і на акардэоне. Хлопцы-аднакласнікі спачатку пасміхаліся з дзяўчыны, хаця яе даўгаваты носік зусім не псаваў выгляду, наадварот далікатнае, нават шляхетнае аблічча звабліва аточвалі знешняя акуратнасць і стрыманасць, што рабіла яе яшчэ больш цікавай. Быццам праменьчык струменіўся па класе. Гэты праменьчык пачаў заўважаць нават віхрасты неслух Віктар Забалуеў. Настаўнікі ўсе як адзін лічылі яго парушальнікам школьнага распарадку і здольным двоечнікам. Ён не толькі пасміхаўся з Ілонінай недатыкальнасці, але неаднойчы крыўдзіў дзяўчыну. На апошнім класным сходзе ў прысутнасці ўсіх бацькоў упэўнена і недвухсэнсоўна заявіў: "Ведайце: мой бацька-бізнесмен і нам многае падуладна..." Клас прыціх, як перад чарговай кантрольнай. Акрамя гэтага малады шалахвост Забалуеў меў ужо рэпутацыю бабніка. І не толькі першая танцорка Вольга і класная паэтка Надзея, а і многія іншыя школьніцы былі ва ўчэпістых руках дзясяцікласніка. Ілоне таксама часцяком падміргваў, спрабаваў абняць, але яна не прымала, адпрочвала, не баялася, хаця ведала яго настырны характар: калі што не пад густ, можа рознае ўтварыць. Не ўсе сяброўкі падтрымлівалі яе пазіцыю.
- А хочаш, Ілонка-незачэпа, на рамоначку табе паваражу? – кпіла ўся тая ж Вольга. – Ну, як знаеш.
Нават аднакласнікі, з кім пайшоў у заклад на Ілону, пабойваліся Забалуева. Чула пра хлусню Віктара і маці дзяўчыны, якая амаль сорак гадоў шукала самага лепшага, рыхтавалася да свайго сямейнага жыцця, а шчасце тым часам усё далей ўцякала ад яе: то не знаходзілася добрага хлопца, то сватаўся пітушчы альбо яшчэ які намінант заціраўся. Але раптам выйшла ўсё неяк само сабой. Рукасты будаўнік прывёў яе ў свой інтэрнацкі пакойчык, а праз два гады з дачушкай на руках справілі ўваходзіны ў шыкоўную "двухпакаёўку" ў новым мікрараёне. Вось тая дзяўчынка сядзіць цяпер над дапаможнікамі, вучыць замежную мову, калі яе аднагодкі забаўляюцца і пасміхаюцца з яе, а некаторыя зайздросцяць яе цярпенню і настойлівасці. Адкуль у яе такі алімпійскі спакой і вытрымка?
Ілона заўсёды была ўпэўнена ў сабе. Толькі малады настаўнік гісторыі ўсё не выходзіў з галавы. Гэта ён прымусіў школьніцу плакаць ад першага пачуцця. "Няўжо насамрэч я закахалася?"- пыталася ў сябе Ілона.
Чвэрці мільгалі адна за другой. Не агледзелася, як меддзю празвінеў апошні школьны званок. На выпускным балі той самы Анатоль Сяргеявіч прылюдна пачаў адказваць на ўлюбёны ўсплёск сімпатый школьніцы. Дырэктар гэта ацаніла па-свойму і перавяла настаўніка ў іншую школу.
-Мне толькі амаралкі не хапае! – строга звярталася яна да калег.
Ілона не зламалася, але нейкая струнка быццам лопнула ўнутры, хаця і гэта не замінала ёй з поспехам вытрымаць вялікі конкурс у лінвістычны ўніверсітэт і стаць паспяховай студэнткай. У інтэрнаце, дзе яна зараз жыла, хлопцаў было не дужа многа, але цвілі ружы ў дзявочым сэрцы. Чацьвёртакурснік Ілья-паліглот, які свабодна валодаў трыма скандынаўскімі мовамі, амаль штодня заглядвае да яе: водзіць у тэатры, на канцэрты, але чамусьці больш маўчаў. А ці ёсць пачуцці да яго, Ілона не ведала, хаця колькі было вераб’іных начэй! Але...
Пасля трэцяй сесіі, калі на дварэ стаяла лютаўская водліж і выглядвала скупое, падманлівае сонца, іх выпуск сабраўся на першую школьную сустрэчу. Прыйшлі ўсе, акрамя дваіх. Школьныя сябры абдымаліся, цалаваліся, распытвалі і ўспаміналі. Раптам чарговы паток свежага паветра прымусіў іх азірнуцца на дзверы. Што за дзіва!
- Глядзце, глядзіце, Забалуеў злавіў свежую плотачку! - Ці не наша гэта незачэпа?
Віктар са з’едлівай і пераможнай ухмылкай трымаў маленькую далонь Ілоны, вёў, як пад уздзеяннем гіпнозу. Яна кідала сціплыя позіркі ў натоўп, трымалася стрымана, а твар быў разгубленым, нібыта хацела штосьці сказаць, але не магла. Хтосьці з’едліва кінуў:
- Каханне не выбіраюць.
-Выбіраюць, - нечакана какетліва, паказваючы беласнежныя зубы, усміхнулася Ілона і яе вусны расцягнуліся ў едкую грымасу.
E-mail:zhuravlev@tut.by
27.04.2013
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Вельмі спадабалася! Факты ў Беларусі такія ёсць, і нямала, але ж яны скрываюцца: каханню ўсе статусы і ўзросты падуладныя. Алёна Іванаўна.
ОтветитьУдалитьВ нашей школе почти такая же ситуация была не единожды. А вы, Аркадий Журавлев, молодчинка и умничка, что все так правдиво,точно и корректно описали эту картину. По-мастерски.Рассказ читали и наши школьники, говорили, что "Журавлёв - не только наш современный писатель, но и классик". Поверьте мне, эта самая наивысшая оценка читателей! Я рада за вас!Спасибо!!! Мария К.
ОтветитьУдалитьЦикава.Супер рассказ. У меня была похожая ситуация, но тот козел-учитель сразу за несколькими десятиклассницами ухлестывал. Мы его хотели проучить как следует, но не стали. Вам тема, писател. Бесплатно. Продолжите.
ОтветитьУдалитьСветик.
Такіх хлопчыкаў і дзяўчынак процьма і вы вельмі трапна абмалявалі іх намеры. Я б не здзівіўся, калі б вы паклалі ў адзін ложак іншык маладых інтрыганак з тым бэйбусам. Аматаў клубнічкі сярод моладзі дастаткова.
ОтветитьУдалитьПоспехаў. Вашае апавяданне да многае падштурхнула, у сэнсе да разумных і абдуманых учынкаў.Дзякуй вам, сп.Аркадзь Жураўлёў. М.П.
Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )
ОтветитьУдалить