12.11.2010

Лабадзенка са "Звязды" адкрывае знявечанае і забытае

Лабадзенка са "Звязды" адкрывае знявечанае і забытае

Даўно сачу за журналісцкай творчасцю сапраўднага маладога, але выбітнога беларуса і паэта Глеба Лабадзенкі.

Пазнаёміўся з ім па тэлефоне больш за два гады, напярэдадні 85-ых ўгодкаў слыннага нашага Васіля Ўладзіміравіча Быкава. Тады менавіта гэты малады, але сапраўдны беларус паехаў у Бычкі, на радзіму пісьменніка, дзе жыла ў старой хаціне з газавай плітою 60-х гадоў выпуску сястра пісьменніка з сусветным імем. І менавіта Лабадзенка дапамог гэтай сціплай жанчыне як ўласнымі сродкамі, так і мясцовыя ўлады "падключыў" з рамонтам хаціны і набыццём пліты.

Як не падзякаваць і не парадавацца за такога чалавека і журналіста, які не патрапляе кан'юнктурнасці!

Пазней размаўлялі, калі выйшла з друку апошняя кніжка Рыгора Іванавіча Барадуліна "Лісты да мамы". Пасля гутарылі, хаця і не з лепшай нагоды, а як прыхварэў дзядзька Рыгор...

Чытаю родную мне "Звязду" і менавіта жывыя матэрыялы Глеба больш за ўсё ўражваюць, знаёмяць, адкрываюць тое знявечанае і забытае: Анатоль Сыс, Ўладзімір Караткевіч і многія іншыя імёны і старонкі нашай Бацькаўшчыны...

Дзякаваць Богу і часу, што функцыянеры ад мовы і літаратуры, ды афіцыёзныя крытыкі-нядобразычліўцы маўчаць. Альбо затаіліся ў чаканні свайго часу, калі чарговы з'явіцца зварот да сваіх службоўцаў кшталту хрушчоўскага: беларусы хутчэй за ўсіх прыйдуць да камунізму, бо выракліся сваёй мовы?

А як вы мяркуеце? Пішыце!

Аркадзь Жураўлёў (Шагакін)

E-mail:zhuravlev@tut.by
http://zhuravlev.at.tut.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий