03.11.2010

БУМЕРАНГ. Раздзел трэці. З дальнім прыстрэлам.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ

БУМЕРАНГ

Дэтэктыўная аповесць

Раздзел трэці.

З дальнім прыстрэлам.

Старшы лейтэнант Антон Каравай зняў трубку і пачуў насмешлівы, як некалі раней, вясёлы голас Казлоўскага:

- Прывітанне, Каравай! Калі ўжо будзем трушчыць цябе? Можа каву рыхтаваць?

І не дачакаўшыся адказу, працягваў: "Я тут на выхадныя выбраўся ў сталіцу, забягу да цябе. Дасі прытулак былому бібліятэкару?"

У час вучобы Каравай не быў надта блізкі з Казлоўскім. Калі Каравай астаўся ў абласным упраўленні, а Казлоўскага размеркавалі ў раённы цэнтр, апошні часта пазвоньваў Антону.

Паведамленне Казлоўскага пра тое, што ён прыедзе на выхадныя, вялікага энтузіязму Караваю не надало. Ён знаў кіпучую дзейнасць Казлоўскага пры арганізацыі выхаднога адпачынку, але адмовіць не выпадала.

Каравай апрануў светлы адпрасаваны пінжак, які вісеў на спінцы крэсла. Ён ходзіць у касцюме адпаведна пасадзе і званню. Потым прыбраў са стала ў сейф папку. У ёй былі матэрыялы пра крадзеж у людзей з падвалаў варэнняў-саленняў, інструменту з гаражоў, жыўнасці з людскіх падворкаў. Днямі прыхапілі ў дзвюх цётак на Лясных вуліцах курак, а парсючкоў вывезлі на машыне. Цяпер у яго – Каравай лічыў, з насмешкай- перапытваліся: "Ну, як там твае куры - свінні?"

Наогул Каравай пачынаў падумваць, што яму не так ужо і не пашанцавала. Застаўся ў горадзе, нават кватэру атрымаў. Ён падумваў, што яны прытвараюцца, калі крыўдзяцца на свой лёс, бо пасля запрашалі і на рыбалку, і па грыбкі, адчувалі сябе там "дома", гаспадарамі. Ён жа тут быў адзін з маладых следчых у абласным упраўленні. Сур’ёзнае справы яму за чатыры гады так і не траплялася, хаця была адна справа з банкаматамі. І ён, няхай не адзін, але правільным крокам ішоў, і раскруціў-такі, вылічыў аматара лёгкай нажывы. А цяпер вось шукай інструмент, які п’янчугі за паўлітроўку ўжо збылі, альбо жулікаў з курамі адшукаць, якіў ужо і костачкі пераварыліся ў ненасытных чэравах мярзотнікаў ды лайдакоў.

"У мяне разбітыя чалавечыя галовы, душы, і ніякіх слядоў не знайшоў. Дзе шукаць тых злачынцаў? А патрэбна! Хаця б якая зачэпка", - думаў ён.

Каравай выйшаў з упраўлення. Сонца прыпякала, і не пашкодзіла б праехаць дзе-небудзь да вады, пакупацца. Але ехаць дадому пераапранацца, не ставала часу. Ды й хутка выхадныя.

Раптам, адкуль толькі ўзяўся, з’явіўся Казлоўскі, і Павел падумаў, што планы яго лопнулі.

Назаўтра Каравай прачнуўся як звычайна. Праз акно ўжо цадзіліся сонечныя смелыя і зыркія промні. Ён памкнуўся, каб рыўком ускочыць на ногі, але ўгледзеў Казлоўскага, які смачна і нявінна спаў на раскладанцы пасярод пакоя.

Казлоўскі ўчора ўсё ж выцягнуў Каравая вячэраць у "Караван" – параджэнне патрабаванняў сучаснай публікі і найноўшага рэстараннага густу. Зала хутчэй нагадвала танцпляцоўку, на якой наставілі столікаў. На пятачку грымеў магутнасцю ў многія дзесяткі дэцыбел аркестр, выгіналіся, скакалі музыкі, як і агалялася, абцалоўваючы мікрафон, спявачка.

Казлоўскі ўзяўся камандаваць, заказаў вячэру на свой густ. Праз колькі столікаў жаночая кампанія адзначала дзень нараджэння сяброўкі. Кіравала імі жоўтазубая (поўны рот зубоў з жоўтага металу блішчэў, як не сляпіў), грудастая, ніколі не зведаўшая мужчынскай ласкі і дзіцячай пяшчоты, Таццяна Васільеўна. Пакрысе жанчыны расхрабрыліся, загаманілі, і Казлоўскі падабраў момант, запрасіў на танец рыжанькую, паўнаватую і далёка не сімпатычную імянінніцу Люду. Яны неяк адразу, падалося, знайшлі агульную тэму, размаўлялі і смяяліся. Ён штосьці нашаптаў партнёршы, бо наступны танец Таццяна Васільеўна добра падпіўшы гулліва выцягнула танцаваць Антона і нават пачала злёгку "спакушаць". Каравай, як толькі паварочваўся ў танцы тварам да свайго століка, паказваў кулак Казлоўскаму, але той толькі пасміхаўся. Праўда, пад канец вечара, было з чаго пасміхацца і Караваю – калі надышла пара разыходзіцца дадому, кабеты неяк надзіваж хутка працверазелі і ніякіх праважатых мець не захацелі. Нават Люда, якая толькі што сама абдымала Казлоўскага, ды мкнулася да яго сваім напалову аголеным бюстам.

Каравай злёгку папхнуў раскладанку. Казлоўскі лыпнуў вачыма:

- Уставай, Люда тэлефанавала.

- Якая Люда?

- Тая, што ля блюда.

- Ану іх!

- Ну і чаго жа так? Учора дык быццам пятух распараны шпорамі пастрэльваў.

- Курыцы сямейныя.

- Так ужо і сямейныя?

- А якой трасцы тады спакушалі, а самі збеглі?

- Э-э-э, браце, жаночую тактыку да гэтых гадоў так і не вывучыў!

- Ладна, певень раённы, пад’ём. Сёння - на Васькаўскае, бяром правізію і загараем. А пасля і пра мэту сустрэчы скажу.

- Ідзе, Каравайчык?

Прапанова спадабалася. Той заўсміхаўся.

Першую гадзіну, калі не больш, Казлоўскі адрабляў на "кухні": наразаў, намазваў, адкаркоўваў. Падрыхтоўка стала аказалася даўжэйшай за сам абед, бо хутчэй тое застолле перакусванне можна назваць: гутарка ішла і пра Еўдакімава, і пра Дабравольскага…

Потым выйшлі на вуліцу. Каравай думаў пра свае незакончаныя справы і не звяртаў увагі на тое, што тараторыць Казлоўскі, і не здзівіўся, калі ён пацягнуў яго да дзвюх дзяўчат, якія стаялі на абочыне дарогі, чакалі спадарожную машыну.

На здзіўленне Каравая, смялейшая з дзяўчат, круглатварая, загарэлая, усміхнулася Казлоўскаму, нават першая здалёк працягнула руку.

- Антон! Адкуль ты тут?

- Ліля! Каго я бачу!

- Дзе ты падзеўся?

- Я што, працую. А вось ты як? Замуж выскачыла?

- Цябе чакаю! І штосьці шапнула яму на вуха.

- Знаёмся, аднакурснік мой былы, Антон. Грозны сышчык Антон Каравай.

Ліля падала руку Караваю, назвала сваю напарніцу:

- Алёна, разам у рэстаране працуем. – Малады спецыяліст, дарэчы.

Алёна была маладзейшая за сваю сяброўку, не гэтакая выгледжаная, але па-свойму прыгожая той натуральнай жаноцкасцю, якой не трэба яшчэ прыхарошвацца.

- Ну што, у парк, дзяўчынкі? А на вечар "Блюз" асвоім ці яшчэ што-небудзь экслюзіўнае? – прапанаваў Казлоўскі і падхапіў сумку Лілі.

- Адстаў ты, Антоша, у правінцыі. Рэстаран, няхай сабе і прыватны – учарашні дзень, там як на кірмашы. Цяпер вольны час праводзяць карпаратыўнай кампаніяй. Я запрашаю цябе ў госці, думаю твой сябар не пакрыўдзіцца?

Ліля ўсміхнулася, але на нейкае імгненне Караваю здалося, што ў яе проста таргануліся вусны.

- Ты пра што, Ліля?! – замест адказу ўсклікнуў Казлоўскі.

Яна не адказала, а толькі рассмяялася, спыніла таксі, запрасіла сяброўку, сама села на пярэдняе сядзенні, машына ад’ехала, віскнуўшы на развітанне.

Яны пераглянуліся, паціснуўшы, быццам згаварыліся, плячамі, рушылі наперад.

Прайшоўшы колькі крокаў Казлоўскі схамянуўся:

- Дык пра якую мэту сустрэчы ты казаў?

- Пра тую, што барменшу Вікторыю патрэбна раскручваць. Яна ў гаспадара – давераная асоба.

- А ты, браце, з дальнім прыцэлам!

Комментариев нет:

Отправить комментарий