27.10.2010

БУМЕРАНГ. Раздзел другі. Пустазелле ў сям’і.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ

БУМЕРАНГ

Дэтэктыўная аповесць

Раздзел другі.

Пустазелле ў сям’і.

Яўкімава Марыя, 1994 года нараджэння, навучэнка першага курса прафесійна-тэхнічнага каледжа №…

У школу мастацтваў дзяўчынку ўладкаваў без усялякіх праслухоўванняў уплывовы бацька. Прычым не проста пазваніў і папрасіў дырэктарку з падмочанай рэпутацыяй, а сказаў катэгарычна: "Мая дачка сёння пайшла ў вашу школу і яна будзе вучыцца на фартэпіяна. Вы зразумелі?" І паклаў трубку.

Дзяўчынку, канешне ж, залічылі ў бацькам вызначаны клас. І яна вучылася. Праз колькі дзён незнаёмыя мужчыны падымалі на чацьвёрты паверх барысаўскае піяніна "Беларусь". Затым прыходзіў настройшчык і даводзіў, "лавіў", ноты кожнай клавішы, а як інструмент загучаў, моўчкі, папрасіўшы прабачэння ў гаспадыні, як ў паненкі якой, вышмыгнуў за дзверы.

Усе, хто толькі чуў гэтае прозвішча, Яўкімаў, згаджаліся на любую работу, якую ўплывовы гарадскі чыноўнік называў "дапамогай". Прычым заўсёды задарма, хаця хтосьці за ўсе гэтыя прывілегіі плаціў. Але яго гэта не цікавіла. Ён лічыў, што дарос, даслужыўся да той вышыні, калі ўсё дазволена.

Вучылася дзяўчынка пасрэдна, не занадта старалася, асабліва ў старэйшых класах, бо ведала, што ўсяроўна пасля школы будзе інстытут ці каледж, на худы канец, што заўсёды падкарэкціруюць самі настаўнікі пасля аднага бацькавага званка. І карэкціравалі. І маўчалі. Бацькі пры гэтым займаліся сабою, дзеці – самі па сабе раслі…

І вось Маша ў спартыўным касцюме, з загадкавай касічкаю, намагаецца ўсміхнуцца. Ловіць погляды сваякоў. Сержант, што стаіць ля клеткі, відаць старэй за яе на якіх пару год, ад сілы – на тры. Слухае з цікавасцю.

- Ці прызнаеце сябе вінаватай? – пытанне адрасаванае падсуднай.

- Часткова.

- Што не прызнаеце?

Маўчыць. З цяжкасцю прамаўляе: "Забіваць не хацела".

Ад дачы паказанняў Маша адказваецца. Нарэшце ў ёй заўважаецца дзіця, сапраўднае шчэ дзіця. Яна ўсхліпвае: "Складана ўспамінаць". У клетцы ўсе паводзяць сябе па-рознаму, ёсць і такія, хто здатны ліць слёзы ў два ручаі, а потым смяяцца, вычварацца, але тут ўсё іначай. Гэта разумеюць суддзі, абвінаваўца, абаронца. Маўчанне не можа цягнуцца доўга. Паказанні, што дзяўчына дала раней, чытаюць за яе.

Было ўжо далёка за поўнач, калі дзверы ў яе пакой без стуку расчыніліся і дужыя мужчынскія рукі абхапілі маладыя пругкія грудзі і павалілі на канапу. Дзяўчына з перапуду толькі ўскрыкнула, а як убачыла шалёны бацькаў твар, дацягнулася да ляжачых на камп’ютэрным стале нажніц і саданула колькі было сілы ў пахвіну, і раз, і другі, і трэці. І сама ж выклікала "хуткую". Ён спачатку ухапіўся абедзвюмя рукамі за похву, крычэў як рэзаны, потым пачаў насіцца па хаце, але рукі не адымаў. Вочы яго наліліся крывёю, акурат такога колеру, як і тая, што сыходзіла з яго похвы, хмель ураз прайшоў, але наўрад ці даваў ён сабе адказ, што гэта ён дома, з дачкою сваёй "пагуляць" захацеў, а не ў саўне з дзяўчынкамі па выкліку. Але яму ўсё адно: абы было цела, а якое яно і чыё ніколі не цікавіўся. Толькі пабачыць аголенае ледзь цела і зверам робіцца. Пра якія бацькоўскія пачуцці гутарка.

- Мала табе зняважаных дзяўчат на працы, дык на дачку пацягнула, звер, а не бацька! – сцішана ўсхліпвала разгубленая, напаўголая дзяўчо ў модных трусіках-стрынгах з малюсенькім трыкутнікам спераду і тоненькім надарпваным матузком ззаду. Верх гэтага купальнага гарнітуру дапаўнялі арыгінальныя накладкі замест станіка, калі санітары ўбінтоўвалі пахатлівую "гаспадарку" азвярэлага мужчыны таксама сарамацілі яго. – І чаму я яго не зарэзала? Яе маладзенькае цела ўздрыгвала.

Міліцыя прыехала тут жа.

З пратакола догляду месца здарэння: "На канапе, падлозе шматлікія плямы бурага колеру. Па ўсёй кватэры, у туалеце, і ванным пакоі, і паўсюдна – кроў. На целе дзяўчыны шматлікія сінякі, плечы і грудзі пакусаныя."

- Ён мяне паваліў і кусаў, кусаў, а я біла і біла нажніцамі ў яго похву…

Машу затрымалі пасля ўрокаў. Пры сабе злачынца мела, апроч дапаможнікаў і канспектаў, мабільны тэлефон, пачак цыгарэт, запальнічку і ў жаночым партаманеце сто дваццаць тысяч грошай ляжала побач са здымкам маладога чалавека.

Потым былі экспертызы, допыты, паказанні. У судовай практыцы такое здараецца рэдка, але за падсудную заступіліся суседзі. Напісалі ў міліцыю калектыўнае пісьмо, у якім расказалі пра ўсё скандалы і прыставанні да дзіцяці яшчэ з малых гадоў, і як жонку не аднойчы сярод белага дня… гвалціў, што тая немым голасам крычала, а як зайшла суседка (дзверы былі адчынены), быццам бы солі пазычыць, спахопліваўся, трымаў спадаючыя порткі з голым азадкам, хаваўся ў ванны пакой. А жонка па першачасе толькі маўчала, пераводзіла на жарт, а калі паўтаралася ўсё наноў, мусіла расказаць суседцы пра неардынарнага мужа.

Да судовага пасяджэння бацькі згаварыліся. І дружна памянялі паказанні. Глава сямейства манатонна сцвярджаў, што не памятае, каб ён заходзіў у пакой да дачкі, як і не памятае, што яна нажніцамі краіла яго начынне, быццам сам дзесьці наткнуўся на шкло. Гучала ўсё гэта непераканаўча. А для тых, хто быў на працэсе зразумела было адно: уласны інстынкт для такіх як ён нелюдзяў захаваўся ў іх саміх жа. Учарашні кіраўнік і … амаралка.

Судовае паседжанне бацькі імкнуліся пераўтварыць у цырк.

Маці раптам пачынала крычаць: "Ён не толькі піў, праўда не са сваёй кішэні, а за людскі кошт, але і гуляў напрапалую… гвалціў жанчын, толькі ні адна, ніколі не паскардзілася, не звярнулася ў міліцыю. Як толькі ўбачыць аголенае сцягно ці грудзі, так гатовы і кінуцца на жанчыну, але пераборлівы, кот памаўзлівы, на маладзенькіх больш пяліцца… У іх тут цэлая зграя такіх… Бл…н няшчасны".

Бацька тут жа даваў адпор: "У мяне заўсёды былі цудоўныя адносіны з дачкой. Канфлікты ўзнікалі з-за … халоднасці жонкі, а я ж – жывы мужчына", - мазнуў вачыма па зале.

Яшчэ б крыху волі – і гэтыя людзі, некалі паважаныя ў сваіх калектывах, пераскочыў цераз крэслы, учапіліся б адзін аднаму ў горла. Ім было абыякава, што на іх глядзіць дачка. Што, хутчэй за ўсё, яе чакае турма.

- Перастаньце выясняць адносіны! Адкажыце, чаму ваша дачка аказалася на лаве падсудных, а не за партай? Ваша віна ў гэтым ёсць?

Цішыня. Што яны могуць адказаць!

У перапынку, калі суддзя і засядацелі пайшлі ў пакой нарад, падыйшла бабулька дзяўчынкі. "У мяне страшная хвароба, да таго ж рассеяны склероз, колькі пражыву, не ведаю, а насміхаюцца над маім сыночкам яны разам, маці і дачка. Галоўная – Ларыска. Чаму ты не абароніш татку свайго?".

Ніхто не чуў гэтых слоў, як і прапановы абараніць злодзея і ваўка ў чалавечым абліччы. Старая маці не прызнае злачынцам свайго сына. Ёй не цікава, як яна расла і што адбудзецца з ёй, роднай унучкай, што яе чакае.

Комментариев нет:

Отправить комментарий