Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ
БУМЕРАНГ
"Ніхто не здавальняецца тым, каб паграшыць
толькі ў меру дазволенага".
Ювенал, "Саціры".
Дэтэктыўная аповесць
Замест прадмовы
Ранняй вясною ў мінскіх парках адчуваецца пах сырой зямлі - яму падабаўся гэты пах. Калі церушыў дробны дожджык, крыху пахне пылам – гэта пах вясны, і ён яму таксама падабаўся. Мажліва, таму што ўжо родным стаў. Як і той дождж, пад якім неаднойчы крочыў у вядомым толькі яму напрамку, пасміхаючыся, - чамусьці свайму, што збылося ці толькі задуманаму. Вясенні дождж у Мінску светлы, поўны надзей і радаснага аптымізму. Такога аптымізму, з якім сноўдаўся ў пошуках чаго-небудзь з’есці, альбо сцягнуць па адным са сталічных паркаў, невялічкага расточку ў доўгім, не па росту зашмальцаваным палітончыку, бомжык. Ён заглядвае ў кожную сметніцу: дзе ляжыць пустая бутэлька, абавязкова пагладзіць рыльца, ці няма шчарбіны, і хутка кладзе ў сваю некалі каляровую сумку з дзіравай тканіны. Не меншую радасць ён іспытваў і тады, калі трапляўся "святочны" пакет з аб’едкамі, іншым разам нават некранутая ежа са сталоў далёка не бедных людзей, і чарка, і цыгарэты. У такія хвіліны твар яго колеру мокрага асфальту пачынаў свяціцца нейкай сваёй радасцю, а душу распірала ад шчасця. Тады ён знаходзіў самае непрыкметнае месца, куточак у парку, валок на сабе ладную торбу, далікатна здымаў з-за плячэй свой здабытак, ставіў на лаву, адварочваўся, рабіў малую патрэбу тут жа, і дрыжачымі рукамі, калі вочы свяціліся: з чаго пачаць, распачынаў свой абед ці сняданак. Даставаў з-падыспаду эмалевы кубачак, наліваў таго, што было ў бытэльцы, закусваў, чмякаючы, быццам галодны звер, азіраючыся па баках, штосьці мармытаў сабе пад нос. Як толькі наталяў свой страўнік, астатняе складваў зноў жа ў торбу. Затым корпаўся ў кішэнях, даставаў колькі падабраных бычкоў-недакуркаў, растрыбушваў, высыпаў табаку на газету, скручваў "казіную" ножку. Зацягваўся прагорклым нясвежым дымам, што лёгкі ветрык разносіў той смурод па парку, а ён, закінуўшы нага на нагу, дастаў з кішэні вялікі як не новы жаночы парманет, выцягнуў ладны жмут грошай, заўсміхаўся. Зноў мармытаў пра сябе быццам, але было чуваць, што чытае верш:
И каждый вечер друг единственный
В моём стакане отражен
И влагой терпкой и таинственной,
Как я, смирен и оглушен.
Затым пахваліў сябе, што паверыў ва ўсходні гараскоп з газеты, якую падабраў на сметніку – "спатрэбіцца, мала што якое". А тут і спатрэбілася, і спраўдзілася: "Сёння ідэальны дзень для смеласці і рашучасці, якія дазволяць рэалізаваць планы і пашырыць магчымасці". Магія зорак.
Во як могуць людзі прадказваць! Няхай ўсяго партманецік той разявы дастаўся, а мог бы "падняць" колькі тысяч баксаў, каб не асаблівая цікаўнасць асобы ў джынсах да цэлафанавых пакецікаў з белым рэчывам. Няўжо хто згубіў? А можа смажаным пахла і, у гарачцы, выкінуў, каб потым забраць? Але што яму да гэтага! Ён адразу змікіціў, што гэта вялікая партыя наркотыкаў, больш за кілаграм, а вунь, побач лічы, - міліцыянеры, быццам бы запрыкмецілі іх, тыя пакецікі, тады нічога не заставалася як стрымаць сваю цікаўнасць, справодзіць дзяўчыну і … падзякаваць ці нават прадэманстраваць паважанай міс глыбіню сваіх пачуццяў за праяўленую пільнасць. Няўжо не датумкала, што за такія паслугі "укручваюць мазгі?". А магла б, калі тыя пакецікі аказаліся ў яго торбе, адказаць зусім іначай, напрыклад, што "мой ложак занадта вялікі для мяне адной і я маю патрэбу ва ўвазе такога рашучага мужчыны, як вы". Гэта ўзняло б яго на новую вышыню, дзе б ён не адчуваў сябе такой пачвараю, калі голад ушчыпнуў за жывот, ды ўжо з большай злосцю, ён замахаў рукамі. Яму хацелася каб тое збылося, каб яго прылашчылі. А паколькі азначанай сітуацыі не здарылася, ён адпусціў яе, толькі партманецік спрытна так выцягнуў з сумачкі, як быццам, за маральны ўрон. Хаця магла стаць нават "жрыцай", сябрукам толькі клікні ён…
08.10.2010
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий