11.08.2010

Люблю твае Нарач затокі і тоні...

Люблю твае Нарач затокі і тоні...

"Злётаў" на сваю Смаргоншчыну. Мае Гарані хутка будуць поўніцца толькі дзецьмі гарадчукоў, якія паўзводзілі церамы на месцы хат маіх аднавяскоўцаў, пазачыняліся вялізнымі платамі ад навакольнага свету і грэюць пузы сабе, ды шашлычок пад каньячок умінаюць. Скажыце, зайздрошчу. Ды не! За сябе сорамна. Чаму мы, вяскоўцамі завёмся, а за зялёны той амерыканскі рубель гатовы не толькі жытло бацькоўскае прадаць, а і ўласную Памяць. Але я не аб гэтым.

Схадзіў, як заўсёды, да бацькоў, брата, а затым скіраваў да возера маяго дзяцінства Свір. Перад алешнікам, на беразе - дошка "Нацыянальны парк "Нарачанскі" і далей пазначана, што забараняецца рабіць тое і тое... Няўжо праз які час і да берага нельга будзе падысьці?

Возера Свір быццам каштоўнае люстэрка адлюстроўвае навакольную пакуль не парушаную чалавекам прыгажосць. Але гэтае люстэрка толькі пасярод яго воднай гладзі. Берагі хутчэй падобныя на балотныя, зарастаюць непралазнымі хмызнякамі і цінай. Гэта натуральнае забалочванне.

Озеро Свирь сегодня
Можа і сюды, на бераг гаранскі, хутка будзем ездзіць адпачываць, бо Ўрад ўжо выдзеліў 150 з запланаваных 420 мільярдаў Br. на абуладкаванне Мядзельшчыны, яго азёр. Мусіць цыскарыёзу ўжо паменела, бо на два метры паглыбілася празрыстасць вады за апошнія тры гады.

Можа і ў нас будзе дайвінг і падводная рыбалка (афіцыйная!), віндсерфінг і кайтынг... Поўны комплекс паслуг, турыстычныя вёскі, гасцініцы і забаўляльныя аб'екты, і навокал бруд і чужыя вочы...

Пакуль возера адпачывае і з лёгкасцю, і лагодаю прымае ў свае абдымкі нешматлікіх адпачываючых і зрэдчас вяскоўцаў.

Хацелася б, каб не толькі Нарач называлі жамчужынай Беларусі, а і маё возера Свір і казалі: люблю твае, Свір, я затокі і тоні!

А Вы згодны?

Ваш Аркадзь Жураўлёў.

1 комментарий:

  1. Cапраўды цудоўныя месцы ў вас! Начальнікі аховы прыроды нас ганяюць, а самі першымі парушаюць свае ж правілы, і губяць флору і фаўну, і усё жывое. Мірон

    ОтветитьУдалить