10.03.2010

Тэлефонны званок (11)

Тэлефонны званок

Частка 11.

Заканчэнне.

Калі дыханне спынілася, рот адкрыўся i закаціліся выцвілыя вочы,Марыйка адчайна i гарачліва ўскрыкнула. Яе суцешыла суседка. Затым узяла са стала два партрэцікі з паабламанымі ражкамі i роспачна ківала сваёй пышнавалосай галавою, пазіраючы то на здымкі, то на аддаўшую Богу душу жанчьну, збляклыя вусны якой былі ў зацятым маўчанні. 3 партрэта з годнасцю пазірала мілавідная хударлявая жанчына. На другім жа Марыйка не адразу пазнала свайго бацьку ў маленькім кучаравым i жвавым хлапчуку, які глядзеў у аб'ектыў з дапытлівай цікавасцю, вось-вось гатовы сарвацца з месца i растварыцца ў гарадской шматлюднай гамане.

Яны прыбралі ля ложка бабулі. Выйшлі з гаротнай кватэры. На лесвічнай пляцоўцы гарэла бляклая лямпачка, асвятляючы раўнадушна-жалезны дабрабъгг адных і гаротнасць другіх. Яны выйшлі ў цішыню двара. Ноч стаяла пагодная i белазорая. Сядзелі моўчкі.

Памёр чалавек, пагасла яго зорка на небе, але ніхто нават не прачнуўся, ні ў адным акне не загарэлася святло. Усе спяць. Што ж мы за людзі? Мажліва, ад таго мы так адзінока адчуваем сябе, што не чуем болю іншых, а калi і чуем, не ўспрымаем, як свой.

Золкім ранкам, калі барвовае сонца ўжо ўздымалася над далёкімі, даўгашыімі нібы ў жырафа, вежавымі кранамі i яго дрыготкія промні прабіваліся цераз шэрыя фіранкі, Марыйка ўвайшла ў кватэру. Пачынаўся нялёгкі дзень. I ў гэты момант настойліва зазваніў тэлефон.

— Дачушка, прывітанне! Хачу абрадаваць. Мы купілі табе мэблю. Ці чуеш, Марыйка? Усю мэблю ў тваю будучую кватэру! Ну, усё, спяшаюся на працу. Пакуль...

У дзяўчыны ад нечаканасці падкасіліся ногі, жудасная грымаса прайшлася па асалавелым твары. Адняло мову. Пунсовыя губы дрыжэлі. Самі па сабе з вялікіх цёмных вачэй пасыпаліся бяссільныя слёзы. Яна яшчэ колькі хвілін трымала трубку, з якой даносіліся кароткія гудкі. Душой i сэрцам Марыйка ўсё не магла ўцяміць, чаму яе разумная, здаецца, маці так i не скарылася, не запытала пра бабулю, сваю свякроў. На тым свеце ўсе роўныя будзем. I не ўдасца вьпрасіць збавення ва Усявышняга за знявагу бацькоў сваіх. I чаму, чаму менавіта ў яе бацькоў галоўнае не чалавек, а тое, што ён стварае? Думкі лезлі адна на адну, уносячы каламбур.

3 гэтымі думкамі Марыйка ўвайшла ў пакой, села на ўсё тую ж старэнькую канапу. Падцягнула пад грудзі ногі, абхапіўшы іх рукамі, уталопілася ў адну кропку.

Крыху апрытомнеўшы, падышла да тэлефона i набрала хатні нумар. Калі спрацаваў аўтаадказчьк з запісаным голасам маці, перадала сваё журботнае паведамленне:
«Бабуля памерла. Прыязджайце сёння. Я больш не вытрымаю». Потым неяк паволі, нібы спакваля, вярнулася ў пакой i ўпала ніцма на канапу, забіўшыся ў няўцешным плачы.

******************

Прачыталі? Давайце абмяркуем! Чакаю вашых сур’ёзных і цікавых каментарыяў і прапаноў.

Да сустрэчы!

Ваш Аркадзь Жураўлёў.

E-mail: zhuravlev@tut.by

2 комментария:

  1. Цудоўная мова, добры сюжэт!Галоўнае такое існуе ў рэальным жыцці паўсюдна.Малайчына, сп.Жураўлёў? Ці гэта вашае сапраўднае прозвішча? В.А.

    ОтветитьУдалить
  2. Аркадзь Жураўлёў21 июня 2013 г. в 19:29

    Па-першае, дзякуй за цёплыя словы. Так, сюжэт спісаны са знаёмых маіх, усё жыццёвае.
    А прозвішча маё сапраўднае. А калі сутрэнеце подпіс Аркадзь Шагакін - таксама я, але гэта ўжо літ.псеўданім. Так што чытайце, пішыце свае каментарыі. Пагаворым. Абмяркуем. Усяго вам найлепшага, В.А.
    Аўтар.

    ОтветитьУдалить