25.02.2010

Тэлефонны званок (10)

Тэлефонны званок

Частка 10.

Пра тое, як потым з чыстай душою i чыстым сумленнем глядзець бацькам i сяброўкам у вочы, яе ніколечкі не хвалявала. Сваю будучыню планаваць яна хацела сама.

Наступнымі днямі разам з суседкай яна хадзіла па розных кабінетах i кабінеціках у ЖРЭУ, выканкаме. Кожны патрабаваў нейкую асаблівую паперку. Уся тэта бюракратычная машына павольна праварочвалася. Настойлівая Алена Іванаўна амаль сілком прымушала яе пісаць тлумачэнні, чарговыя заявы, якія потым укладваліся ў тоўстыя папкі i качавалі з кабінета ў кабінет.

Вечарамі, калі ўсе справы былі зроблены, Марыйка ледзьве перастаўляла свае стройныя, быццам точаныя, ногі. I калі б не энергія суседкі, даўно махнула б на ўсё рукой.

Праз дзень пазваніў Генадзь. I зноў былі святло, музыка, смех. Калі надышоў ёй час вяртацца, такі галантны кавалер, якім быў дагэтулъ Генадзь, раптам ажно пазелянеў ад злосці:

- Каго ты з сябе ўвесь час корчыш?

Ад гэтых неспадзяваных i зняважлівых слоў у яе яшчэ мацней забілася ў скронях. Душa разрывалася, быццам тая тужлівая музыка, што плакала па чалавечай душы, аб высокім растрачаным паспешна, без разваг i празрыстых думак.

Калі машына нахабна асляпіла яркімі пучкамі фараў спячыя вокны i нервова супынілася, Марыйка як віхор выскачьла, не развітаўшыся, ляснуўшы дзверкай, з ycix ног панеслася ў пад'езд.

У пакоі стаяла дзікая цішыня. Яна на дыбачках наблізілася да пасцелі бабулі. Уключаны начнік асвятляў шэра-жоўты, у халодным поце твар, коўдра на грудзях часта-часта ўздымалася, быццам крылы жаўтаротага верабейкі, які ляціць супраць ветру. Яна схапіла руку бабулі, тая была вялай i васковай, пульс ледзьве біўся.

Выкліканы доктар толькі роспачна развёў рукамі:

— Дарэмна ўжо. Яна вось-вось памрэ. Ніхто не выратуе. З'еу-так!. Цікавая жанчына некалі была!

Працяг будзе.

Аркадзь Жураўлёў.

E-mail: zhuravlev@tut.by

1 комментарий:

  1. Вера Антоновна30 января 2014 г. в 21:09

    Здорово написано. Ваша поклонница - Вера Антоновна.

    ОтветитьУдалить