Тэлефонны званок
Частка 9.
На вуліцы было бязлюдна, толькі аднекуль даносіліся натужлівыя i фальшывыя галасы падпітых, не іначай сябрукоў Генадзя, ды паблізу на шалёнай хуткасці, з імпэтам, праносіліся іншамаркі, палохаючы рознагукавымі сігналамі засынаючы мікрараён. Марыя з палёгкай удыхнула свежае паветра, дапытліва паглядзела на свайго ўхажора, які ўжо трымаў яе правую руку ў сваёй, другой жа вадзіў па зграбных i круглых плячах дзяўчыны. Адначасова ўхваляў свае бестурботнае жыццё. Генадзь не забываўся падкрэсліваць, што i цяпер, тут, на гэтай вечарыне, ён з гаспадароў. Каб ведала, мауляў, з кім павялася. Дома таксама ўсе яму падначалены. Вось захацеў сёння ўзяць бацькаву «тачку» — узяў. Абяцаў, што ў наступны раз завядзе яе ў самы шыкоўны рэстаран горада, дзе падаюць адныя заморскія далікатэсы. Дзяўчына няўважліва слухала яго балбатню i маўчала.
Скарыстаўшы момант, хлопец прагна абняў яе за плечы, прыхінуў да сябе, пачаў неадрыўна цалаваць у шыю. Марыя не супраціўлялася: ей было ўсё абыякава. Адчуваючы патрэбны зыход, Генадзь даў свабоду рукам, якія cлізгалi па яе шыкоўнай сукеначцы ўсё ніжэй i ніжэй уздоўж гнуткага стану. Яго дыханне станавілася частым i больш гучным.
- Не-е, не трэба-а! — неспадзеўкі схамянулася дзяўчына, успомніўшы, што бабуля прачнулася i ёй зноўку цяжка.
Гэтая яе неспадзяванасць парушыла ўсе яго планы. Марыя ж, смела пацалаваўшы Генадзя, рынулася ва ўдушлівую ліпеньскую ноч. На яе шчасце, не ведаючы таго, яны былі амаль побач з бабуліным домам. Не разуваючыся, Марыйка кінулася ў пакой.
У прыцемках яе ўpaзiў слабы стогн, што даносіўся з бабульчынага ложка. Марыя вярнулася да тэлефона i, пачуўшы ўжо знаёмае: «Але, «хуткая» слухае!» — супакоілася.
Гэтыя словы сталі звычайнымі, як i будзёныя дні ў клопаце душных i нязвыклых пакойчыкаў, ды толькі тэлефонныя званкі сябра дзяцінства прыносілі настрой i свабоду ў бабульчыну палову пакоя, дзе існавалі жах і пакуты. Николі, здавалася, яна так прагна не цягнулася да таго, што складае юнацтва i шчасце без унутранага пачуцця. I толькі за гэтыя дні дзяўчына пераканалася, як хуткаплынна яе юнацтва. I для каго, навошта несці крыж недатыкалънасці, стрымліваць інстынкт? Каб у дзеўках застацца i свету белага не бачыць?
Працяг будзе.
Аркадзь Жураўлёў.
E-mail: zhuravlev@tut.by
11.02.2010
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий