Тэлефонны званок
Апавяданне
Працяг.
Частка 2.
Нарэшце выйшла правадніца i папрасіла пасажыраў паказаць свае білеты. Маці моцна абняла дачку, пацалавала, паднесла сумку. Сама адьшла на некалькі крокаў, сашчапіла рукі якраз на жываце, гледзячы, як яе «крывінка» падымаецца па прыступках у вагон. Марыйчына постаць перакасілася пад цяжарам сумкі. Дзяўчына адчувала сябе разгубленай ад незнаёмых заклапочаных твараў, ад нязвькласці сваёй ролі i нязведанасці прызначэння: вось так з бухты-барахты ехаць у амаль што невядомы i вялікі горад.
Раптам ёй стала лягчэй ісці. Малады незнаёмы хлопец падхапіў яе сумку, усміхаючыся i гледзячы ў прывабны i задуменны твар дзяўчыны.
У вагоне высветлілася, што яны разам хадзілі ў адзін i той жа дзіцячы садок. Успаміналі той час i смяяліся. Генадзь -хлопец з вясёлых, увесь час расказваў анекдоты, смешныя гісторыі так i ліліся з яго нястомнага языка. Яна з радасцю, наўмысна, агулам праглытвала пачутае, каб пра ўсё забьщца, што яе чакае наперадзе. За размовай не заўважыла, як праляцеў, нібы тая ластаўка, час.
Калі цягнік зарыпеў на рэйках, у праходзе вагона ўжо тоўпіўся люд. У тамбуры Марыя прагна ўдыхала высокімі грудзямі густое ліпеньскае паветра.
На вакзале туды-сюды сноўдаўся неспакойны люд. Была макаўка лета. Праваслаўныя святкавалі дзень Пятра i Паўла. Выспелі першыя дары садоў i агародаў. Марыя выслабанілася з натоўпу, адышла ў зацішны скверык. На яе радасць, была свабодная лаўка. Стаяла нясцерпная задуха. Генадзь тым часам вырашыў пачаставаць сваю спадарожніцу марожаным. Яна ж уладкавалася на лаўцы i раптам успомніла, зачым прыехала.
Бацькаву маці ў ix сям’і дзівачкаю лічылі. Два ўсяго разы ўбачыла свайго мужыка на людзях з іншай жанчынаю, як пазней стала вядома, з калегай па працы, дык распачала такі вэрхал. Да гарадскога камітэта партыі дайшла. За амаральныя паводзіны, як прагучала на сходзе, яго выключылі з партыі, знялі з пасады. Інтэлігентны, мажны i прыстойны мужчына не вытрымаў над націскам жаночых абраз: запіў. Пасля яго i след прастыў у некалі родным горадзе. Бабуля ж і цяпер лічыць, што яго ўчынак зневажаў яе як загадчыка гарана. 3 таго часу так i гаравала адна амаль тры дзесяткі гадоў. Прыйшлося, а рук няма за што зацяць. Не ўхваляла яна i выбару сына. Па гэтай прычыне была ў няпростых адносінах з нявесткай, Марыйчынай маці, таму зрэдку наведваліся адно да аднаго.
Пакуль Марыйка сумавала, Генадзь прынёс марожанае, са смехам расказваючы, як удалося абмінуць доўгую чаргу, але ж Марыйцы было не да гэтага. Думкі ў галаве аб іншым.
- Мы яшчэ сустрэнемся, прыгажуня! - на развітанне скорагаворкай пратарабаніў Генадзь, запісваючы на пачку цыгарэт адрас дзяўчыны. Таксі імкліва рванулася з месца.
Працяг будзе.
Аркадзь Жураўлёў.
E-mail: zhuravlev@tut.by
02.12.2009
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий