Тэлефонны званок
Частка 3.
Па дарозе Марыйка пільна разглядвала вітрыны крамаў, адзенне, у якім сноўдалася моладзь. «Волга» на ладнай хуткасці, лавіруючы з паласы на паласу цэнтральнай вуліцы з разлікам, каб патрапляць на зялёны святлафор, раптам звярнула ў двор, неспадзявана супынілася. Ад гэтага Марыйка ледзьве не стукнулася падбародкам аб вільветавы падгалоўнік пярэдняга сядзення.
У невялікім дворыку было пуста, толькі тры бабулькі сядзелі адна ля адной на ярка-блакітнай лаўцы i з натхненнем гаманілі аб надзённых, не іначай стратэгічных праблемах. Як толькі Марыйка вылезла з аўтамабіля, адразу ўся ўвага скіравалася на яе. Калі ж пачулі, што госця да бабы Надзі, Надзеі Карпаўны, амаль хорам падказалі нумар кватэры i тое, што яна моцна хварэе.
Марыйка яшчэ больш разгубілася, але ўзяла рэчы i як не сваімі нагамі пасунулася ў пад'езд. Нумар кватэры яна ўбачыла адразу, як толькі зрабіла колькі нерашучых крокаў на другі наверх. Дзверы былі вельмі зашмальцаваныя i пакрамсаныя нечым вострым і фарбы не бачылі ўжо не адну пяцігодку. Званок не працаваў, i колькі яна не грукала, ніхто не адчыняў. Тады дзяўчьна пазваніла ў філянговыя дзверы насупраць, якія выступалі ажно на лесвічную пляцоўку i блішчэлі лакам. Марыя ведала, што тут жыла спагадлівая суседка яе бабулі, цётка Алена. Яна, што называецца, на грамадскіх начатках колькі год запар даглядала за Надзеяй Карпаўнай. 3 кватэры пачуліся лёгкія крокі i пявучае:
--Іду-у-у.
Дзверы адчыніліся, i разам з цяжкім пакаёвым паветрам данёсся апетытны пах свежазгатаваных страў. Высокая, гадоў пад пяцьдзесят, жанчьна ў васільковым халаціку з завіўкай на галаве прыветліва ўсміхнулася:
- Ты i ёсць Марыйка? Маці мне казала. Добра, што ты прыехала, — узрадавалася суседка. Надта ўжо яна слабенькая. Я зараз адчыню табе.
Узяла з тэлефоннай палічкі ключы, пакруціла ў замку колькі разоў, а затым штурханула дзверы плячом. У цішыні яны зарьпелі працяжна, з піскам, нібы хтосьці прышчаміў хвост спячаму пацуку.
У змроку прыхожай патыхала застаялым паветрам, непрыемным пахам вільгаці i памыяў. Ад гэтага здавалася, што ты апынулася не ў гарадской кватэры, а хутчэй у недагледжаным склепе.
У старэнькай i шчупленькай жанчыне, з сівымі ўскудлачанымі валасамі i васковым маршчыністым тварам, нерухома ляжачай на ложку, унучка не прызнала сваю бабулю.
- Надзея Карпаўна! — загукала суседка. — Да вас унучка прыехала, Марыйка!
На знямоглым твары ўздрыгнулі павекі, коўдра на грудзях заварушылася, i сухая бяскроўная рука, дрыжачы, пацягнулася да госці. У Марыйкі зашчымела сэрца. Паддаўшыся сваяцкаму пачуццю, яна неспадзеўкі ўзяла руку бабулі i палажыла між сваіх загарэлых i npyгкіx далоняў.
- А чаму Мікола не прыехаў? Ча-а-му? — ціхім сіплым голасам вымавіла хворая.
- Тата... захварэў,—зманіла яна бабулі, як i наказвала маці.
Марыйка адчула, як пачалі гарэць шчокі, дадала:
- Прастудзіўся ён. Ат, скразняк! Не шануецца.
Бабуля змоўкла, збіраючыся з сіламі.
- Карпаўна, а вы зноўку нічога не елі, — залямантавала з-за Марыйчынай спіны суседка. Што гэта вы? I так сілы няма. Не-е, так вы не ачуняеце. Што-што, а есці патрэбна.
Працяг будзе.
Аркадзь Жураўлёў.
E-mail: zhuravlev@tut.by
14.12.2009
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий