Рамонкавы накцюрн
Лірычная навела
Стаяла спякотнае лета. Бязмежна ясны, лёгкі і светлы дзень. Высока стаіць яснае сонца на чыстым небе. А ля возера адна харашыня і прахалода. Душэўнае супакаенне. Як заўсёды лісце вербалозу сталі маўклівымі спадарожнікамі. Яны слухаюцца свавольніка ветру, які то падштурхне іх, то прыпадыме на роўнай гладзі, каб гурмой пракаціцца на грэбні набегшай хвалі. У гэтае імгненне яны былі вялікімі, дужымі і неразлучнымі.
Ты стаяла ля маладога кусціка вербалозу і, усміхаючыся, аб чымсьці натхнёна размаўляла з лісцем. Можа распавядала пра багацце нашых бароў, раздолле палёў, чысціню і празрыстасць азёр і рэк, ці пра бярозкі ў карункавых празрыстых блузачках і водар нашага з табою бярозавага гаю? Ці пра рамонкавае поле ўзбоч яго? Пра звонкую цішыню: толькі прыляжаш на рознакаляровы чэрвеньскі дыван, прыкрыўшы вейкі – пачуеш як шэпчуццца старыя, але гонкія сосны ды елкі і раз-пораз падаюць, кружляючы, бронзавыя шылкі хвоі. А можа ты расказвала пра вербачкі, што глядзяць - не наглядзяцца ў воднае люстэрка.Быццам тыя модніцы ўсё расчэсваюць свае доўгія шаўкавістыя галінкі-валасы.
Я назіраў, як ты гуляеш з блакітна-зеленаватымі хвалямі і яны беражліва падтрымліваюць цябе на сваіх дужых руках. Я глядзеў на цябе з такой пажадай. Ты выйшла на бераг, і па спіне і па грудзях тваіх пругкіх сцякалі русявыя валасы. Ты ўсміхалася. Цела, быццам срэбнай расою, было абсыпана кропелькамі сонца. Твае прыгожыя загарэлыя ногі лізалі мягкія хвалі.
Ты глядзела ўдалеч і ўсміхалася. Мабыць, гледзячы на тыя невялікія хвалі, што імкнуліся дацягнуцца да твайго валошкавага празрыстага сарафанчыка і казыталі ножкі твае. А мабыць таму, што ўпершыню заўважыла як нараджаецца аблачынка, як там, удалечы, павольна адрываецца яна ад небакраю, каб доўга падарожнічаць увысі? Пройдзе час і яна аб'яднаецца з такімі ж спадарожнікамі, каб сабраць навальніцу і ўпасці на разамлелую зямлю кроплямі доўгачаканага дожджыка.
Я бачыў, як хвалі імгненна цыруюць твае сляды на жоўта-белым пяску. І я хваляваўся. Хваляваўся, што не паспеў пагаварыць з табою, не паспеў сказаць, што не толькі памятаю, а штодня мару пра сустрэчу з табою.
Нарэшце я рашыўся і сказаў табе ўсё, што накапілася, што па начах прачынаюся ад казытання тваіх вуснаў, ад тваёй усмешкі, што твае васільковыя вочы сочуць за мною паўсюды.
Учора азёрныя хвалі разразала бліскучая і лёгкая, бы казачная пушынка, маторная лодка. Можа са Свіры ці Нарачы. У ёй я ўбачыў дзяўчыну. Яна глядзела на мяне твімі вачыма і ўсмешка на яе твары таксама была падобна на тваю. А шчэ я спытаў, ці не ты па начах напяваеш знаёмфыя мелодыі на верандзе суседняга дома.
Два дні мы былі п'янымі ад шчасця. Твае пяшчотныя словы «адзіны, каханы» я штораз я штораз з заміраннем сэрца слухаў. Тыя два дні былі для нас адным імгненнем. І мы не верылі ў тое. Быццам прайшла вечнасць.
Закрываю вочы і бачу цябе сярод гарадской мітусні. Бачу, як уздрыгваюць доўгія пушыстыя вейкі твае, а з кудзеркамі валасоў тваіх забаўляецца гарэзнік-вятрыска, абдымаючы і лашчачы тваю бронзавую шыйку. Бачу ўсё тыя ж вочы, у якіх непаразуменне і надзея – зараз штосьці адбудзецца неверагоднае і ты будзеш побач.
І навошта прыдумалі тыя цягнікі, што адвозяць удалеч людзей?
Чакаў сустрэчы з табою. Днямі прыязджаў у твой горад і нават знайшоў твой дом сярод шматлікіх шэрых і кідкіх хмарачосаў. Калі націснуў кнопку званка, слухаў як яго мелодыя кліча цябе. У яго голасе нецярпенне і надзея, боль і адчай. Я адышоў да акна, разважаў. Затым зноў і зноў клікаў цябе. У адказ чуў пошчак хваляў. А ты ўсё не ішла. Я пільна ўглядаўся ўдалеч, у нашу загадкавую і таямнічую, хутчэй у рамантычную будучыню, у тайну для дваіх. А трэці заўжды лішні, зларадна нашэптваў : «Адышло, адбуяла тваё шчасце...»
Спрачаўся з трэцім лішнім, з розумам сваім.Даказваў яму, што ён памыляецца ў чысціні і вернасці яе.
Кожны дзень чакаю ад цябе вестачкі. Спадзяюся на цуд – раптам зазвоніць тэлефон і я пачую твой усхваляваны голас: «Каханы мой, прывітанне! Гэта я. Я тут, побач. Але ты не тэлефануеш і тым больш пісьмаў не пішаш. У катороы раз адкружлялі чаромхавыя і тапалёвыя завірухі і шчодры колас аддаў людзям цяпло і смак сваіх зёрнаў.
Я вас кахаў: яшчэ ў душы магчыма,
Маё каханне згасла не зусім,
Не ўзнікну больш у вас перад вачыма;
Я не хачу вас засмучаць нічым...
А вось і ты! І мы зноўку захоплены адзін адным і наноў пачынаем саромецца адзін аднаго. І няхай гэта нетыпова для нашага хуткацечнага веку, затое пранеслі чысціню і шчырасць кахання і захавалі духоўнасць. І я працягваю дарыць табе букецікі палявык кветак, рамонкаў ці валошкаў. І той букецік рамонкавых сонцаў бы нясцерпны пялёсткаў бялюткі атлас гаворыць без слоў. Іх зіхоткія пялёсткі быццам птушкі ў вырай яцяць насустрач нашаму пачуццю. Ляцяць заключным рамонкавым накцюрнам.
Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін)
E-mail: zhuravlev@tut.by
15.08.2009
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий