Днямі касіў той загон, што пасеяў цесць пасля пажару. Касіў і думаў пра ... класікаў айчыннай літаратуры, што некалі прызджалі ў Сваткі і Пашкевічава Гарадзішча.
Толькі прачытаў у "Звяздзе" за 9 ліпеня 2009 "Я да гэтага часу сябе вінавачу, што мала маме пісаў..." пра новую кнігу Рыгора Барадуліна "Паслаў бы табе душу...". Малайчына, дзядзька Рыгор,што рашыўся на такі пачэсны крок вынесці на паказ да публікі перапіску са сваёю мамай і што не правіў, не мяняў радкоў найдаражэйшага ў свеце чалавека.
Некалі і сам думаў пра тое,каб надрукаваць маміны пісьмы, бо шчэ меней пісаў сваёй маме Алене Яўхімаўне. (Дарэчы і псеўданім мой літаратурны ад мамінага дзявоцкага прозвішча).
Моц і сіла барадулінскага радка ў чысціні і нязмушанай праўдзе.
Трэба звярнуцца да дзядзькі Рыгора каб што распавёў пра Міколу, бо на маёй прэзентацыі было пажаданне больш сказаць пра настаўніка Пашкевіча. На адным са здымкаў ў маёй кнізе "Я жадаю вам дабра..." Р.І. Барадулін ў цэнтры кадра...
Пішыце сваім маці!
Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін)
E-mail: zhuravlev@tut.by
Комментариев нет:
Отправить комментарий