23.08.2009

Гарані, возера Свір: учора і сёння

Гарані, возера Свір: учора і сёння

Частка 1.

Надвячоркам душа папрасілася дадому. У свае Гарані мой "Форд" завёз за гадзіну часу. Бацькоўскі дамок паціху асядае ў зямельку. Нікому клопату няма каб падняць, падладзіць, хаця адпачываючых родзічаў хапае. Аднаму не ў сілах. Як часта ты мне бачышся, мая хаціна!
Бацькоўскі дамок. Гарані.
Бачышся той светлай і не запэцканай, той, калі сонечным летнім раннем мы - вясковыя хлапчукі - беглі на возера свайго Свір, што раскінулася ў нізіне за дзвесце якіх метраў ад падвокаў людскіх. А яно плешчыла свае чыстыя празрыстыя воды ў сонечных промнях і сваімі лёгкімі хвалямі шапацела ў чаратах, што давалі прытулак для стварэння новых жыццў качкам і лебедзям, іншым маленькім рэдкім птушачкам. Або рупіліся да сонца на рэчку Малінаўку ці Малы Перакоп, каб першым спаймаць плотачку ці акунька, а найперш грумёлінку...

Цяпер, праз больш як 40 год, і возера, і рака забалочаны настолькі, што сэрца маё сціскаецца ў скрусе.
Дарога 40 год назад
Прыгледзьцеся да гэтых фотаздымкаў часоў майго студэнства на журфаку БДУ, 1976 год. Вось на гэтых двух - дарога да ракі. Маладыя пасадкі паабапал. І рачулка, бачыце, не зарослыя яе беражкі. А як рыба тут бралася! І вугор першы буў менавіта тут спайманы братам Валодзем (чытай апавяданне"Вугор").
Рака 40 год назад
Дарэчы і маленькая птушачка - вяртлівая камышоўка і ў нашых прыазёрных чаратах плодзіцца. Канешне ж, патрэбна добраўпарадкаваць Белавежскую пушчу. І не супраць статусу Цуду свету, але ж і возера Свір таксама ўваходзіць у склад Нацыянальнага парку "Нарачанскі". І тут таксама першазданная прырода! Некалі лес і возера паілі і кармілі маіх продкаў. Як Байкал у расіян, так і ў нас, беларусаў, павінны бруіць свае рэкі і азёры.

І возера Свір не павінна памерці. Ландшафты тут не горш Шатландыі. І ніколі ў нас не было таго цыскарыёзу ці якой заразы.

Вось я толькі што вылез з плёсу. Вадзіца - бірузовая і жыватворная! Цела маё радуецца!

Мой родны кут - часцінка Беларусі,
З табой ніколі я не разлучуся,
Пакуль пульсуе ў маіх жылах кроў,
Ты для мяне адзіная на свеце
Ўначы зоркай пуцяводнай свеціш.
Мая святыня і мая любоў.

Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін)
E-mail: zhuravlev@tut.by

2 комментария:

  1. Добры дзень, шаноуны Аркадзь!
    Прыемна, што Вы падымаеце такiя вострыя пытаннi.

    А мае пытанне такое. Што Вы маеце наувазе пад "Канешне ж, патрэбна добраўпарадкаваць Белавежскую пушчу."

    З павагай
    Георгiй Казулька
    Белавежская пушча
    http://bp21.livejournal.com
    http://bp21.org.by

    ОтветитьУдалить
  2. Восстановление болот это государственная программа.
    Видимо ваше озеро и река
    входят в эту программу.
    Болота это легкие Европы.
    Делайте выводы, господа.

    Арнольд.

    ОтветитьУдалить