У лесе я душою адпачываю
Зноў на выхадныя хадзіў па Мядзельскіх лясах. Якое тут чыстае паветра і жывая музыка прыроды! Якая любата! Лепшага надвор'я для грыбоў прыдумаць цяжка - ноччу дождж і парнасць, а лісічкам тое і патрэбна. Толькі і паспявай згінацца і ў кошык класці. За дзве гадзіны 10 літраў назбіраў. Назаўтра-3 літры чарніц. Унуку майму Іллюшу будзе ласунак, а калі што і рубель.
Не мінеш і суніцы, і чарніцы. І так неперажэшся ягад з лясной аптэкі, што зарад здароўя ад многіх немачаў атрымаеш.
А душа адпачывае. А калі яшчэ-на рэчку ці возера душа спявае і цела робіцца пругкім і здаровым.
Вылазьце з гарадскіх шпакоўняў і крочце ў прыроду!
Паспарабуйце і вы пераканаецеся ў карысці.
Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін)
E-mail: zhuravlev@tut.by
10.08.2009
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий