01.08.2009

Смаргонь. Радзівілы. Абаранкі. Мядзвежая акадэмія.

Смаргонь. Радзівілы. Абаранкі. Мядзвежая акадэмія.

Сёлета Смаргонь прымае Свята Беларускага пісьменства.

З 1503 года, часу першага пісьмовага ўпамінання пра Смаргонь, хто толькі не ўладарыў: з 1628 па 1795 гады князі Радзівілы, Расійская імперыя, Князь Багдан Агінскі, граф Караль Пшаздзецкі, Імператар Напалеон... Накладаўся секвестр, і яна здавалася ў арэнду, пераходзіла ў склад дзяржаўнай маёмасці, і казённа-фабрычным мястэчкам была, а з 1904 г. - беспавятовым горадам, з 1940 - ў складзе Віленскай вобласці, з 1960 - у складзе цяперашняй Гродзенскай вобласці.

20 смаргонскіх фабрык і заводаў ў 1880 годзе выпусцілі прадукцыі на 439200 рублёў (гарбарныя заводы-15, вінакурна-дражжавыя-2, піваварныя-2 і тытунёвая фабрыка. Тут разгортвалі сваю дзейнасць купцы Троцкі, Бычкоўскі, Паташнік, Кац, купчыха Каварская ды іншыя.

Караль Станіслаў Радзівіл, ("Пане Каханку" якога шчэ называлі) актыўна развіў школу дрэсіроўкі мядзведзяў. Яшчэ Смаргонь лічыцца радзімай абаранак (па тым часе - "абваранак"). З часоў маленства смак іх запомніўся, бацька заўсёды балаваў нас.

Тут, у раённай газеце "Светлы шлях" (яна і сёння выходзіць) я некалі пачаў сваю творчую сцяжынку пракладваць. Днямі патэлефанаваў яе галоўны рэдактар Аляксандр Лазоўскі і падзякававаў за атрыманае апавяданне, запрасіў наведаць "СШ". Трэба з'ездзіць у гістарычны горад майго юнацтва.

Заўсёды Ваш,Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін)
E-mail: zhuravlev@tut.by

2 комментария:

  1. Откуда взяты эти цифры?
    Сколько пивоварен в городе сегодня?
    А сколько заводов и фабрик?
    А в 1913г. и 1991г.?

    Арнольд.

    ОтветитьУдалить
  2. З гістарычных даведак, сп.Арнольд.
    А.Ж.

    ОтветитьУдалить