16.02.2009

Рэкецiры_5

Master-X описал как манипулируют людьми, т.е. нами.
Рекомендую прочесть.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ
РЭКЕЦІРЫ
Апавяданне
Частка 5

-- Не вучы вучоных! Ну, глядзі, дз-е-ед, калі схлусіў! Не паздаровіцца!

Той адняў дула ад шыі, на якой засталася вялікая белая пляма і рэзка стукнуў ім у плячо Андрэю.

Боль быў моцны, адна сарочка не магла засцерагчы яго, але ён вытрымаў, толькі сцяў сківіцы, набраўшы моцы і, як можна шчыра і лагодна, яшчэ раз паўтарыў ужо сказанае:

-- Я заўсёды адказваю за свае словы! Вы ж таксама мужчыны і павінны зразумець.

-- Добра. На першы раз паверым. Калі што, другім разам на тваім месцы будзе вунь той хлопчык.

-- Дарэчы кім ён табе даводзіцца?

-- Унук мой.

-- Колькі яму?

-- Шэсць.

-- Вось і цудоўна. Можа ён больш разгаворлівы за дзеда. Другім разам паглядзім, зараз няма часу.

А ўнучок яго працягваў збіраць і падносіць паленцы да лесвіцы, што была прыстаўлена да самай шуркі дроў.

"Хаця б не заўважыў гэтай жудаснай для яго карціны, хаця б не пады-шоў", - зараз адна толькі думка была ў Андрэя. Гэта не парушыць не толькі дзіцячае ўяўленне пра дзеда-героя, але і псіхіку малечы. Як той тэлевізійны выпадак да гэтага часу стаіць перад яго вачыма, калі падчас прагляду аднаго фільма герой нацэліўся прама ў экран, дзе сядзеў дзед яго, і калі раздаўся стрэл, унук, як ўтрапёны, падбягае да яго і глядзіць прама яму ў вочы, а потым як закрычыць: "Дзеда, ты жывы?" Ён думаў, што насамрэч мяне той герой кіношны ўкаюкаў і так перапужаўся, што калі цяпер ужывую ўбачыць маладых забойцаў?

-- Слова афіцэра!

-- Ну-ну, праверым тваё слова, афіцэ-эр, -- здзекліва працадзіў адзін з малойчыкаў.

Селі ў машыну, гэтак жа рэзка, як спыніліся, крануліся з месца, прабук-соўваючы калёсамі ў глыбокіх ямках і рагочучы, як звяры якія, панесліся ў суседнюю вёску шукаць старую Ўладзю.

-- Нехта ж ім данёс прозвішчы тых, хто атрымаў тыя выплаты? - не супакойваўся Андрэй, -- вяскоўцы не павінны, хаця, гледзячы ў каго і як пытацца ды шчэ за якую плату. А вось у райцэнтры, у банку, гэта няцяжка атрымаць за пяцьдзесят якіх долараў. Каму будуць лішнімі тыя грошы. Не мяшкі ж пераносіць. Хутчэй за ўсё, што тыя прадалі забароненую інфармацыю. Вяскоўцы на гэта не здольны: тыя сказаць могуць, і то не ўсе, калі па зайздрасці, а вось так падвесці свайго суседа, нізашто. У вёскі -- свае нормы і правілы, якія нікому не дадзена карэкціраваць, а тым больш парушаць. Тут свая філасофія, якая складвалася вякамі.

Працяг будзе

Комментариев нет:

Отправить комментарий