08.02.2009

Рэкецiры_4

На сайте prozim.ru опубликовал рассказ "Студенты" на русскам языке.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ
РЭКЕЦІРЫ
Апавяданне
Частка 4

-- Дзе ж я яе бачыў! Ды й няведаю той старой. Яшчэ ў вёсцы з нямногімі знаёмы. Штодзень працую. Няма асабліва калі разглядаць хто і куды ідзе,-схлусіў Андрэй.

-- Гэта мы апошні раз у цябе пытаем: дзе і калі бачыў яе?

-- Не, я не бачыў яе! – упэўнена і як мог стрымліваў сябе, адказаў Андрэй.

Позірк яго не адрываўся ад няпрошаных гасцей, ён бачыў іх дарагія і блішчастыя чаравікі, чыстыя джынсы-варанкі і шырокія як ў аднаго рамянямі з металічнымі бляшкамі.Здаецца ў адно імгненне да аднаго злажыў бы. Шкада, рызыкаваць ёсць чым.

-- Падыдзі бліжэй! – сказаў той, у якога была цыгарэта.

Андрэй зрабіў колькі крокаў наперад.

-- Яшчэ бліжэй!

Цяпер Андрэй стаяў зусім блізка. Ён бачыў іх адзічэлыя вочы, іх, не па гадах, зморшчаныя твары. Такія за грошы ні перад чым не спыняцца. Патрэбна лагадней з імі, а тое чаго добрага яшчэ вытвараць з дзецьмі ці з ўнукамі. Мы, дык хай сабе, пажылі трохі на гэтым свеце. І не такое бачылі.

-- Дальбог, хлопцы, не бачыў. – Вось з дрыўмі ўжо каторы дзень займаюся, дагэтуль хату даводзіў да толку.

Тады наблізіўся да Андрэя другі дзяцюк і тыцнуў пісталетам пад бараду, ажно прыпадняў яго твар.Цела гаспадара напялася, галава адкінулася назад, Цяпер ён бачыў толькі іх напаўлысыя паголеныя галовы і чорны БМВ. Сліна падступіла пад горла, яму хацелася каўтнуць яе, але зрабіць гэта перашкаджала цёплае дула пісталета, якое толькі што было за поясам у гэтага бандыта.

Усе трое глядзелі яму ў твар, здзекліва пасміхаліся. Той, што прыставіў рулю пісталета, леваю рукою трымаўся за плот, а праваю ўсё падсоўваў і падсоўваў рулю, высока падымаючы галаву Андрэя.

"І чаму ніхто з вяскоўцаў не пройдзе.Як так дык увесь дзень сноўдаюцца па вёсцы без дай прычыны.Каб хаця адна жывая душа, ці майго Палкана хто спусціў, - у думках разважаў Андрэй. “А тое глядзі пальнуць сярод белага дня і ніхто не ўбачыць, нават Іванка і той не адразу зразумее. Добра, што ён не падыходзіць да мяне.З маленства прывучыў не падыходзіць у кампанію да старэйшых без іх запрашэння".

-- Хлопцы, не бачыў кажу тую старую год ці не пяць, калі не больш.

-- А вось бабуля з першай хаты, што у пачатку гэтай вёскі, злева, казала, што ішла тая Ўладзя гэтымі днямі і нават сядзела на тваёй вось гэтай лавачцы, - той паказаў на Андрэяву лаву, якую ён ўдала прыладзіў на ўмураваных каменнях-валунах.

-- Дык гэта Параска была з Мінчакоў. Даю слова. На ўласныя вочы бачыў, бо акурат гэтым часам выносіў карміць сабаку. Вясковыя кабеты гаманілі з ёю. Можна ў іх вам запытацца?

Працяг будзе

Комментариев нет:

Отправить комментарий