02.09.2008

luos_3

Лёс роднага слова

Частка 3.
карысць сквапным на чужое абдзіралам. Ім і ў галаву не прыходзіла, каб
цёмнаму “рольніку” раптам захацелася сваёй нацыянальнай культуры, роднага слова, гаротнай песні пра сваю долю. Дарагая хатка, дзе радзіла матка, для цёмнага люду жыццё гукала, дзе папала. І ў полі, пад песні жаўрука галасіла дзіця беларускай маці, і ў час сенакосу, пад звон сталёвых кос, сярод мурожыстых лугоў, у цяжкіх пакутах даносіўся стогн самай радзімай на свеце…

Нельга схаваць тое дзіва, што завецца Радзіма! Радзіма – гэта маці, а маці – песня, крылатая птушка, звонкая крыніца і гонар сына, росны ранак вольнага і светлага дня. Узгадаем нашага Янку Купалу з яго вершам “Мая навука”:
Мне мудрасці кніжнай
Не даў Бог пазнаці,
Мой бацька не мог даць
раскошаў такіх –
Наўчыўся я слоў беларускіх
ад маці
І дум беларускіх без школы
і кніг…”

Таму недаравальна тым людзям, якія не ведаюць песні свайго краю, нават грэбуюць імі, быццам тыя паны альбо часовыя на нашай зямлі, каму меладычнае беларускае слоўка ганьбіць і цяпер яшчэ слых.

- Кожны народ мае свой гонар, - гаварыў яшчэ адзін класік нашай літаратуры Якуб Колас вуснамі героя Лабановіча ў трылогіі “На ростанях” свайму настаўніку і сябру Турсевічу, ці проста Яську з Мікалаеўшчыны, “дырэктару” з “Новай зямлі”. -Англічанін перад усім светам горда зазначае: я – англічанін! Тое ж самае скажа француз, немец, аўстрыец…А мы, беларусы, не адважымся прызнацца ў тым, што мы беларусы.Бо на галаву беларусаў выліта многа памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго прыніжана, у яго няма імя, твару…”

Янка Купала пераканаўча і катэгарычна вызначыў галоўную спадчыну беларускага народа.

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына:
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай
Аб ёй мне бавяць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены…’

Аркадзь Жураўлёў
Працяг будзе

1 комментарий:

  1. Добра, нават глыбока вы даследуеце лёс роднай беларускай мовы, але звароту да шырокага карыстання сярод насельніцтва не будзе. Не кажу ўжо пра побыт. Народ тут ужо іншы, беларусаў няма амаль, і тыя абруселі,глядзіце, колькі дзетак у бел.класы ходзяць (калі тыя ёсць(?!)і... Пісьменнікі калі, і то сярод іх больш паловы пішуць толькі на рускай, а мовы краіны, у Саюзе якох лічацца і бяруць прэміі і г.д., не ведаюць і больш таго, зневажаюць. Во дзе нада коычаць:SOS!Z.

    ОтветитьУдалить