21.08.2008

luos_1

Лёс роднага слова

У васьмі частках.

Частка 1.
Акцэнтаваць увагу сваіх чытачоў хачу на моўнай праблеме. Да гэтага мяне падштурхнулі абуральныя для беларусаў дзеянні чыноўнікаў на Глыбоччыне, якія сілком спынілі існаванне адзінай у гэтым краі беларускамоўнай школы. Скажаце, што гэта праблема беларускага выбару. Дазвольце не пагадзіцца. Чарговы сілавы метад спрацаваў “по умолчанию”. Мяне зусім не прываблівае тэма “таемнай змовы” супраць роднага слова. Але…

Пагадзіцеся, як цепліць душу кожнага беларуса, калі мы заходзім у школку ці садок і чуем сваю родную беларускую мову. І не толькі ў дзіцячым асяродку, а і між настаўнікамі. І як годна мы сябе пачуваем калі і выкладанне вядзецца на роднай мове. Пра гэта сведчаць і многіяі нашы землякі.Варта прыслухацца да меркавання тых, хто на сабе адчуў паўнацэннасць нашага беларускага слова. Найперш маю на ўвазе не толькі настаўніка сярэдняй школы №3 Івана Храпавіцкага, але і былых выпускнікоў славутай другой школы г.Глыбокага, а сёння студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў нашай сінявокай Беларусі, якія выступалі ў абарону беларускай школы . Гэтыя іх сціплыя, але неаспрэчныя доказы светласці беларускай мовы мяне ўзрушылі да глыбіні душы.Асабліва пераканаўча сказаў пяцікурснік факультэта міжнародных адносін Вадзім Жалткевіч: ”Я з гонарам падымаю руку ў аўдыторыі на запытанне, хто скончыў беларускамоўную школу…” Чаму менавіта звярнуў увагу на гэты адказ? Па-першае, таму, што годны адказ.

Зараз хачу нагадаць пра земляка глыбачан Рышарда Курыльчыка (нарадзіўся ў 1945 годзе ў в.Дзедзіна Браслаўскага пвета, цяпер вёска ў Мёрскім раёне), якога і жартам, і ўсур’ёз называюць у Польшчы “апошнім з магікан” у галіне гістарычнай прозы.Ён (летась знаходзіўся ў Беларусі) - аўтар гістарычных кніжак “Сакрэтныя архівы караля каралёў”, “Апошні апостал”, “Ерусалім, Ерусалім”, “Папа”, “Нязломны з Назарэту” ды інш.Беларускаму чытачу ўпершыню прапануецца пераклад А.Бутэвіча на родную мову яго аповесці “Славянскі світанак”.Гаворка вядзецца пра вялікія заваёвы, перадзел сфераў уплыву, качэўе плямёнаў, пярэдадзень замацавання ў гістарычным свеце славянскага племені. Польскі пісьменнік на грунце гістарычных звестак шукае карані славян у бязмежным моры еўраазіяцкіх варвараў. Бачыце: яшчэ адзін прыклад пашаны да сваіх каранёў.

Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ
Працяг будзе

1 комментарий:

  1. Янка Беларус15 мая 2013 г. в 23:41

    Вы першы (пасля Ераловіча Міколы)з Маладдэчна, хто смела выступае, змагаецца за лёс роднай нашай беларускай мовы. За гэта вам шчыры дзякуй і нізкі паклон, Аркадзь Жураўлёў. Пільна і даўно сачу за вашай творчасцю і радуюся, што і ў вашым горадзе літаратурнае сонца не зайшло. І ў многім дзякуючы і Вам, Аркадзь. Яшчэ раз дзякуй!

    ОтветитьУдалить