30.01.2017

АЛЬТЭРНАТЫЎНАЯ СЛУЖБА або ЦАЛУЙЦЕ ЦЕШЧУ

АЛЬТЭРНАТЫЎНАЯ СЛУЖБА або ЦАЛУЙЦЕ ЦЕШЧУ

Гумарыстычнае апавяданне

У маёй цешчанькі юбілей. 36! Эфектная, душэўная, стромкая! З фігураю да непрытомнасці. Хоць сёння пад вэлюм. Ну, проста кветачка! Праўда з форсам.

Можа гэта і сорамна прызнацца, але я ўпадабаў яе адразу. З усімі адсюль наступствамі. І ўжо губляюся: каторая мая. Баюся пераблытаць Марыю Іванаўну са сваёю Светкаю, яе дачушкаю. Так звыкся з роднымі вобразамі, што аднолькава прыгожыя і маладыя. Ну, проста адзін твар!

Так і рвецца душа для больш разняволенага камплімента: цэ-цэ. Не магу сказаць, што лёгка стрымліваць сябе.

Таксама, як заўсёды ў любой дошцы ёсць стрэмка, знаходзіліся і тут свае тэарэтыкі. І нам са Светкаю прапановы былі рознымі.

Чаго каштуе адно толькі віншаванне на нашым вяселлі: "Каб дзень цалаваліся, а ноч мілаваліся."

Вось і кажу вам, што думкі думкамі, але адчуваю пільны жаночы позірк і разумею, што побач - цешчанька, а ніякая не палюбоўніца.

Няхай мы амаль аднагодкі. Але неабходна стрымліваць свае эмоцыі. Вырашыў адкінуць спакуслівыя думкі і заняцца падарунакам. А мая тут як тут.

"Брыльянцік у 45 каратаў – ва-а-ў! – Стопудова ў дзясятку!" – загарэліся яе вочкі.

Тыдзень даводзіў сваёй крамянай абранніцы, што якраз яе мама, а мая дарагая цешчанька, з добрым густам. Словам, не шкада і ўслых вымавіць: цэ-цэ!

Менавіта такія жанчыны носяць толькі біжутэрыю. А золата і брыльянты даводзіцца насіць усім астатнім. Сказаў гэта і маўчу.

Чакаю, як знямоглая пустыня дажджу. Хвіліны чакання каханай тупымі нажамі пілуюць мужчынскае сэрца. Вы нават ўявіць не можаце, чаго гэта мне каштавала.

І раптам чую яе незадаволены голас: "Ты мяркуеш, што такі здатны да чужых лытак, як і раней? Цяпер крэдытаздольнасць галоўнае. І мэта жонкі – траціць столькі, каб не хапала мужчыну на палюбоўніцу. Чуў?" Прызнаюся: мне няцяжка аддаць зарплату. Нават усю, але куды цяжэй даказаць, што гэта ўся.

Адно скажу вам шчыра: я пасівеў за гэты час. Хаця і перадумоў не было. А тое, што амаль год па-пластунску поўзаю па цешчынай кватэры, гэта для мяне адно задавальненне.

Адзіная радасць! Адразу адказала, як адрэзала: "Ад войска адкасіў – будзеш у мяне альтэрнатыўную праходзіць:посуд мыць, гатаваць, прыбірацца. Гэта самае – крок улева, крок управа… Правільна: стаяць!"

Не, я не крыўджуся на сваю другую маму. Не, і яшчэ раз не! І цешчанька ласкава ставіцца да мяне, свайго трэцяга зяця. Толькі служба павінна быць дакладнай.

Вось учора пытаюся: "Мама, дзе зялёная гарбата?" "Гм-м-м-м", - працадзіў вішнёвы румянец. "Які ты бездапаможны, зяцёк! Учора не паласосіў кватэру, а сённа гарбаты захацелася? Ды яшчэ і валасы тлустыя! "Гарбата ў аптэчцы, у бляшанцы з-пад кавы з подпісам "Гарбата"

Ну я, каб не застацца ў даўгу перад родным чалавекам, вырашыў адразу ж разлічыцца.

Еду на сваім серабрыстым маленькім такім,зусім сціпленькім мерсіку. Не, не думайце нічога такога. Гэта мы са Светкай на свае кроўныя прыдбалі. Зуб даю!

Бачу па тратуары мая другая мама дэфіліруе. Прыціскаюся да ўзбочыны, быццам хачу падвезці роднасную душу. Як толькі мама майго праменьчыка ледзь не дакранаецца да дзверцаў, павольненька, нехаця нага сама націскае на акселератар. Я таксама не супраціўляюся, ведаю, што і ёй, назе маёй, таксама трэба нарэшце выпраміцца.

Я ж колькі год горблюся ў цешчыных пакоях! Горб хутка цяжка будзе скрываць. Таму радасць мая не мела межаў! Але і цешчанька таксама гордая. Як прыпусціла хады на чырвоных сваіх скараходах! І ... прабегла побач. З кіламетр няйначай. З дыяментамі на галаве. Гордая!

Варта сказаць, калі праз дзень ціхенька спытаў яе: "Мама, чаму ў нас адсутнічае асартыментны пералік страў?"

Пачуў такое, што называецца ненарматыўнай лексікай. Вам смешна, а мне прыкра. Штодня курэй толькі і падаюць: вараных ды смажаных. З кішэняў адно што пер’е сыплецца.

Хутка закукарэкаю. А Светка таксама спрытная на язык: "Смелы! А калі ялавічына нагадае пра рогі? Калі хочаш - лёгка выправім! Нават вернасць табе захаваю! Але толькі пад працэнты."

Маўчу. Ведаю: добрая цешча на дарозе не валяецца.

Чакаю вашых каментарыяў

zhuravlev@tut.by

5 комментариев:

  1. ЦудоўнаЁ! Насмяяліся да рогату. І ў кожнага падобная сітуацыя і свая гісторыя з цешчамі. Малайчына, сп.Аркадзь Жураўлёў!
    Пятро, Алесь, Генадзь, Яўген і Наталля.

    ОтветитьУдалить
  2. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  3. Очень интересно, посмеялся, я хочу больше таких смешных рассказов.
    Спасибо жду ещё от тебя. Ученик 5 класса США 189

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Аркадзь Жураўлёў20 ноября 2019 г. в 21:47

      Автор. Дзякуй Вам, мае чытачы! Асаблівае дзякуй вучню 5 класа Іллі!
      Ваш-Аркадзь Жураўлёў.

      Удалить
  4. "Бенджамін Брыл Лі быў вельмі прафесійным ва ўсе часы, і даў мне ведаць пра ўсё, што адбывалася. Калі ў мяне ўзніклі пытанні, ён заўсёды мог бы адказаць. Гэта была мая першая купля жылля, я нічога не ведала пра працэс пазыкі, і ён вельмі лёгка зразумеў рэчы, якія былі ў мяне. Мне вельмі спадабалася працаваць з ім ".
    Ён займае крэдытны супрацоўнік, які працуе з групай інвестараў, якія гатовыя фінансаваць любы праект альбо пазычыць вам любую суму з вельмі нізкай цікавасцю. Звяжыцеся з Бенджамінам Брылем Лі E-Mail: Lfdsloans@outlook.com Whats-App Number: + 1-989 -394-3740.

    ОтветитьУдалить