АПОШНІЯ ДНІ ЛЕТА
Зноўку, як і штовыхадныя, хадзіў у лес. Сёленяе лета задужа гарачае: чэрвень смаліў, і ліпень, і ў жніўні задуха такая, што не толькі ў гарадскіх мурах не ведаеш куды схавацца, але нават і ў вёсцы, калі можаш блін спячы на сцежцы. Адно толькі і застаецца сталаму чалавеку як сысьці ў лес, дзе ты ведаеш кожную сцежачку, кожную ялінку і голас кожнай птушачкі.
Калі пераходзіў цераз поле, тое бачылася як збіраюцца ў чароды буслы, яны зараз ужо са сваім патомсвам кружляюць над вёскай, яе ваколіцамі, дзе з’явіліся на гэты свет. Бачна й чуйна чалавеку, як птахі сумуюць па сваёй радзіме. Але прыродай так наканавана, што поры года змяняюцца...
А ў лесе сёння лагодна: не трашчыць вецце пад нагамі, не назаляюць асабліва і камары. Грыбоў пакуль што няма аніякіх. Калі лісічку якую знойдзеш, і тая рыжавата-сухая. Што ўдалося напачатку месяца назбіраць з дзясятак падасінавікаў, некалькі абабкаў ды махавічкой, тое і адведаў з маладою бульбачкай. Цяпер бы грыбу расці, дык вільготнасці не стае. Але там-сям пачынае зацвітаць зямля, калі пройдзе зараз дождык павінны пайсці баравікі, бо асеннім яшчэ ранавата.
Затое такое гарачае надво’е спрыяла хлебаробу: ураджай Беларусь сабрала багаты – больш за 8 млн. тон. І без асаблівай барацьбы, як гэта звычайна рабілася. Надвор’е паспрыяла.
Заўта зноўку іду ў лес. Паслухаць яго подых.
Да сустрэчы. Ваш Аркадзь Жураўлёў.
Мой e-mail:zhuravlev@tut.by
08.09.2015
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Цудоўна!
ОтветитьУдалитьДзякуй, Вера Сяргееўна! Рады, што вам спадабаўся тэкст. Пішыце, каменціруйце, выказвайце свае прапановы наконт аб'му і важнасці маіх выступленняў у сеціве.
УдалитьЗ павагаю - Аркадзь Жураўлёў.
Аркадзь Трафімавіч, у нас з вамі аднолькавая "атдушына" – прырода. Я таксама люблю адпачываць на прыродзе: іду за горад, на азёры, якія на шчасце, знаходзяцца непадалёку, наталяюся цішынёй, прыгажосцю, пішу вершы, якіх у мяне шмат... Супакойваю душу, набіраюся сіл і адноўленая, з новымі вершамі вяртаюся дадому.
ОтветитьУдалитьВось нават і вершык ёсць у мяне пра гэта:
Мае лекі
Нібы галодны, злосны злыдзень,
Прабег па мне мінулы тыдзень.
Ён, нібы «штатаўскі» агент,
Маю душу змясіў ушчэнт.
Але ж на тыдні ёсць субота,
Калі не трэба на работу!
Вазьму аловак і паперу
І выйду ціхенька з кватэры…
Гаючы дзесь бяжыць выток –
Радок, другі, яшчэ радок…
І вось я зноў ужо гатова
Сустрэць лагодна тыдзень новы.
)))
Дзякуй. Святлана Анатольеўна! Насамрэч, хораша на душы ад такіх сустрэч з яе Вялікасцю Прыродай!
ОтветитьУдалитьАўтар.