08.12.2012

Бельмандо застаўся ў Беларусі

Бельмандо застаўся ў Беларусі

Пяць вечароў я адкладваў любую, нават самую важную работу і садзіўся да экрана свайго старэнькага "Гарызонта". Урэшце беларусы знялі сваю лірычную камедыю. Няхай асобныя эпізоды і дэталі найграныя, але галоўнае - у камедыі ёсць і прыгоды, і эксцэтрыка, і лірыка, і філасофія з харошымі героямі і нават крылатымі фразамі дзела Карнея. А наконт культавага пісьменніка Бакуніна я нават злаваўся.

Ну чаму не даць гэтаму герою беларускае прозвішча, скажам Піліп Жураўскі, Янка Васілевіч і г.д. А наконт таго, што яго, гэтага пісьменніка за свой кошт камандзіруе выдавец у Парыж за пошукам натхнення і напісання кнігі за 100 дзён, пазайздросціў, больш таго злаваўся. Вось мне хто б зрабіў такі падарунак. Я згодны нават на любы наш беларускі санаторый ці гасцініцу, толькі каб не адымаць час на гатаванне яды і паходы па крамах за харчам. Але дзе там пра тое марыць, калі гатовая кніга вось ўжо паўтара года ляжыць у "ЛіМе". Напачатку сваё павыдаюць, паперавыдаюць з "Выбраным" адно і тое ж за дзяржаўны кошт. Галоўнае ўмець абаснаваць "сацыяльную значнасць саёй кнігі"...

Ўдалы ход французскага Парыжа з аднайменнай беларускай вёскай. Дарэчы, даўно збіраўся летам паглядзець на тую пастаўскую вёсачку, пакуль не давялося.

Спадзяюся, што фільм будзе заўважаны ў свеце прафесіяналаў і не выключана набудзе не толькі гучанне, але і ўзнагароды. Бо ёсць інтрыга, якая прыцягвае гледача. І артысты цудоўныя.

Я застаўся задаволены і пагадзіўся б паўдзельнічаць у напісанні чарговага сцэнарыя для Беларусьфільма.

Ваш аркадзь Жураўлёў.

3 комментария:

  1. Вы трапна падмецілі і вельмі хораша сказалі пра гэты фільм. А пра вашу смеласць напісаць сцэнарый да новага беларускага фільма вельмі ўхваляюў

    ОтветитьУдалить
  2. Дзякуй за харошыя словы. Аркадзь Жураўлёў

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Паважаны сп.Аркадзь! Рэгулярна чытаю сатырычны беларускі часопіс Вожык і не перастаю радавацца, калі знаёмыя мне творчыя асобы ўдала і трапна пішуць гумарыстычныя творы. Вашы апавяданні і гумарэскі чытаю з вялікай асалодай.Апошні ваш твор "Юзік" нават друкаваўся з працягам у двух нумарах, як класіка літаратуры. Насмяяліся мы з жонкаю. Трапна напісана! Сцвярджаю так, бо і на нашых шляхах сустракаюцца такія дзівакі.Таксама лічу, што з вашым пільным
      вокам гумарыста можна і на сцэнарый кіно
      рашыцца. Мікалай Атрушкеіч з жокай.

      Удалить