Дарогамі Максіма Танка
Золкая раніца 17 верасня 2012. Я прыехаў у жончыны Даўжані, што за тры кіламетры ад Слабады (зараз - Новікі). Быў папярэджаны, што ўваходжу ў рэспубліканскую дэлегацыю да 100-гадовага юбілею народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры Максіма Танка і ад абласной суполкі Саюза пісьменнікаў патрэбна выступіць на свяце. Прыехаў у Новікі. Тут, на вясковым пагосце, дзе пахаваны Паэт і ўсе яго родныя. Свята "Я сэрцам пісаў сваю кожную песню..." распачалося з ускладання кветак да магілы Максіма Танка. Сваё слова пра Паэта сказаў прафесар Вячаслаў Рагойша, іншыя творцы. Затым пісьменніцкі аўтобус на чале з дырэктарам музея беларускай літаратуры Лідзіяй Вітальеўнай Макарэвіч скіраваўся ў Мядзел.
Мядзел пахарашэў. Памаладзеў. Аўтавакзал, што раней, хоць адварочвайся, цяпер вабіць вока. Цэнтр годна выглядае. Цэнтральная раённая бібліятэка багата мерапрыемстваў прысвяціла свайму земляку: і выставу кветак, і фотавыставу па выніках фотапленера "Дарогамі Максіма Танка", і прэзентацыя кнігі "Усё жыццё я не любіў растанняў..." І ў Летнім амфітэатры, што на беразе Мястра, таксама было святочна і багата людзей. Прыемна, што памятаюць Танка (Яўгена Іванавіча Скурко). Тут танкаўскае свята ў той дзень і прадоўжылася.
У цэнтры тагачаснага мястэчка, а зараз горада Мядзела, на плошчы Шаранговіча адкрылі памятны знак Паэту.
Выступалі паэты, і землякі. Хораша казаў Анатоль Бутэвіч, каму роўна за месяц да смерці Танк, на лякарскім ложку, падпісаў свой зборнічак "Fve Maria".
Ваш пакорны слуга таксама падзяліўся ўспамінамі
пра сустрэчу з Максімам Танкам, падчас вучобы на факультэце журналістыкі БДУ. Дзіўны быў чалавек! Столькі званняў, высокіх пасад. Цікавымі таксама былі успаміны земляка Максіма Танка народнага мастака Васіля Шаранговіча, паэта Васіля Зуёнка, падчас сумеснай працы з М.Танкам у часопісе "Полымя".
Да юбілею Паэта была выпушчана і паштовая марка, гашэнне каторай правялі на сцэне мядзельскага амфітэатра міністр культуры П.Латушка, намеснік губернатара В.Шчэцька і прадстаўнік Белпошты Ю.Ізюмаў.
Выступалі і калектывы мастацкай самадзейнасці, і асобныя барды і спевакі - Змітра Сачанка, Надзея Мікуліч, і Дзяржаўны ансамль народнай музыкі "Свята". Але, лічу, усё ж мала гучала паэтычных палымяных радкоў. Няхай і надвор'е было сцюдзёным, але ж і вяскоўцы, і настаўнікі, хто некалі арганізоўвай сустрэчы з творцамі маглі б сказаць сваё слова. Гэтага ж меркавання і паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Міхась Башлакоў.
Я зноўку нізка кланяўся Яўгену Іванавічу і шчыра дзякаваў за шчасце на роўных размаўляць з Вамі, слухаць Вашыя парады і пажаданні. Вашая ідэйнасць,прыгожая беларуская мова, за якую вы сядзелі ў вязніцах, цярпелі пераследы і пакаранні...
Усім поспехаў і беларускасці ў душы!
Ваш Аркадзь Жураўлёў.
08.11.2012
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Мы даўно чытаем ваш літблог. Малайчына вы! Але мы заінтрыгаваны маўклівасцю Саюза пісьменнікаў Беларусі да вашых карысных літ.клопатаў пра выхаваўчую роль моладзі. У вашым Саюзе відаць клопат кіраўнікоў скіраваны на паляпшэнне ўласнага дабрабыту, на прасоўванне за дзяржпадтрымку сваіх кніг і г.д. Алесь, Сяргей
ОтветитьУдалитьНе магу вам дакладна сказаць, але бачу адно: іх кнігі штогод (і па 2-3, а тое і больш!) выходзяць. І ўсе за дзяраўны кошт... Вось і увесь расклад, натхненне і жаданне. Аўтар.
ОтветитьУдалить