02.03.2012

У Маладзечне - Масленіца, блін!

У Маладзечне - Масленіца, блін!

Сёння ў маім горадзе - Масленіца, Масленка - адно з любімых свят дзяцей і дарослых. Яно спакушае кожнага разнастайнасцю смачных бліноў, выпечкі і розных прысмакаў, адным з іх з'яўляецца шашлык па-мястачковаму. Гэтае вяснавае свята ў славян заўсёды праходзіла весела і шумна. Бо потым на працягу 7 тыдняў будзе не да весялосці і скокаў - наступіць час Вялікага посту. Лічылася, хто адмовіцца святкаваць Масленіцу, будзе жыць "у горкай бядзе і горка скончыць".
Жарятся блины. На прилавках в палатках кроме блинов и чая были и... вина.
Вось і маладзечанцы ў парку Перамогі, ля Летняга амфітэатра разгарнулі сапраўднае свята - разыгрываюцца жартоўныя пастаноўкі і пацешкі, актыўна пякуцца бліны. Для гараджан у гэты дзень ежа стала ледзь не галоўнай формай існавання. Да кожнага выязнога гандлёвага шапіка-палаткі чарга. Можа і правільна робяць, бо яшчэ нашы продкі казалі, што ў гэты тыдзень трэба есці столькі разоў, колькі сабака хвастом махне.
Очередь за блинами.
Для таго, каб атрымаць асалоду ад бліноў з самымі рознымі начынкамі, іх пякуць у вялікай колькасці. Я, напрыклад, калі напяку дранікаў - бліноў з дваццаць памерам з экран тэлевізара, тое і "ўгавару" са слоікам смятаны. А вам, слабо? Яно, канечне, лепш хадзіць у госці. Але дзе цяпер знойдуцца дурні, каб так абцяжарваць сябе, любімых, клапаціцца пра іншага. Паставіў вады на пліту, закіпела, укінуў гатовы пакецік таннага чаю, паклаў якога печыва з крамы - і заві гасцей.

А Масленіца - старажытнае свята, прыйшло да нас з ХVI ст. і сімвалізуе прыход вясны. Абавязкова ў гэты дзень спальваецца пудзіла зімы.

Вось гэтыя дзяўчаткі ўжо "рыхтуюць капрызную зіму" да абраду спальвання. А як гэтае пудзіла згарыць, адбудзецца апошняе масленічнае гулянне - скачкі праз вогнішча.
Чучело зимы.
Сёння яшчэ і даравальная нядзеля. Каго са знаёмых сустракаў - прасіў прабачэння, а таксама ў родных і блізкіх за ўсе свае грахі, каб ачысціцца.

Па ўсёй краіне праходзяць традыцыйныя абрады, гульні, водзяць карагоды, і вядома ж, румяныя бліны паядаюцца сотнямі і тысячамі, выпіваецца дзесяткі і сотні дэкалітраў гарачага чаю і, магчыма чаго мацнейшага, з'ядаюцца сотні порцый смачнай кашы, як дзе і юшка падаецца да святочнага стала, і лыжныя баталіі.

А ў Маладзечне дзетак каталі на пародзістых конях з Палачанскай конна-спартыўнай школы. Такі пародзісты рысак каштуе не адной іншамаркі. Рахманы, як беларус, да таго ж і Прыгажун.
Дети с радостью катались на спортивных конях
Будзе шмат сюрпрызаў і бясплатных падарункаў.

З вясною, землякі з Амерыкі і Канады, Афрыкі і Азіі, Аўстраліі і краін былога Савецкага Саюза, асабліва Мытнага саюза! Пішыце. Чакаю добразычлівых каментарыяў.

Ваш Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ.

E-mail:zhuravlev@tut.by

1 комментарий:

  1. Я, напрыклад, калі напяку дранікаў - бліноў з дваццаць памерам з экран тэлевізара, тое і "ўгавару" са слоікам смятаны. А вам, слабо?

    И тебе - СЛАБО!

    ОтветитьУдалить