Добры дзень!
Здравствуйте!
Guten Tag!
Good afternoon!
Bonjour!
Buon giorno!
Dzien dobry!
Марознай была беларуская зіма. Затое ў нашых кватэрах цёпла. А сёння хаця на дварэ і снег, і мароз, і кажух яшчэ рана хаваць, але вясна ўжо чуваць.
Напрыканцы зімы хакей аматарскіх каманд Мінскай і Магілёўскай абласцей на прызы Прэзідэнсцкага спартыўнага клуба давялося паглядзець. У маладзечанскім Лядовым палацы. Мінчане перамаглі з дзіўным лікам – 14:1.
Вось такая гульня.
Атакі ля варот магілеўчан заўсёды былі паспяховымі.
Нарэшце з’ездзіў у Мінск да ўнука свайго Ільі. Прыгажэе наш Мінск. Будуюцца ўсё новыя дамы, узводзяцца спартыўныя аб’екты...
І ўнук мой расце. У дзіцячым садку такія пытанні задае, што выхавацелькі не тое што ня ведаюць адказаў, а нават губляюцца. Адкуль такія пытанні? А як жа іначай! Мы ж – беларусы, і кемлівасць - з маладых зубоў.
Зноў адбылася невялічкая фотасесія.
Вось мы – у мінскім метро.
Тут, ля Палаца Рэспублікі, ля памятнага знака "нулявы кіламетр", заліты на ўсю плошчы лядовы каток. Людзям з дзецьмі, хто жыве ў цэнтры, вельмі добра бавіць час.
А заўтра ў нас Масленіца. Вось ужо спатолім апетыт блінамі!
Да пабачэння!
До свидания!
Good-bye!
Auf Wiedersehen!
Au revoiR!
Arrivederci!
Do widzenia!
Ваш Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ.
E-mail:zhuravlev@tut.by
02.03.2012
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Трудный ,наверное, путь от нулевого километра до Молодечненской масленицы, дружище? Но ты его преодолел достойно!
ОтветитьУдалить