Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ
Т А Н Я
Апавяданне
Ноччу выпаў пульхны снег. Памаладзеў, абнавіўся свет. Снег павіс на галінках шэрых дрэў. Такі бялюткі. Дзяўчына гадоў каля васямнаццаці стаяла ля вітрыны газетнага шапіка, што на скрыжаванні адной з рухавых гарадскіх вуліц. Ад лёгкага марозіку пачырванелі яе поўныя шчокі і кірпаценькі нос. Неўзабаве да яе падышоў малады чалавек. Ён пацалаваў яе ў поўныя вусны. Яна адказала. Быў вышэйшы ад яе на дзве галавы. Апрануты ў паношаны шэры палітончык, на руках пальчаткі. Узяў дзяўчыну за голую руку, і яны пайшлі ў напрамку цэнтральнай часткі горада.
Віктар прайшоў побач іх да таго ж кіёска і набыў там газету з аб’явамі. Гэта яго займала ў вольны час. З тых аб’яў ён чэрпаў патрэбную для сябе інфармацыю. Што толькі людзі не рэкламуюць! Вось і цяпер чуў ласкавы голас дзяўчыны ля кіёска. Яна сказала, што ёй холадна стаяць. Віктар таксама падумаў, што і яму не замінала б пагрэцца, і вырашыў зайсці ў піцэрыю. У ёй заўсёды ажыўлена, але важна тое – цёпла і можна выпіць кубачак добрай кавы. Неўзабаве прыйшлі сюды і яны.
Прыселі побач з яго столікам. Цяпер Віктар выразна бачыў, як яе невялікі нос пакрысе бялеў. Рукі яна пацірала адна аб адну, папраўляла карычневую шапачку на галаве, глядзела наўкола, і на твары з’явілася лёгкая ўсмешка. Неўзабаве расшпіліла кажушок і бліснула круглымі каленькамі.
Віктар маленькімі глыткамі смакаваў каву, гартаў газету, зрэдчас прычмокваў языком, хітаў галавою. Хутчэй за ўсё яго здзіўляла свавольная і распусная рэклама. Раптам зноў пачуў яе голас, яна папрасіла ў яго газету. Ён пазычыў. Чыталі яны абвесткі. Потым яе знаёмы адышоў патэлефанаваць, і яна аддала газету Віктару. Падзякавала і крыху засаромлена дадала:
- Шукаем для мяне кватэру...
Віктару прыгадалася, як самому ў маладыя гады даводзілася быць шукальнікам кватэры, пакуль не атрымаў два пакоі ў спадчыну пасля адышоўшай маці. Усё ж злавіў сябе на думцы, што павінен адказаць незнаёмцы.
- Так, - сказаў ён. – Цяпер нялёгка знайсці танную кватэру... Усе мы некалі мелі такі клопат. Хаця тады быў іншы час. Зусім іншым і чалавек быў.
Яна паглядзела на яго так, што яму адразу захацелася пазнаёміцца, і ён назваў сваё імя:
- Віктар.
- Таня, - сказала яна. – А ён... Лявон, - дабавіла. – Ён шафёр, таксіст, але зараз машына на рамонце, разбіў, гэта мой...
- Сябра, - ён паслужліва выручыў яе.
- Так. Я з вёскі. Будзе ўжо паўгода, як мы з ім не бачыліся. Прыехала сюды, бо хачу жыць у горадзе. Надакучыла там. Я не ведала, што ў яго такіх як я процьма.
Яе шчырасць моцна здзівіла Віктара. Ён паглядзеў на яе. Якая яна прыгожая! Абаяльны твар з прыемным здаровым ружовым колерам. На ім напісана ўсё: і шчырасць, і хваляванні. А вочы! У светлых, іскрыстых колькі хавалася адкрытасці і таемнасці адначасова.
- Я бачыла вас на прыпынку. Вы загадкава глядзелі на...
- Так, на вас, можа б сустрэцца? – спытаў ён.
- Можна. Нават зараз. Я не веру, што ён здыме мне пакой. Як яму карцела і гатэлі мог дазволіць сабе, і кватэру на суткі-двое здымаў.
- Дамовіліся, зараз... – і не паспеў ён дагаварыць, калі сустрэнуцца, бо якраз вярнуўся Лявон і паведаміў, што ніхто не захацеў прыняць на кватэру непрацуючую дзяўчыну.
Віктара гэтая навіна ўсцешыла.
- Нічога, - пачуў ён скрозь свае думкі голас Тані, - пакуль што пасялюся ў Віктара. Ай, забылася вас пазнаёміць.
Сказала гэтак упэўнена, што і сама ад такога нечаканага рашэння ажно перасмыкнулася, страпянулася, а пагляд яе блакітна-чысты раптам зрабіўся нейкім адзерванелым.
- Віктар.
- Лявон.
Лявона гэтая яе рашучасць не надта здзівіла, чымсьці яго самога.
- Ну вось і цудоўна!
- Дробязь, - сказаў Віктар. І яны ўдвух пайшлі да яго.
Першы вечар ў Віктара на кватэры Таня неяк сцялася, стаілася. Усё нешта думала, падоўгу затрымлівалася ў ванным пакоі. І маўчала. Была зусім не тая, што навязалася яму там. І позірк яе быў нейкі палахлівы. Калі ён прыходзіў ў кухню рыхтаваць што з’есці, яна сядзела ў крэсле і маўчала. Раптам прыйшла да яго і ён пацалаваў яе першы раз.
Яна села насупраць, узлакацілася левай рукой на стол і, падпёршы даланёй шчаку, падрыхтавалася слухаць. Але абое разумелі, што роспыты пра тое, як хто з іх жыве – не галоўнае ў іх размове. Галоўнае было наперадзе, пазбегнуць яго не ўдасца, і кожны з захаванай трывогай чакаў, хто першы з іх і як загаворыць пра гэта.
Пасля вячэры яна ў сасмаглым неўпатольным пацалунку абдымала Віктара. Затым неспадзеўку заплакала. Ён прылашчыў, завалодаў ёю, адчуў мяккую цеплыню яе цела, нібы ў тумане знайшоў яе вусны – і ўсё паплыло перад вачыма...
- Бессаромны, - з замілаваннем прамовіла яна і першай разгарачана-знямоглая рынулася ў той райскі сад.
Ён памудрэў, лёг на спіну і бачыў яе палкі погляд гарачых вачэй, прыпаў да раскошных белых грудзей і сам з пажадаю адказваў на кожны яе спрытны рух, спаталяючы смагу маладым целам...
Знямоглыя яны хутка заснулі, а калі ён прачнуўся, каб выпіць чарку – яе не было побач. Толькі свежае паветра з кухні вымусіла ўстаць з ложка і пашукаць Таню. Дзверы на балкон былі расчынены, а ля сцяны стаяў табурэт. Ён нахіліўся і ўбачыў чалавечы сілуэт на прыпарушаным снегам асфальце.
- Дурніца! – толькі і прамовіў ён.
Вярнуўся і наліў сабе поўную шклянку гарэлкі, выпіў і пайшоў даглядаць ружовы сон.
03.03.2011
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Сп. Жураўлёў! Тут штосьці ёсць недасказана: чаго дзяўчына выкінулася? Мы не зразумелі. Паглядзіце і патлымачце нам. Марыя, Ганначка, Паліні і ....
ОтветитьУдалить