Сумую па ўнуку.
Цішыня ў кватэры.
Cёння ўжо чацьвёрты вечар як няма ў нашай маладзечанскай кватэры вечнага рухавічка нашага, непаседы і прыгунка – унучка Іллюшы. Такі жэўжык! Каб на свае вочы не бачыў як хутка становіцца сучасным, “продвинутым” дзіцёнкам не паверыў бы. Ці ж ведалі нашы дзеці ў трохгадовым узросце ўключаць тэлевізар? Не, канешне. Калі толькі скруціць ручкі, ды кнопкі сарваць. Сёння дзеткі ўзросту майго ўнучка больш актыўныя. Ён жа як паглядзіць казку тут жа зрываецца быццам вецер і ад радасці, што, нарэшце, атрымаў раздолле пасля мінскага інтэрнатсцкага пакойчыка адразу тры, носіцца на чацьвярэньках, а дзед за ім, альбо наадварот. Хто хутчэй дабяжыць. Усе каленькі я знёс, а яму хоць бы хны.
І, мусіць, разумнейшыя і кемлівыя. Ўсё-ткі ў такім узросце сказаць як бацькам, так і дзядулю: я сам, сам, сам і будуе з кубікаў дамкі, затым бярэ пульт… і ўключае адну за другой казкі ў той відэамагнітафон. І перакруціць дыск, і знойдзе патрэбную казку як з пультам упраўляючыся, так і механічна. Я бывае пераблытаю тыя кнопкі і стаіць той апарат мёртвым тыднямі і месяцамі. А бабуля Нона ніколі дагэтуль не падыходзіла да ДВД-плэйера, цяпер упоравень з унукам можа вызначаць найбольш павучальную казку. Толькі тыя, дзе ёсць дабро, і ніхто не пакрыўджаны другім. Калі ж, напрыклад, лепард у адной з мноства накупленых казак, гоніцца за антылопаю, Іллюша і ножкамі тупае, і крычыць на таго крыўдзіцеля, і па тэлевізары пастукаць сваім кулачком, і ўюнка можа зрабіць. Настолькі эмоцыі перапаўняюць яго юную душу: зло і дабрыню разумее напаўслове. Куды хутчэй за іншага дарослага.
Кніжныя казкі ўнук пакуль слухае некалькі хвілін, а потым цягне дзеда да сваіх, зразумелых толькі яму, спраў. Сёння і я ўжо разумею яго клопат.
Учора тэлефанаваў мне па мацерыным мабільніку і крычаў у трубку: “Дзед Кася ты на абоце?”
-- На рабоце, унучок, на рабоце.
Так хочацца дачакацца таго часу, калі ён будзе з увагаю чытаць дзедавы казкі. Як на рабоце. З увагаю і цікавасцю.
Пакуль жа я сумую па табе, унук!
Аркадзь Жураўлёў
19.11.2009
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий