Лёс роднага слова
Частка 8. Заканчэнне.
Каб паглядзець жыццё, так бы мовіць,знутры я напрасіўся на час перапісу стаць перапісчыкам. І ведаеце што заўважыў? Літаральна кожная другая сям’я, якіх уласна ведаў, далёка не беларускіх каранёў, запісвалася, прычым з гордасцю беларусамі(?!). Вось як! А вывады вы, паважаны чытач, рабіце самі.
Іншая справа валодаць некалькімі мовамі.Гэта ўжо інтэлект чалавека. Давайце будзем памятаць пра гэта дзеля нашай будучыні. Бо веданне беларускай мовы спрыяе хутчэйшаму пашырэнню камунікатыўнай прасторы ў сэнсе разумення і валодання польскай, украінскай, балгарскай і іншых моваў. І змагарных высілкаў зусім не патрэбна.
Хацелася, каб артыкул атрымаў водгут студэнства, тых, хто ў хуткім часе будзе вызначаць лёс краіны, што роднае слова як ласка маці, каму свой “родны кут мілы” свеціць яскравай зоркай, хто любіць і шануе родную мову і Бацькаўшчыну. А таму на заключэнне дадам: тварыце ж любоў да мовы нашай! Няхай гэтае пачуццё будзе ў вас пастаянным, шчырым, светлым!
Усім жадаю дабра ў вашых сэрцах, святла ў вашых душах, абачлівасці ва ўсіх учынках! Няхай у згодзе з любым краем поўніцца нашае жыццё пад божым небам!
Памятайце: нельга адабраць мову, а душу пакінуць. Мова – душа чалавека.
Дзякуй за тое, што парачыталі.
Заўсёды ваш Аркадзь Жураўлёў.
Добра б было, каб гэтыя вашы высілкі на карысць захавання роднай мовы, а значыць беларускай нацыі знайшлі працяг на дзяржаўным узроўні не толькі ў мінінфармацыі і з нагоды якіх святаў, а з трыбун, з вуснаў чыноўнікаў, кіраўнікоў розных узроўняў у паўсядзённым жыцці. І справаводства, і школьныя праграмы... Напісана грунтоўна, пераканаўча. Алесь Вяршыцкі.
ОтветитьУдалить