Лёс роднага слова
Частка 5
Незразумелым застаецца той факт, што нават пасля выступлення Прэзідэнта краіны з нагоды Дня незалежнасці, які падкрэсліў, што, “калі мы хочам быць адзіным народам, які жыве ў паспяховым грамадстве (а мы, несумненна хочам гэтага), нам неабходна пастаянна думаць аб умацаванні і развіцці духоўна-маральных і ідэалагічных асноў нашага грамадства…” і тлумачэння Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь аб адказнасці за непавагу да дзяржаўнай мовы падчас семінара 18 верасня мінулага 2007 года “Садзейнічанне больш шырокаму ўжыванню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе адпраўлення правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь”адзіная на Віцебшчыне беларускамоўная школа страціла свой першапачатковы статус.Як і каму гэта было патрэбна? Няўжо тыя школьнікі, бацькі якіх захацелі каб іх дзеці навучаліся рускай мове будуць удзячныя ім за страчаныя карані?! Так, неабходна ведаць і другую мову, паколькі ў краіне ўведзена двухмоўе, але найперш - мову таго краю, дзе ты жывеш. А як жа дзеткі нашыя, школьнікі? У іх (школьнікаў) наперадзе вялікая дарога, назва якой – Жыццё.Уявіце, паважаныя мае: жыць у Беларусі і не ведадаць роднай беларускай мовы - гэта ўжо нават не ведаю, як і назваць.Дзікунствам альбо невуцтвам, здрадаю ці недасведчанасцю? Маўляў, хтосьці сказаў, што непатрэбна гэта нам, іншыя, як той статак, следам пасунецц. Чаму мне ніхто не забараняў каб дзеці мае вучыліся ў беларускай школцы? І што ім пашкодзіла? Наадварот – дапамагло ў жыцці вольна арыентавацца ў сродках аўдыёвізуальных камунікацый, да таго ж авалодаць такімі славянскімі мовамі як польская, балгарская, сербская, украінская і інш.
Чаму ж так зневажальна і з нейкай пагардай ставяцца да свайго роднага слова іншыя, так бы мовіць, беларусы, і ў тым ліку і абласная суполка Саюза пісьменнікаў на чале з рускамоўнай паэткай і тыя ж настаўнікі, якім наканававана вучыць маладое пакаленне адданай любові да Радзімы? Можа, было б правільным, каб сваю прафесійную прыдатнасць як пісьменнікі, так і настаўнікі штогод пацвярджалі здачай экзамену на валоданне літаратурнай моваю. Думаеце, гэта кепска было б? Толькі ці рэальна?
Хачу спытацца: якім чынам захаваць і развіваць культуру народа, росквіт нацыі, самабытнасць, жыццёвага ўкладу, тую дзедаўскую спадчыну, калі не беражэш матчына слова? Маці і Радзіма – нераздзельныя, а Радзіма, як і душа, адна. Узгадаю народнага паэта Беларусі Пімена Панчанку:
Каб стаць чалавекам
У час наш суровы,
Помні жыцця асновы:
Гавары, як вучыла маці,
Рабі, як вучыў бацька,
Жыві, як добрыя людзі,
Усё, на што здольны,Зрабі для Радзімы.
Аркадзь Жураўлёў
Працяг будзе
Комментариев нет:
Отправить комментарий