20.07.2008

ab_sabe

Аркадзь Жураўлёў
КОРАТКА ПРА СЯБЕ

1955. Першы ўскрык першага сына ў сям’і рыбака Трафіма Жураўлёва і ветэрынарнага фельчара Алены Шагакінай з вёскі Гарані, што на беразе возера Свір, на Смаргоншчыне.

1961. Першы клас Волькаўскай пачатковай школы.Зламаная нага.

1962. Першае незаконнае пакаранне “за мужчынскую салідарнвасць”.

1966. Першае спатканне.Першая дзяга.Першы пацалунак.

1967. Першая заметка ў смаргонскім “Светлым шляху”. Першы ганарар.

1968. Першы верш “у стол”. Першая здрада. Вынаходніцтва пілюль “любавін”.

1969. Першая публікацыя ў “Знамя юности”.
Першае (яго ж і другое!) каханне. Першая аплявуха.

1970. Першае ліставанне з дзяўчынай з Архангельску, імя якой Надзея Бабкіна.

1971. Першае (яно ж і трэцяе, дарожна- забайкальскае ) каханне, лістамі якога маці ці не тыдзень паліла грубку.

1972. Першая публікацыя на старонках маладзечанскай газеты”Святло камунізму”.

1974. Першы маршкідок на дзесяць кіламетраў, першыя крывавыя мазалі на нагах, сонечны ўдар і ваенны шпіталь.Першая падборка абразкоў у часопісе “Советский воин”. Першае апавяданне “у стол”.

1976. Першы курс Булацкага журфака Белдзяржуніверсітэта. Першая студэнтская бульба. Першае (чарговае!) каханне. Першыя паспытаныя кулакі.

1977. Першы законны шлюб. Першая цешча, здымак якой штодня нашу пры сабе. Першая журналіцкая практыка ў мядзельскай газеце “Нарачанская зара”. Першая аповесць “у стол”.

1979. Першы сын . Новае неблагое апавяданне “у стол”.

1981. Першая дачка. Другое дыханне.Новая серыя апавяданняў “у стол”.

1985. Першае гумарыстычнае апавяданне на радыё.Першыя ўваходзіны.

1986–1999.Чарговая серыя новых гумарыстычных апавяданняў, гумарэсак у “Вожыку”, лірычных замалёвак, навел, абразкоў і афарызмаў у “Роднай прыродзе”, “Сям’і”, “Чырвонай змене”, іншшых выданнях, а таксама на радыё. Першае сур’ёзнае апавяданне ў “Чырвонай змене”.

2000. Першае апавяданне ў “Маладосці”

2001. Новая серыя апавяданняў, гумарэсак, абразкоў.

2005. Першы 50-гадовы юбілей.Першы зяць (няхай будзе і апошнім!).

Для цікаўных. Падрыхтоўка першай кнігі прозы і гумару ( напачатку меркаваў выдаць адной кніжкай сур’ёзную, сталую прозу і гумар, нешта накшталт выбранага, аднак у выдання, якое меркавала выканаць заказ скончылася на той час ліцэнзія на выпуск “дадаткаў” з аднайменнай серыі. А ў іншыя выдавецтвы не здаваў, бо як у адным з іх назвалі кошт і тэрміны, а яшчэ паездкі ў Мінск для вычыткі, не прыняў такой прапановы. Вось таму і змушаны быў распачаць выданне абодвух кніг ў сваім Маладзечне.

3 комментария:

  1. Не зря говорят, что в Белоруссии трудно пробиться НАВЕРХ человеку из народа. Только по этой пускай юмористической автобиографии можно судить о том, что это писатель с опытом жизни, а значит и произведения будут правдивыми, а не искусственными. Вдадимир КУРПИН

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Аркадзь Жураўлёў, аўтар25 мая 2018 г. в 09:43

      Дзякуй. Канечне, з вопытам чалавек больш шырока мысліць, хаця і моладзь, начытаўшыся ўсякага і рознага піша так, што іншы пасаромеўся б выносіць на старонкі СМІ - жах...

      Удалить