17.11.2020

АЎДЫТ НЯВЕСТАЎ

АЎДЫТ НЯВЕСТАЎ

Гумарэска

Маўклівы і павольны ў справах і ўчынках учарашні выпускнік ПТВ Алесь у тую раніцу асабліва быў у прыўзнятым настроі: душа прадчувала нейкія перамены. За амаль васямнаццаць год існавання на гэтым свеце так і не адчуў жаночай ласкі. Праца займала ўвесь яго час. Там ён добра ўжыўся ў калектыў і стараўся шчыра расці ў прафесіі. Калі тут да дзяўчат... Хаця ў душы яго яшчэ цеплілася надзея. А раптам... І толькі скончыў галіцца, як пазванілі ў дзверы. Ён паглядзеў у калідор праз вочка. З другога боку ўваходных дзвярэй стаяла маладая, модна апранутая бландзінка.

- Кватэра сем? – спытала дзяўчына.

- Так, сем, - адказаў Алесь, насцярожана ўзіраючыся ў твар візіцёркі. А як распазнаў у ёй сяброўку з інтэрнэта з імем Надзейка, ледзь усміхнуўся вуснамі: не часта выпадала яму такое шчасце, каб вось так пасля завочнай перапіскі...

- Тады добры дзень, - павіталася яна і прашмыгнула ў кватэру.

Алесь не адказаў.

Дзяўчына агледзелася навокал, хуценька прабеглася па пакоях і вынесла вердыкт:

- Двухпакаёўка, выгоды мінімальна сціплыя, але жыць можна. Мэбля, канешне, дарэвалюцыйная. Скрозь музейныя экспанаты - тыцкала яна пальчыкам з расфарбаваным рознакаляровымі ўзорамі манікюрам на доўгім пазногці. - Хаця зусім няблага. Відно ўсе сберажэнні на разліковым дахунку ў банку. Няблага было б! Ды нічога, разбярэмся.

Стась разгублена глядзеў на госцю, зрэдку ківаў галавою на яе безупынны трэск.

- І ложак абавязкова двухспальны! Мы ж з табою маладыя, сімпатычныя і заслужылі права на сваё шчасце. А ты такі ж ласкавы, харошы, як і пісаў у сваіх электронных лістах! Якія словы ты мне прысвячаў! І правільна робіш, што ва ўсім з жанчынай пагаджаешся. Характар мой асаблівы, але затое са мной не прападзеш.

- А ты адзін прапісаны? – ужо цішэй прамовіла Надзейка. Не дачакаўшыся адказу, дадала: "Нічога, разбярэмся".

Алесь глядзеў на яе і разгублены маўчаў, слухаў...

- Дарэчы, калі будзем ладзіць вяселле? Я гатовая хоць у гэты хвіліну стаць тваёю.

- Вы так хочаце? Тады адкажыце на адно пытанне?

- Слухаю.

- Якой залежнасцю страдаеце?

- Я чабурэказалежная, гэта лічыцца?

- ??? Што тычыцца вяселля, дык я ні з кім не збіраюся жаніцца! - нарэшце пад гарачы сэрца стук да Алеся вярнулася мова.

Пасля гэтых слоў госця ўспыхнула запалкай:

- Дык навошта тады было дурыць галаву, перапісвацца ў інтэрнэце амаль год? Кампліментамі засыпаць. Галоўнае – прыязджайце, малады цнатлівы токар 4 разраду, без заганных звычак, жыллём забяспечаны, чакае надзейную спадарожніцу жыцця да 30 год. І адрас: вуліца Бэзавая, дом 50, корпус 2, кватэра 7.

- Прыгажуня, вы напэўна памыліліся: так, гэта дом 50, кватэра 7, але корпус 3...

У адно імгненне госця спахмурнела, але з той жа горда ўзнятай галавою падалася да дзвярэй.

- Ну, вось адну праінспектаваў, - сказаў услых і шчыра ўсміхнуўся. - Хцівая гаспадынька. Кватэра мая спадабалася... Патрэбна выдаліць з камп’ютара ўсю перапіску з ёю. Вось так – у карзіну! Засталіся яшчэ тры. Глядзі, брат, так і мнагажэнцам станеш, і кватэру прафукаеш, - пакпіў сябе.

Толькі адышоў ад кампютара, як зноў раздаўся званок.

Каб разбіць сумненні ўшчэнт, халасцяк Алесь Маргелаў адчыніў дзверы і ўбачыў на парозе маладую, модна апранутую русявую дзяўчыну.

- Кватэра сем?

- Так!

- Я Маша, па перапісцы. Галантнасць і прыстойнасць тваю, Алесь, я вельмі цаню...

- Вы таксама думаеце кіраваць мужчынам лягчэй, чым аўтамабілем? Тут правы на халяву не купіш. Тут патрэбна па ўсіх правілах ездзіць, счапленне адчуваць. Руля ў яго няма, ды і тармазы слабенькія, ды і перадок часцяком заносіць налева! Асабліва, калі поўны бак заліты.

У галаве Алеся свідравала ўжо толькі адна разумная думка: "Радуйся незалежнасці, хлопец! Табе пра белыя тапачки пара думаць... А можа яшчэ адну? Не-е-е! Досыць. Пацешыўся ды й годзе!.."

Тым часам аўдыт нявест працягваўся.