АПОШНІЯ ДНІ ЛЕТА
Зноўку, як і штовыхадныя, хадзіў у лес. Сёленяе лета задужа гарачае: чэрвень смаліў, і ліпень, і ў жніўні задуха такая, што не толькі ў гарадскіх мурах не ведаеш куды схавацца, але нават і ў вёсцы, калі можаш блін спячы на сцежцы. Адно толькі і застаецца сталаму чалавеку як сысьці ў лес, дзе ты ведаеш кожную сцежачку, кожную ялінку і голас кожнай птушачкі.
Калі пераходзіў цераз поле, тое бачылася як збіраюцца ў чароды буслы, яны зараз ужо са сваім патомсвам кружляюць над вёскай, яе ваколіцамі, дзе з’явіліся на гэты свет. Бачна й чуйна чалавеку, як птахі сумуюць па сваёй радзіме. Але прыродай так наканавана, што поры года змяняюцца...
А ў лесе сёння лагодна: не трашчыць вецце пад нагамі, не назаляюць асабліва і камары. Грыбоў пакуль што няма аніякіх. Калі лісічку якую знойдзеш, і тая рыжавата-сухая. Што ўдалося напачатку месяца назбіраць з дзясятак падасінавікаў, некалькі абабкаў ды махавічкой, тое і адведаў з маладою бульбачкай. Цяпер бы грыбу расці, дык вільготнасці не стае. Але там-сям пачынае зацвітаць зямля, калі пройдзе зараз дождык павінны пайсці баравікі, бо асеннім яшчэ ранавата.
Затое такое гарачае надво’е спрыяла хлебаробу: ураджай Беларусь сабрала багаты – больш за 8 млн. тон. І без асаблівай барацьбы, як гэта звычайна рабілася. Надвор’е паспрыяла.
Заўта зноўку іду ў лес. Паслухаць яго подых.
Да сустрэчы. Ваш Аркадзь Жураўлёў.
Мой e-mail:zhuravlev@tut.by
08.09.2015
Подписаться на:
Сообщения (Atom)