ПАМЯТАЦЬ ГІСТОРЫЮ СВАЮ
Часта задумваюся над тым, што гісторыя чалавецтва – бясконцая чарада войнаў. Сусед спакон веку ішоў у атаку ці контратаку на суседа, перамір’е змянялася эскалацыяй канфліктаў, ствараліся і разбураліся кааліцыі. За сотні гадоў любы еўрапейскі народ займеў усе маючыя ў яго ў наяўнасці зубы практычна на любы іншы еўрапейскі народ.
Так што калі хочаш пазнаць анатомію канфліктаў і саюзаў, зразумець матывы учынкаў нашых і чужых продкаў, не ў судовых журналах гандлёвых караблёў шукай, я б сказаў нават – рыцца - патрэбна, а ў зводках з франтоў, пісьмах салдат, мемуарах афіцэраў і генералаў...
У войнах гінулі ні ў чым не павінныя мірныя людзі: мужчыны і жанчыны, старыя і дзеці. Гінулі ў росквіце сваім. Гінулі сотнямі тысяч, мільёнамі, аставіўшы асірацелыя сем’і. Кірўнікі краін наўмысна распачыналі гігантскія чалавечыя мясарубкі. І сёння мы бачым, як ва ўсім свеце льецца бязвінная людская кроў. Дзеля задавальнення сваіх імперскіх, нацыяналістычных амбіцый, дзеля прыхвату новых тэрыторый і карысных выкапняў – прыродных багацццяў суседа.
Мая Беларусь. Прыгожы азёрны, лясісты і мірны край сінявокай Радзімы. Асабліва прываблівая тэрыторыя і ў геапалітычным сэнсе. Хто толькі не імкнуўся на нашу зямлю: і татары, і французы, і кайзераўскія войскі, і гітлераўцы... Палілі, растрэльвалі, дашчэнту знішчалі. А хутары і вёскі, паселішчы і гарады ўставалі ўноў народжаныя. Нараджаліся і раслі дзеці, цэлыя пакаленні…
Пра гэта задумваюся штораз калі сачу за падзеямі у свеце і ў суседзяў, ва Украіне, і калі праязджаю каля маўклівых напамінкаў пра мінулыя крывавыя падзеі тых часоў – крыжы, стэлы, помнікі... Прычым не толькі расійскім салдатам, а і нашым ворагам – тым, хто якраз імкнуўся авалодаць нашымі землямі.
Першая сусветная вайна аставіла свае сляды на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне. Вёскі Брусы, Стахоўцы, Чарняты, Лотва, Мокрыца, Муляры, пронькі, Нарач, Засвір, возера Вішнеўскае, за чатыры кіламетры адсюль мая вёсачка Гарані на беразе возера Свір... Нарачанская аперацыя на тэрыторыі Беларусі 1914-1916 гадоў уцягнула 38 дзяржаў. Загінула амаль 80 тысяч рускіх салдат, але выратавалі Францыю ад немцаў. Вось такія сціплыя валуны-помнікі як напамінак пра той час.
Сціпла, ці не так? Вось як захоўваюць памяць пра захопнікаў, якой бы не была іх роля ў гісторыі. Хаця дакладна вызначана, што акупант ёсць акупант. Вось і памяць загінулых нямецкіх салдат увекавечана больш дастойна і годна. Яны беражліва перазахароньвалі сваіх суайчыннікаў на могілках па ўсім свеце. Не шкадуючы высілкаў. Дзеля ўшанавання сваёй памяці.
Лінія фронту Першай сусветнай была і пад Смаргонню. Менавіта пра жудасныя баі ў той час казалі : "Хто пад Смаргонню не бываў, той і вайны не бачыў". Немцы ж называлі беларускі гарадок "рускім Вердэнам". 810 дзён і начэй ішлі баі за мой раённы цэнтр Смаргонь. Маштабы нямецкай жудасці можна акрэсліць толькі па аднаму факту: за тры гадзіны ліпеня 1916 года больш за 3 тысячы рускіх салдат і афіцэраў загінулі падчас першых у сусветнай ваеннай практыцы газавых атак хімічнымі снарадамі. Тым не менш больш двух год нашыя войскі стрымлівалі наступленне аўстра-германскіх захопнікаў на Мінск і Маскву. 5 мільёнаў загінулых... Кажу так, таму што гэтыя
падзеі на нашых беларускіх землях дзясяткі гадоў замоўчваліся.
Успомніліся гэтыя гістарычныя эпізоды яшчэ і таму, што тут, дзе і я, як і многія мае землякі, рос і сталеў, дзе за наш сённяшні светлы дзень змагаліся і гінулі людзі. І мы абавязаны памятаць пра іх самаахвярнасць і мужнасць, гераізм і подзвіг. Нават жанчыны ішлі ў бой, як батальён Марыі Бачкаровай.
Пісьменнікі Міхаіл Зошчанка, Валянцін Катаеў, малодшая дачка Льва Талстога Аляксандра... таксама змагаліся ў акопах на Смаргоншчыне.
Лаўлю ў аб’ектыў сваёй сціпленкай састарэлай камеры чарговы помнік ахвярам, а ў голаў прыходзіць думка: зараз нашаму Ураду патрэбна будаваць і будаваць як мага хутчэй новы я абараняльныя лініі рубяжоў нашай Гісторыі напісаннем новых праўдзівых і даходлівых падручнікаў на любы ўзрост - школьніка, студэнта, рабочага і г.д. Каб нашыя дзеці і ўнукі ведалі сваю гістарычную праўду. І ніхто не змог перакроіць Гісторыю і Праўду Беларусі на свой капыл.
Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ.
E-mail:zhuravlev@tut.by
http://zhuravlev.at.tut.by
20.05.2014
Подписаться на:
Сообщения (Atom)