Сустракаючыся са сваімі землякамі з роднай Смаргоншчыны (і не толькі), душа заўжды мкнецца да адкрытасці, да шчырасці і дабрыні, абуджаць любоў да роднага слова і Бацькаўшчыны.
Напачатку кіруюся ў гарадскі парк, да помніка пачынальніку беларускай літаратуры, аўтару "Дудкі беларускай" Францішку Багушэвічу.
І толькі ўжо тады ... ў госці. Бачыш, як стараюцца арганізатары: аформлена зала - насценгазета, прысвечаная аўтару, выстаўка яго кніг і публікацый, кветкі і, канешне ж, гаворка ідзе пра цябе, твае творы, пра герояў тваіх кніг. Гэта не толькі прыемна, але публічнасць заўсёды мяжуюць з высокай адказнасцю: ці так раблю? можа дзе збочыў, зхлусіў свайму чытачу?
А калі бачыш, што і школьнікі, і сталыя чытачы зацікаўленыя тваімі творамі, учынкамі тваіх герояў, хочацца працаваць, і працаваць далей.
На ІІ-м з'ездзе Саюза пісьменнікаў уздымалася пытанне аднаўленне звыклага ў свой час быро прапаганды СП і нейкую матэрыяльную падтрымку.
Сустрэча ў Смаргонскай цэнтральнай бібліятэцы была па ліку трэцяй. На гэты раз прывёз і падараваў (!) свае кнігі новым аграгарадкам раёна. Зараз усе сельскія бібліятэкі Смаргонскага і Маладзечанскага раёнаў маюць мае кніжкі.
І гэта радуе мяне як творцу, як земляка.
Настин уголок
Личный Блог девочки Насти - ученицы первого класса общеобразовательной школы города Томска. Настя - дочка писателя и сама тоже учится писать сказки и рассказывать обо всем интересном, что окружает её. |
Ваш Аркадзь Жураўлёў
Пішыце на мой адрас Е-mail:zhuravlev@tut.by
Здорава, сп.Аркадзь Жураўлёў: і кнігі вашыя харошыя, нясуць людзям духоўнасць,дабрыню, спагаду і павагу да чалавека, прыроды... І тое, што вы раздорваеце свае кнігі бібліятэкам - не толькі пахвальна, а і высакародна! Алена Мік.
ОтветитьУдалить