Бараўляны: сустрэча з вучнямі школы і гімназіі
Нават не думаў, што тут, у Бараўлянах, ведаюць пра мяне і маю творчасць. Таму, як крыху ачуняў, наведаўся ў сельскую бібліятэку пасёлка Лясны. Запрасілі выступіць перад школьнікамі, але навучальны год падыходзіў да свайго заканчэння і ў дзятвы пачыналася вясёлая пара - ка-ні-ку-лы. А як запоўніць іх вольны час тут добра ведаюць. Загадчыца бібліятэкі Марына Іванаўна Даміно і загадчыца Дома культуры Людміла Іванаўна Лаўрэнава праводзяць для дзетак жыхароў пасёлка розныя цікавыя мерапрыемствы - казачныя забавы і падарожжы ў казку, конкурсы малюнкаў і дзіцячых калектываў, інтэлектуальныя марафоны і сустрэчы з цікавымі людзьмі, паходы ў "жывую прыроду" ды інш.
На адну з такіх сустэч запрасілі мяне. Яна так і зацверджана ў планах абедзвюх устаноў - "Сустрэча з пісьменнікам". Поўная зала дзетак узросту ад 1-га да 5-га класаў. Усе такія вясёлыя і няўрымслівыя, цікаўныя і непаседлівыя.
Я люблю дзяцей (маю цікаўнага ўнучка гарэзу Іллюшыка), і пішу для іх, таму, што кіруюся пяццю запаведзямі:
па-першае, таму, што дзеці - усмешкі Божыя;
па-другое, не забыўся, што і сам калісьці быў дзіцёнкам і ніколі, пакуль не паступіў ва ўніверсітэт, не бачыў на ўласныя вочы жывога пісьменніка, здавалася, што яны, пісьменнікі, небажыхары;
не заўсёды бываю сур'ёзным;
не ацэньваю дзіця, а толькі яго ўчынкі. Дзеці - плады выхавання;
нарэшце, пятае:
не бываю абыякавым да іх. Знаходжу агульную мову з дзеткамі і сам вучыся ў іх.
Былі пытанні, на якія адказваў шчыра і яны гэта адчувалі, таму і смех, і апладысменты часта гучалі. Самаму ўважлівам хлопчыку, які перамог у віктарыне па маіх творах, тут жа, на сцэне, падараваў са сваім аўтографам кнігу "Апалонік для дырэктара".
І абавязкова - здымак на памяць.
Да новых сустрэч!
Ваш Аркадзь Жураўлёў.
E-mail:zhuravlev@tut.by
http://zhuravlev.at.tut.by
19.06.2011
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий