Даўно збіраўся наведаць магілы класікаў роднай літаратуры, народных пісьменнікаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы. І вось такая магчымасць надарылася. Купіў два аднолькавыя букецікі кветак і - на Вайсковыя могілкі, што ў Мінску, акурат так выпала, што ў юбілейны дзень літаратурнай дзейнасці народнага поэта Беларусі Я.Купалы, 28 траўня.
Тады, у год 30-гадовай творчасці паэта была прынята Пастанова СНК БССР, якой "за плённую творчую дзейнасць, "асабліва каштоўную яго апошніх гадоў, у прыватнасці паэмы "Над ракою Арэсай", быў узнагароджаны легкавым аўтамабілем.
У самым ражку - два велічныя помнікі. Янка Купала, седзячы ва ўвесь рост (скульптары А.Анікейчык і А.Заспіцкі), басанож, як звычайны беларускі селянін, глядзіць удалеч, разважаючы пра будучыню свайго народаі.
Чамусьці Якубу Коласу, таксама заснавальніку новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, толькі барэльеф з трох каменных частак (скульптары У.Ананька і М. Якавенка).
Усклаў букецікі, пакланіўся таленту аўчынным класікам літаратуры, успомніўшы іх асобныя творы -"Мая доля", "Мужык", "ЖАЛЕЙКА", "Паўлінка", "Прымакі", "Тарасова доля", "Раскіданае гняздо" ... Як і Коласавы творы- "Песні жальбы", "Казкі жыцця", "Дрыгва", "Рыбакова хата", "На ростанях" і неўміручая "Новая зямля"... З гэтай паэмаю асабіста я ніколі не растаюся дзе б ні быў: "Мой родны кут, як ты мне мілы!...!
Якія волаты! Які магутны талент нашых айчынных класікаў! Якае спеўная і сакавітая мова! Вось дзе ўзор для кожнага з нас, творцаў!
Вечная памяць і вечная слава!
Ваш Аркадзь Жураўлёў.
P.S. Штосьці не чуваць паэтычнага голасу маёй зямлячкі Антоніі Ільінскай, што зараз жыве ў ЗША?
E-mail:zhuravlev@tut.by
http://zhuravlev.at.tut.by