Быкаву-85 год.
Імя Васіля Быкава будзе жыць у вяках!
Быкаў. Беларусь. Трэба ўрэшце прызнаць, што на літаратурнай карце свету мы пазначаны фігурай Васіля Уладзіміравіча Быкава. 22 чэрвеня В.У.Быкаву - класіку нацыянальнай літаратуры споўнілася б 85 год. Успамінаю 1979 год, калі Быкаў прыязджаў у Маладзечна на літаратурную сустрэчу, адразу пасля выхаду яго аповесці "Пайсці і не вярнуцца".
І як мне, студэнту журфака, у другі раз давялося даступна і зразумела няхай і ўсяго некалькі хвілін гутарыць з класікам нацыянальнай літаратуры. Без фанабэрыстасці і капрызаў, як гэта здараецца з сённяшнімі аўтарамі гаварыў Быкаў. Я тады не прадбачыў, што В.У.Быкаў стане знакавай фігурай часу. Я перачытаў яго кнігі, многія пісьмы Быкава да вучняў Сваткаўскай школы, што на Мядзельшчыне, дзе ён, як і многія беларускія пісьменнікі(Уладзімір Караткевіч, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Алег Лойка, Іван Навуменка, Янка Саламевіч, Мікола Аўрамчык...), неаднойчы быў на літаратурных сустрэчах, дзякуючы апантанаму настаўніку і шчыраму беларусу Міколу Арсеньевічу Пашкевічу. Дарэчы, В.Быкаў сваю аповесць "Абеліск" прысвяціў "Светлай памяці М.А.Пашкевіча" і той абеліск, што паставілі яго сябры-пісьменнікі ў яго родным Гарадзішчы на Мядзельшчыне, як удзячнасць за усё, што зрабіў настаўнік для разумення беларускай літаратуры звычайнымі вучнямі.
Лічу , што новае слова ўлады не будзе лішнім. Пакуль жа яго няма. У сэнсе павінна быць акрэслена месца Народнага пісьменніка. А сёння, як мне падаецца, імя Васіля Уладзіміравіча Быкава павінна быць увекавечана ў бронзе і назвах школ, вайсковых часцей і г.д.
Ваш Аркадзь Жураўлёў (Аркадзь Шагакін).
email: zhuravlev@tut.by
Комментариев нет:
Отправить комментарий