Еду ў Вішнева.
У год кнігі ды не сустрэцца з землякамі, аднакласнікамі недаравальна выглядала б. Даўно душа прагла гэтай сустрэчы.
На радзіму, дзе ў 1972 годзе скончыў Вішнеўскую школу Смаргонскага раёна (сёлета 40-гадовы юбілей!) ехаў з асаблівымі пачуццямі.
Кранальнай была творчая сустрэча ў роднай майму сэрцу старане, у Вішневе, на Смаргоншчыне. Праўда не ў маёй школе, а ў клубе ладзілася імпрэза, але цеплыня і шчырасць былі не меншымі. Неабыякавая да роднай мовы, культуры настаўніца Нэлі Іпалітаўна, у першую чаргу, і шчырая загадчыца клуба Ала Лявонаўна, і руплівая загадчыца Смаргонскай ЦБС Святлана Мікалаеўна, і мае аднакласніцы Зоя Собаль і Іра Шчучка (прозвішчы дзявоцкія), і школьнікі, і старэйшыя мае землякі выказалі сваімі ўчынкамі прыхільнасць да роднаснага, да каранёў сваіх.
І ўсім ім за гэтую шчырасць дзякуй і нізкі паклон.
Да новых сустрэч. Ваш Аркадзь Жураўлёў.
Мой E-mail:zhuravlev@tut.by
03.06.2012
Подписаться на:
Сообщения (Atom)